https://bel.sputnik.by/20241226/laro-legtymnastsyu--keve-valodae-tolk-vyarkhonaya-rada-1092256871.html
Лаўроў: легітымнасцю ў Кіеве валодае толькі Вярхоўная Рада
Лаўроў: легітымнасцю ў Кіеве валодае толькі Вярхоўная Рада
Sputnik Беларусь
Масква раней неаднаразова звяртала ўвагу на тое, што ва ўладзе ва Украіне знаходзіцца чалавек, які не мае легітымных паўнамоцтваў. 26.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-26T11:57+0300
2024-12-26T11:57+0300
2024-12-26T12:03+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
сяргей лаўроў
мзс рф
украіна
навіны
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/18/1047699232_0:99:3072:1827_1920x0_80_0_0_3e5ea0374b55d832317fcf9b2af76659.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Украінцы павінны самі разабрацца, як прывесці стан спраў у Кіеве ў адпаведнасць з канстытуцыяй краіны, заявіў журналістам міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.Кіраўнік МЗС нагадаў, што менавіта такі тэзіс нядаўна выказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.Міністр дадаў, што самае галоўнае ў магчымым дыялогу з Кіевам – не падабраць "нейкую перагаворную каманду кіеўскага рэжыму", а разабрацца з першапрычынамі крызісу. Без устаранення гэтых першапрычын ні аб якіх дамоўленасцях не можа быць і гаворкі.Кіраўнік МЗС нагадаў, што ўжо тлумачыў гэтыя прычыны."Гэта не папярэдняя ўмова. Гэта тое, што неабходна ўсім удзельнікам гэтага працэсу, гэтага канфлікту… неабходна было выканаць даўно ў адпаведнасці з ужо ўзятымі на сябе абавязацельствамі і ў тым ліку ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прынцыпы якога павінны прымяняцца ва ўсёй іх паўнаце і ўзаемасувязі", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.Ён рэзюміраваў, што Масква ў такім кантэксце гатова да ўсіх сур’ёзных прапаноў.Лаўроў закрануў і тэму магчымага часовага спынення агню. Такі варыянт, паводле яго слоў, для Расіі непрымальны, і яна настойвае на канчатковым завяршэнні канфлікту на "ўстойлівай юрыдычна бездакорнай аснове"."Я вельмі разлічваю, што разуменне безальтэрнатыўнасці такога падыходу будзе ўмацоўвацца", - падкрэсліў Лаўроў.Трансляцыю прэс-канферэнцыі кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Лаўрова глядзіце на Sputnik.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241226/laro-peramre-na-ukrane--shlyakh-u-nkudy-1092254810.html
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/18/1047699232_95:0:2826:2048_1920x0_80_0_0_7ce2f1bd26ddd74cb5263a702e79de65.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, сяргей лаўроў, мзс рф, украіна, навіны , палітыка, бяспека
спецаперацыя, сяргей лаўроў, мзс рф, украіна, навіны , палітыка, бяспека
Лаўроў: легітымнасцю ў Кіеве валодае толькі Вярхоўная Рада
11:57 26.12.2024 (абноўлена: 12:03 26.12.2024) Масква раней неаднаразова звяртала ўвагу на тое, што ва ўладзе ва Украіне знаходзіцца чалавек, які не мае легітымных паўнамоцтваў.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Украінцы павінны самі разабрацца, як прывесці стан спраў у Кіеве ў адпаведнасць з канстытуцыяй краіны, заявіў журналістам міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
Кіраўнік МЗС нагадаў, што менавіта такі тэзіс нядаўна выказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
"Калі яны хочуць, каб у іх прэзідэнт быў легітымны, трэба выбары правесці. А пакуль, згодна з Канстытуцыяй, як Пуцін растлумачыў, легітымнасцю валодае толькі Вярхоўная Рада і яе, адпаведна, старшыня", - сказаў Лаўроў.
Міністр дадаў, што самае галоўнае ў магчымым дыялогу з Кіевам – не падабраць "нейкую перагаворную каманду кіеўскага рэжыму", а разабрацца з першапрычынамі крызісу. Без устаранення гэтых першапрычын ні аб якіх дамоўленасцях не можа быць і гаворкі.
Кіраўнік МЗС нагадаў, што ўжо тлумачыў гэтыя прычыны.
"Гэта не папярэдняя ўмова. Гэта тое, што неабходна ўсім удзельнікам гэтага працэсу, гэтага канфлікту… неабходна было выканаць даўно ў адпаведнасці з ужо ўзятымі на сябе абавязацельствамі і ў тым ліку ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прынцыпы якога павінны прымяняцца ва ўсёй іх паўнаце і ўзаемасувязі", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Ён рэзюміраваў, што Масква ў такім кантэксце гатова да ўсіх сур’ёзных прапаноў.
Лаўроў закрануў і тэму магчымага часовага спынення агню. Такі варыянт, паводле яго слоў, для Расіі непрымальны, і яна настойвае на канчатковым завяршэнні канфлікту на "ўстойлівай юрыдычна бездакорнай аснове".
"Я вельмі разлічваю, што разуменне безальтэрнатыўнасці такога падыходу будзе ўмацоўвацца", - падкрэсліў Лаўроў.
Трансляцыю прэс-канферэнцыі кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Лаўрова
глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"