Президентские выборы 26 января 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ЦВК зарэгістравала кандыдатаў на выбарах прэзідэнта Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБанер "Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
Банер Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2024
Падпісацца
Улады рэспублікі надаюць павышаную ўвагу пытанням падрыхтоўкі і правядзення галоўнай электаральнай кампаніі, галасаванне на якой прадугледжана 26 студзеня 2025 года.
МІНСК, 23 сне – Sputnik. ЦВК зарэгістравала кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах, паведаміў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка падчас пасяджэнняў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, дакументы прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты разглядаліся ў храналагічным парадку падачы ініцыятыўнай групай адпаведных звестак у ЦВК.
У выніку праверкі подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістраваны:
лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч (134 472 дакладных подпісаў у падтрымку),
Ганна Канапацкая (121 077),
дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка (2 518 145),
лідар КПБ Сяргей Сыранкоў (125 577),
лідар РППС Аляксандр Хіжняк (112 779).
Усе палітыкі, за выключэннем Аляксандра Лукашэнкі асабіста з’явіліся на пасяджэнне Цэнтрвыбаркама. Дзеючага прэзідэнта ў ЦВК прадстаўляў Юрый Сянько, які ўзначальвае ФПБ.

Выбары ў Беларусі

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года.
З 1 студзеня 2025 года пачнецца перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў, з 21 па 25 студзеня – датэрміновае галасаванне, а 26 студзеня – асноўны дзень галасавання на выбарах.
Не пазней за 5 лютага ЦВК павінна падвесці вынікі выбараў прэзідэнта. У выпадку неабходнасці другі тур галасавання пройдзе не пазней за 9 лютага.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Урна для датэрміновага галасавання на выбарчым участку - Sputnik Беларусь, 1920, 18.12.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Лебедзеў: назіральнікі ад Украіны і Малдовы не прыедуць на выбары ў Беларусь
Стужка навiн
0