https://bel.sputnik.by/20241224/mtrapalt-stanesk-pra-kalyadnyya-tradytsy-belaruskkh-katalko--vdea-1092214226.html
Мітрапаліт Станеўскі пра калядныя традыцыі беларускіх каталікоў – відэа
Мітрапаліт Станеўскі пра калядныя традыцыі беларускіх каталікоў – відэа
Sputnik Беларусь
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Іосіф Станеўскі распавёў карэспандэнту Sputnik пра тое, навошта каталікі пераламляюць аплаткі ў калядную куццю, і для... 24.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-24T17:23+0300
2024-12-24T17:23+0300
2024-12-24T17:23+0300
відэа
каляды
каталікі
рымска-каталіцкая царква
відэа
свята
рэлігія
грамадства
касцёл
іосіф станеўскі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/17/1092167391_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_93597ff8c428f060f05f36f293fbcc85.jpg
"Спачатку будзе куцця, будзем дзяліцца аплаткай, потым будзе малітва ў Архікафедральным саборы ў Мінску", - распавёў архібіскуп аб тым, як каталікі 24 снежня, на куццю, сустрэнуць Каляды.Паводле яго слоў, галоўнае ў калядны вечар адзначыць прысутнасць у жыцці нованароджанага Ісуса Хрыста. "Імкнемся захаваць тыя традыцыі, якія былі ў бацькоўскім доме", - падкрэсліў архібіскуп.Калядная батлейкаРасказваючы аб традыцыі каляднай батлейкі, якую ўстанаўліваюць у касцёлах, мітрапаліт нагадаў словы Папы Францыска аб тым, што ў батлейцы прысутнічаюць многія фігуркі – і Дзева Марыя, і Іосіф, і пастушкі, і кароўкі, і авечкі.І ў жыцці чалавека таксама – і наяўнасць сяброў, і дастатак маюць сэнс толькі тады, калі ў жыцці ёсць Ісус Хрыстос, падкрэсліў ён.Батлейцы 800 гадоўУ 2023 годзе традыцыі ўстанаўліваць батлейкі ў храмах споўнілася роўна 800 гадоў, нагадаў мітрапаліт. У XIII стагоддзі заснавальнік Францысканскага ордэна Францыск Асізскі ўпершыню прапанаваў устанаўліваць у храмах батлейкі. Гэта было зроблена для таго, каб хрысціяне маглі адчуць радасць, звязаную з нараджэннем Збавіцеля. Першыя ў гісторыі калядныя батлейкі былі з жывымі жывёламі.Пераламаць аплаткуМітрапаліт расказаў яшчэ пра адну традыцыю каляднай куцці – пераламленне аплаткі.Акрамя гэтага, калі каталікі сервіруюць стол з куццёй, заўсёды адно месца пакідаюць свабодным. "Гэта для тых, хто вандруе і заўсёды можа зайсці ў дом на Каляды", - сказаў субяседнік Sputnik.Калядная імшаСвяточную калядную імшу з Архікафедральнага касцёла ў Мінску беларускае тэлебачанне будзе трансліраваць у прамым эфіры.24 снежня, напярэдадні Каляд, у 21:45 на тэлеканале "Беларусь 1" пачнецца трансляцыя святочнай службы са сталічнага Архікафедральнага касцёла Прасвятой Дзевы Марыі.Набажэнства ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі. Адразу пасля гэтага, у 23:30 у эфіры пакажуць калядную службу з Ватыкана, у якой прыме ўдзел Папа Рымскі Францыск.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/17/1092167391_227:0:1667:1080_1920x0_80_0_0_742044d26f2156bc89db5b970d892199.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каляды, каталікі, рымска-каталіцкая царква, відэа, свята, рэлігія, грамадства, касцёл, іосіф станеўскі, видео, эксклюзіў
каляды, каталікі, рымска-каталіцкая царква, відэа, свята, рэлігія, грамадства, касцёл, іосіф станеўскі, видео, эксклюзіў
Мітрапаліт Станеўскі пра калядныя традыцыі беларускіх каталікоў – відэа
Эксклюзіў
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Іосіф Станеўскі распавёў карэспандэнту Sputnik пра тое, навошта каталікі пераламляюць аплаткі ў калядную куццю, і для каго за калядным сталом пакідаюць адно свабоднае месца.
