https://bel.sputnik.by/20241225/fsb-pradukhlla-zadumany-kevam-terakt-suprats-top-menedzhara-vpk-ras-1092222920.html
ФСБ прадухіліла задуманы Кіевам тэракт супраць топ-менеджара ВПК Расіі
ФСБ прадухіліла задуманы Кіевам тэракт супраць топ-менеджара ВПК Расіі
Sputnik Беларусь
Украінскія спецслужбы абяцалі выканаўцам тэракта грашовую ўзнагароду ў памеры 1 млн расійскіх рублёў. 25.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-25T11:09+0300
2024-12-25T11:09+0300
2024-12-25T11:09+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
фсб
ск рф
бяспека
навіны
тэракт
тэрарызм
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1d/1090663903_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_36a31d503e95471cfaf2b11823eab1fe.jpg
МІНСК, 25 сне – Sputnik. ФСБ Расіі прадухіліла тэракт, задуманы спецслужбамі Украіны супраць аднаго з кіраўнікоў абаронна-прамысловага прадпрыемства ў Падмаскоўі.Паводле інфармацыі расійскай спецслужбы, топ-менеджара абароннага прадпрыемства планавалі ўзарваць у асабістым аўтамабілі пры дапамозе самаробнай бомбы.У прыватнасці, куратары праінструктавалі, дзе і як спыніцца і прыехаць у бязлюднае месца на таксі, а таксама пераслалі ў месенджар адрас стаянкі, на якой знаходзілася машына топ-менеджара.Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі ФСБ затрымалі сем чалавек, трое з якіх – непаўналетнія. Адзначаецца, што затрыманым за падрыхтоўку тэракта абяцалі 1 млн рублёў за ўчыненне злачынства."Цяпер усім фігурантам прад’яўлены абвінавачанні, следчымі і крыміналістамі СК Расіі праведзены вобыскі па месцах іх жыхарства, прызначаны выбухатэхнічныя, малекулярна-генетычныя, дактыласкапічныя і іншыя судовыя экспертызы, праведзены іншыя следчыя дзеянні", - паведамілі ў Следчым камітэце Расіі.У падмаскоўнай Каломне працуе "Конструкторское бюро машиностроения" – адзін з асноўных канструктарскіх і навукова-вытворчых цэнтраў Расіі ў галіне ваеннай тэхнікі, стваральнік тактычных і аператыўна-тактычных ракетных комплексаў, у тым ліку "Искандера".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241219/putsn-zaboystva-krylava-zdzeysnena-nebyaspechnym-dlya-zhytstsya-mnogkh-lyudzey-sposabam-1092058857.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1d/1090663903_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_86d2062830aabf92783eea1fb46fb371.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, фсб, ск рф, бяспека, навіны , тэракт, тэрарызм, расія, украіна, впк, грамадства, узбраенні
спецаперацыя, фсб, ск рф, бяспека, навіны , тэракт, тэрарызм, расія, украіна, впк, грамадства, узбраенні
ФСБ прадухіліла задуманы Кіевам тэракт супраць топ-менеджара ВПК Расіі
Украінскія спецслужбы абяцалі выканаўцам тэракта грашовую ўзнагароду ў памеры 1 млн расійскіх рублёў.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. ФСБ Расіі прадухіліла тэракт, задуманы спецслужбамі Украіны супраць аднаго з кіраўнікоў абаронна-прамысловага прадпрыемства ў Падмаскоўі.
"Федэральнай службай бяспекі РФ прадухілены тэрарыстычны акт у Маскоўскай вобласці, які планаваўся ўкраінскімі спецслужбамі ў дачыненні да аднаго з кіраўнікоў абаронна-прамысловага прадпрыемства, які выпускае прадукцыю для Міністэрства абароны Расіі", - гаворыцца ў паведамленні ФСБ.
Паводле інфармацыі расійскай спецслужбы, топ-менеджара абароннага прадпрыемства планавалі ўзарваць у асабістым аўтамабілі пры дапамозе самаробнай бомбы.
У прыватнасці, куратары праінструктавалі, дзе і як спыніцца і прыехаць у бязлюднае месца на таксі, а таксама пераслалі ў месенджар адрас стаянкі, на якой знаходзілася машына топ-менеджара.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі ФСБ затрымалі сем чалавек, трое з якіх – непаўналетнія. Адзначаецца, што затрыманым за падрыхтоўку тэракта абяцалі 1 млн рублёў за ўчыненне злачынства.
"Цяпер усім фігурантам прад’яўлены абвінавачанні, следчымі і крыміналістамі СК Расіі праведзены вобыскі па месцах іх жыхарства, прызначаны выбухатэхнічныя, малекулярна-генетычныя, дактыласкапічныя і іншыя судовыя экспертызы, праведзены іншыя следчыя дзеянні", - паведамілі ў Следчым камітэце Расіі.
У падмаскоўнай Каломне працуе "Конструкторское бюро машиностроения" – адзін з асноўных канструктарскіх і навукова-вытворчых цэнтраў Расіі ў галіне ваеннай тэхнікі, стваральнік тактычных і аператыўна-тактычных ракетных комплексаў, у тым ліку "Искандера".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"