https://bel.sputnik.by/20241226/lukashenka-pavnshava-bayarskaga-z-75-goddzem-1092248622.html
Лукашэнка павіншаваў Баярскага з 75-годдзем
Лукашэнка павіншаваў Баярскага з 75-годдзем
Sputnik Беларусь
У скарбонцы вядомага акцёра мноства карцін, але найбольшую папулярнасць ён здабыў пасля фільма "Д’Артаньян и три мушкетера". 26.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-26T09:17+0300
2024-12-26T09:17+0300
2024-12-26T09:40+0300
міхаіл баярскі
юбілей
аляксандр лукашэнка
віншаванне
культура
навіны
саюзная дзяржава
кіно
беларусь
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0c/1047865102_0:387:2830:1979_1920x0_80_0_0_c63413398799a6dcc4e9ff996385ddd8.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Міхаіла Баярскага з 75-годдзем, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Баярскі з’яўляецца ўладальнікам дзіўна яркага творчага лёсу, які бліскуча рэалізаваў свой талент у кіно, тэатры і на эстрадзе.Лукашэнка ўпэўнен, што талент Баярскага і ў будучыні пасадзейнічае развіццю і ўмацаванню сувязей паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.Ён пажадаў народнаму артысту здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.Мушкецёр і не толькіВядомасць да Баярскага прыйшла пасля фільма "Старший сын" (1975), у якім ён выканаў ролю Сільвы. Затым была роля Тэадора ў карціне "Собака на сене" (1977). Усенародную любоў ён здабыў у 1978 годзе пасля выхаду тэлефільма Георгія Юнгвальд-Хількевіча "Д’Артаньян и три мушкетера", у якім Баярскі сыграў галоўную ролю.Сярод знакавых кінастужак Баярскага "Человек с бульвара Капуцинов" (1987), "Гардемарины, вперёд!" (1987) і іншыя.У 2023 годзе Баярскі аб’явіў, што прыняў рашэнне завяршыць кар’еру ў сувязі з узростам і станам здароўя.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241205/mashko-novy-flm-pra-vaynu-budze-gato-da-maya-2025-goda-1091652031.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0c/1047865102_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_692d0fc49860d904fb94c22410e35556.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міхаіл баярскі, юбілей, аляксандр лукашэнка, віншаванне, культура, навіны , саюзная дзяржава, кіно, беларусь, расія
міхаіл баярскі, юбілей, аляксандр лукашэнка, віншаванне, культура, навіны , саюзная дзяржава, кіно, беларусь, расія
Лукашэнка павіншаваў Баярскага з 75-годдзем
09:17 26.12.2024 (абноўлена: 09:40 26.12.2024) У скарбонцы вядомага акцёра мноства карцін, але найбольшую папулярнасць ён здабыў пасля фільма "Д’Артаньян и три мушкетера".
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Міхаіла Баярскага з 75-годдзем, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Баярскі з’яўляецца ўладальнікам дзіўна яркага творчага лёсу, які бліскуча рэалізаваў свой талент у кіно, тэатры і на эстрадзе.
"Захоўваючы вернасць лепшым традыцыям выканальніцкага майстэрства, у акцёрскіх работах Вы ўвасобілі высокія ідэалы гонару, дабра і справядлівасці. Вашы героі – мужныя людзі з нязломнай сілай волі і цвёрдасцю духу – любімыя гледачамі розных пакаленняў", - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.
Лукашэнка ўпэўнен, што талент Баярскага і ў будучыні пасадзейнічае развіццю і ўмацаванню сувязей паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.
Ён пажадаў народнаму артысту здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.
Вядомасць да Баярскага прыйшла пасля фільма "Старший сын" (1975), у якім ён выканаў ролю Сільвы. Затым была роля Тэадора ў карціне "Собака на сене" (1977). Усенародную любоў ён здабыў у 1978 годзе пасля выхаду тэлефільма Георгія Юнгвальд-Хількевіча "Д’Артаньян и три мушкетера", у якім Баярскі сыграў галоўную ролю.
Сярод знакавых кінастужак Баярскага "Человек с бульвара Капуцинов" (1987), "Гардемарины, вперёд!" (1987) і іншыя.
У 2023 годзе Баярскі аб’явіў, што прыняў рашэнне завяршыць кар’еру ў сувязі з узростам і станам здароўя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"