https://bel.sputnik.by/20241225/amal-60-ukranskkh-drona-znshchana-za-noch-nad-terytoryyay-rf-1092221485.html
Амаль 60 украінскіх дронаў знішчылі за ноч над тэрыторыяй РФ
Амаль 60 украінскіх дронаў знішчылі за ноч над тэрыторыяй РФ
Sputnik Беларусь
Беспілотнікамі былі атакаваны тэрыторыі пяці расійскіх рэгіёнаў і акваторыя Азоўскага мора, паведамілі ў Мінабароны РФ. 25.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-25T10:24+0300
2024-12-25T10:24+0300
2024-12-25T10:25+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
беспілотнікі
дроны
бяспека
расія
украіна
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/0c/1087072783_0:0:3066:1725_1920x0_80_0_0_e8872d0b5633726128d9c12c4aab29bc.jpg
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Расійская супрацьпаветраная абарона за мінулую ноч знішчыла 59 беспілотнікаў УСУ над пяццю абласцямі Расіі і акваторыяй Азоўскага мора, такія звесткі ўтрымліваюцца ў аператыўнай зводцы Мінабароны Расіі.Найбольш моцныя атакі адбыліся на тэрыторыі Белгародскай і Варонежскай абласцей, там збілі 26 і 23 беспілотнікі адпаведна, яшчэ па 3 дроны расійскія вайскоўцы збілі над Курскай, Бранскай і Тамбоўскай абласцямі, і адзін – над акваторыяй Азоўскага мора, удакладнілі ў ваенным ведамстве РФ.Пасля атакі беспілотнікаў на Варонежскую вобласць удалося пазбегнуць ахвяр і пацярпелых, разбурэнняў аб’ектаў таксама не зафіксавана, паведаміў у сваім Telegram губернатар рэгіёна Аляксандр Гусеў.Толькі ў адным з раёнаў абломкі збітага дрона закранулі ЛЭП, у другім зачапілі дах прыватнага дома. У дачным пасёлку ў прыгарадзе Варонежа нязначныя пашкоджанні асколкамі беспілотніка атрымалі некалькі дамоў і гаспадарчых пабудоў, удакладніў губернатар.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241224/matsvenka-rf-u-peragavorakh-pa-ukrane-ne-adstupts-ad-svakh-asnonykh-umo-1092212492.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/0c/1087072783_230:0:2961:2048_1920x0_80_0_0_ef7557ac41ace8ac87da08b181a4f7b9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , беспілотнікі, дроны, бяспека, расія, украіна, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, навіны , беспілотнікі, дроны, бяспека, расія, украіна, міністэрства абароны рф
Амаль 60 украінскіх дронаў знішчылі за ноч над тэрыторыяй РФ
10:24 25.12.2024 (абноўлена: 10:25 25.12.2024) Беспілотнікамі былі атакаваны тэрыторыі пяці расійскіх рэгіёнаў і акваторыя Азоўскага мора, паведамілі ў Мінабароны РФ.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Расійская супрацьпаветраная абарона за мінулую ноч знішчыла 59 беспілотнікаў УСУ над пяццю абласцямі Расіі і акваторыяй Азоўскага мора, такія звесткі ўтрымліваюцца ў аператыўнай зводцы Мінабароны Расіі.
Найбольш моцныя атакі адбыліся на тэрыторыі Белгародскай і Варонежскай абласцей, там збілі 26 і 23 беспілотнікі адпаведна, яшчэ па 3 дроны расійскія вайскоўцы збілі над Курскай, Бранскай і Тамбоўскай абласцямі, і адзін – над акваторыяй Азоўскага мора, удакладнілі ў ваенным ведамстве РФ.
Пасля атакі беспілотнікаў на Варонежскую вобласць удалося пазбегнуць ахвяр і пацярпелых, разбурэнняў аб’ектаў таксама не зафіксавана, паведаміў у сваім Telegram губернатар рэгіёна Аляксандр Гусеў.
Толькі ў адным з раёнаў абломкі збітага дрона закранулі ЛЭП, у другім зачапілі дах прыватнага дома. У дачным пасёлку ў прыгарадзе Варонежа нязначныя пашкоджанні асколкамі беспілотніка атрымалі некалькі дамоў і гаспадарчых пабудоў, удакладніў губернатар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"