"Спачатку будзе куцця, будзем дзяліцца аплаткай, потым будзе малітва ў Архікафедральным саборы ў Мінску", - распавёў архібіскуп аб тым, як каталікі 24 снежня, на куццю, сустрэнуць Каляды.
Паводле яго слоў, галоўнае ў калядны вечар адзначыць прысутнасць у жыцці нованароджанага Ісуса Хрыста. "Імкнемся захаваць тыя традыцыі, якія былі ў бацькоўскім доме", - падкрэсліў архібіскуп.
Расказваючы аб традыцыі каляднай батлейкі, якую ўстанаўліваюць у касцёлах, мітрапаліт нагадаў словы Папы Францыска аб тым, што ў батлейцы прысутнічаюць многія фігуркі – і Дзева Марыя, і Іосіф, і пастушкі, і кароўкі, і авечкі.
"Але пакуль не ўскладзена ў яслі фігура Ісуса Хрыста, да гэтага часу гэта тэатральная імпрэза, але калі там немаўля Ісус Хрыстос, тады батлейка ажывае, тады набірае сэнс", - адзначыў мітрапаліт.
І ў жыцці чалавека таксама – і наяўнасць сяброў, і дастатак маюць сэнс толькі тады, калі ў жыцці ёсць Ісус Хрыстос, падкрэсліў ён.
"З Ім усё мае сэнс – і радасці, і цяжкасці, і перажыванні, і хваробы, усё гэта набывае сэнс. Таму што Ён гэта ўсё перажыў і перамог", - сказаў архібіскуп Станеўскі.
У 2023 годзе традыцыі ўстанаўліваць батлейкі ў храмах споўнілася роўна 800 гадоў, нагадаў мітрапаліт. У XIII стагоддзі заснавальнік Францысканскага ордэна Францыск Асізскі ўпершыню прапанаваў устанаўліваць у храмах батлейкі. Гэта было зроблена для таго, каб хрысціяне маглі адчуць радасць, звязаную з нараджэннем Збавіцеля. Першыя ў гісторыі калядныя батлейкі былі з жывымі жывёламі.
Мітрапаліт расказаў яшчэ пра адну традыцыю каляднай куцці – пераламленне аплаткі.
"Традыцыя пераламляць на куццю аплатку пайшла са старажытнасці, калі ў людзей не было святара, святой імшы, не было магчымасці прыняць еўхарыстыю, святую прычасць. І свецкім людзям, міранам прыйшла думка – а давайце выкарыстоўваем як знак белую аплатку. Яны яе спяклі. І традыцыя пераламляць аплатку на Каляды перадаецца з пакалення ў пакаленне", - расказаў святар.
Акрамя гэтага, калі каталікі сервіруюць стол з куццёй, заўсёды адно месца пакідаюць свабодным. "Гэта для тых, хто вандруе і заўсёды можа зайсці ў дом на Каляды", - сказаў субяседнік Sputnik.
Святочную калядную імшу з Архікафедральнага касцёла ў Мінску беларускае тэлебачанне будзе трансліраваць у прамым эфіры.
24 снежня, напярэдадні Каляд, у 21:45 на тэлеканале "Беларусь 1" пачнецца трансляцыя святочнай службы са сталічнага Архікафедральнага касцёла Прасвятой Дзевы Марыі.
Набажэнства ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі. Адразу пасля гэтага, у 23:30 у эфіры пакажуць калядную службу з Ватыкана, у якой прыме ўдзел Папа Рымскі Францыск.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"