Відэа

Мітрапаліт Станеўскі павіншаваў беларускіх каталікоў з Калядамі – відэа

Падпісацца
Эксклюзіў
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Іосіф Станеўскі заклікаў каталікоў трымаць сяброўскую сувязь з Ісусам Хрыстом, каб надарыць усіх, хто побач, надзеяй. Віншаванне кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі глядзіце на відэа Sputnik.
"Мы не выбіраем час, у якім мы нарадзіліся, але напоўніць сэнсам гэты час – у нашых сілах", - заявіў архібіскуп Іосіф Станеўскі ў інтэрв’ю Sputnik.
Па словах кіраўніка беларускіх каталікоў, кожны год у калядны час хрысціяне ідуць у "духоўную пілігрымку ў Віфлеем, каб там знайсці Дзіцяці Ісуса".
“Сын Божы прыйшоў да людзей, каб зрабіць іх жыццё лепшым і аб’явіць людзям любоў Бога Айца”, - сказаў архібіскуп.
Віншуючы беларускіх каталікоў з Калядамі, ён адзначыў, што Божае Нараджэнне адбываюцца кожны дзень там, дзе ёсць прабачэнне, любоў і згода.
Каталіцкі свет 25 снежня адзначае Нараджэнне Хрыстова. У Беларусі каталікі – другая па колькасці канфесія пасля праваслаўных вернікаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0