https://bel.sputnik.by/20241225/mzs-gramadzyan-belarus-na-bortse-samalta-yak-razbsya--kazakhstane-ne-bylo-1092226695.html
МЗС: грамадзян Беларусі на борце самалёта, які разбіўся ў Казахстане, не было
МЗС: грамадзян Беларусі на борце самалёта, які разбіўся ў Казахстане, не было
Sputnik Беларусь
Пасажырскі лайнер, які ляцеў з Баку ў Грозны, разбіўся ў казахстанскім горадзе Актау, на борце знаходзіліся 62 пасажыры і 5 членаў экіпажа. 25.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-25T12:30+0300
2024-12-25T12:30+0300
2024-12-25T12:30+0300
мзс беларусі
казахстан
азербайджан
самалёт
здарэнні
надзвычайнае здарэнне
катастрофа
авіякатастрофа
навіны
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/19/1092224670_0:72:1280:792_1920x0_80_0_0_b241021622661befc165d56dde44b2f7.jpg
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Беларускіх грамадзян не было на борце самалёта, які разбіўся ў аэрапорце горада Актау на захадзе Казахстана, паведамілі Sputnik у МЗС Беларусі.На борце знаходзіліся 37 грамадзян Азербайджана, 6 казахстанцаў, 3 кыргызстанцы і 16 расіян, паведамілі ў Мінтранспарту Казахстана.Па ўдакладненых звестках, 28 чалавек выжылі ў авіякатастрофе пад Актау, двое з іх дзеці, паведамляе казахстанскае МНС.Тым часам, на месцы крушэння самалёта працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя – знойдзены целы чатырох загінулых, паведаміла агенцтва Kazinform.Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у сувязі з надзвычайным здарэннем прыняў рашэнне вярнуцца ў Баку з саміту СНД у Санкт-Пецярбургу. Акрамя таго, дзяржаўная дэлегацыя Азербайджана па даручэнні Аліева накіравана ў Казахстан для высвятлення на месцы прычын крушэння самалёта.Крушэнне ў АктауЛайнер Азербайджанскіх авіяліній, які ляцеў з Баку ў Грозны, упаў і загарэўся раніцай на захадзе Казахстана ў міжнародным аэрапорце Актау. Папярэдне вядома, што самалёт у паветры сутыкнуўся з чарадой птушак, а затым пры спробе заходу на пасадку стукнуўся аб зямлю і загарэўся.На борце знаходзіліся 62 пасажыры і 5 членаў экіпажа, паводле ўдакладненых звестак, 28 чалавек выжылі, яны дастаўлены ў бальніцы, 7 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241225/ale-vyartaetstsa--baku-z-ras--suvyaz-z-krushennem-samalta--aktau-1092226107.html
казахстан
азербайджан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/19/1092224670_64:0:1216:864_1920x0_80_0_0_2db6dbe3c384eaf3f6c5d49dc5ad9e4a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс беларусі, казахстан, азербайджан, самалёт, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, катастрофа, авіякатастрофа, навіны , бяспека, грамадства, беларусь, у свеце
мзс беларусі, казахстан, азербайджан, самалёт, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, катастрофа, авіякатастрофа, навіны , бяспека, грамадства, беларусь, у свеце
МЗС: грамадзян Беларусі на борце самалёта, які разбіўся ў Казахстане, не было
Пасажырскі лайнер, які ляцеў з Баку ў Грозны, разбіўся ў казахстанскім горадзе Актау, на борце знаходзіліся 62 пасажыры і 5 членаў экіпажа.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Беларускіх грамадзян не было на борце самалёта, які разбіўся ў аэрапорце горада Актау на захадзе Казахстана, паведамілі Sputnik у МЗС Беларусі.
"Паводле ўдакладненай на гэты момант інфармацыі, грамадзян Беларусі на борце самалёта Azerbaijan Airlines, які пацярпеў крушэнне ў Казахстане, не было", - распавялі ў ведамстве.
На борце знаходзіліся 37 грамадзян Азербайджана, 6 казахстанцаў, 3 кыргызстанцы і 16 расіян, паведамілі ў Мінтранспарту Казахстана.
Па ўдакладненых звестках, 28 чалавек выжылі ў авіякатастрофе пад Актау, двое з іх дзеці, паведамляе казахстанскае МНС.
Тым часам, на месцы крушэння самалёта працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя – знойдзены целы чатырох загінулых, паведаміла агенцтва Kazinform.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у сувязі з надзвычайным здарэннем прыняў рашэнне вярнуцца ў Баку з саміту СНД у Санкт-Пецярбургу. Акрамя таго, дзяржаўная дэлегацыя Азербайджана па даручэнні Аліева накіравана ў Казахстан для высвятлення на месцы прычын крушэння самалёта.
Лайнер Азербайджанскіх авіяліній, які ляцеў з Баку ў Грозны, упаў і загарэўся раніцай на захадзе Казахстана ў міжнародным аэрапорце Актау. Папярэдне вядома, што самалёт у паветры сутыкнуўся з чарадой птушак, а затым пры спробе заходу на пасадку стукнуўся аб зямлю і загарэўся.
На борце знаходзіліся 62 пасажыры і 5 членаў экіпажа, паводле ўдакладненых звестак, 28 чалавек выжылі, яны дастаўлены ў бальніцы, 7 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"