Відэа

Анішчанка аб новай вакцыне ад раку і пагрозах біябяспекі ў ЕАЭС – відэа

Падпісацца
У сераду, 25 снежня, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшоў відэамост Масква – Мінск – Ерэван – Тбілісі на тэму: "Біябяспека краін ЕАЭС".
Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў свеце зарэгістравана больш за 20 млн новых выпадкаў раку. Яшчэ амаль 9 млн чалавек памерлі ад анкалагічных захворванняў.
Расійскія навукоўцы заявілі аб стварэнні анкавакцыны. У яе распрацоўцы ўдзельнічалі адразу некалькі каманд – Цэнтра імя Гамалеі, Маскоўскага навукова-даследчага анкалагічнага інстытута імя П. А. Герцэна і НМДЦ анкалогіі імя Н. Н. Блахіна.
Пачатак выкарыстання вакцыны пацыентамі плануецца ў пачатку 2025 года.
Які прынцып дзеяння новай вакцыны ад раку, распрацаванай у Расіі? Як расійскія ўрачы ўдзельнічаюць у валанцёрскіх акцыях, у рамках якіх праводзяць у краінах ЕАЭС лячэнне складаных пацыентаў? Чым небяспечны аромаінгалятары, забароненыя нядаўна для продажу на маркетплейсах? Як сустрэць навагоднія святы здаровымі і пазбегнуць эпідэміялагічных рызык?
На гэтыя і іншыя пытанні ў рамках відэамоста адказваў акадэмік РАН, намеснік прэзідэнта Расійскай акадэміі адукацыі Генадзь АНІШЧАНКА.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0