Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Ляпешка: размяшчэнне "Орешника" ў Беларусі ўзбадзёрыць палітыкаў на Захадзе – відэа

Падпісацца
Эксклюзіў
Аб гіпергукавым "Орешнике", рэгіянальнай групоўцы войск і сіл Саюзнай дзяржавы і галоўнай пагрозе на межах – кіраўнік Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы і абароне Генадзь Ляпешка даў эксклюзіўнае інтэрв’ю Sputnik.
Беларусь размясціла ў сябе расійскую ядзерную зброю, а ў 2025-м атрымае на ўзбраенне і найноўшы гіпергукавы комплекс "Орешник" з РФ. У Саюзнай дзяржаве ўдзяляюць асаблівую ўвагу абароне і ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву.
Старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы і абароне Генадзь Ляпешка ў эксклюзіўным інтэрв’ю Sputnik расказаў, што "Орешник" закліканы абараніць межы Саюзнай дзяржавы і перасцерагчы "гарачыя галовы" на Захадзе ад неабдуманых дзеянняў. Акрамя таго, ахалоджвае запал вайскоўцаў НАТА і рэгіянальная групоўка войск дзвюх краін.
У той жа час Ляпешка падкрэсліў, што краіны не збіраюцца ні на каго нападаць, але ў выпадку агрэсіі ў бок Беларусі і Расіі адказаць гатовы.
"Таму, вядома, гэта пэўныя новыя выклікі і пагрозы ў адносінах не толькі да Рэспублікі Беларусь, але і да Саюзнай дзяржавы. Мы ўсё гэта бачым, таму і рэагуем на гэта", - сказаў парламентарый.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0