https://bel.sputnik.by/20241226/lukashenka-prapanava-pravests-nastupny-samt-eaes-vyasnoy-u-mnsku-1092275668.html
Лукашэнка прапанаваў правесці наступны саміт ЕАЭС вясной у Мінску
Лукашэнка прапанаваў правесці наступны саміт ЕАЭС вясной у Мінску
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт прапанаваў кіраўнікам краін-назіральнікаў удзельнічаць у самітах ЕАЭС не анлайн, а ў вочным фармаце. 26.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-26T16:44+0300
2024-12-26T16:44+0300
2024-12-26T17:13+0300
аляксандр лукашэнка
навіны
саміт
еаэс
палітыка
эканоміка
у свеце
ленінградская вобласць
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1a/1092275017_0:193:3017:1890_1920x0_80_0_0_29872245efe2c95a1233e3c4283a66c8.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрасіў калег па ЕАЭС на саміт у Мінск у маі наступнага года.Кіраўнік беларускай дзяржавы сказаў аб гэтым на пашыранай частцы нефармальнага саміту Саюза ў Ленінградскай вобласці.Ён таксама асобна звярнуўся да прадстаўнікоў краін-назіральнікаў (Кубы, Ірана і Узбекістана) і папрасіў іх удзельнічаць у самітах ЕАЭС вочна. Гаворка ідзе пра тое, што кубінскі прэзідэнт Мігель Дыяс-Канэль выступаў па відэа без асабістай прысутнасці."Калі нашым назіральнікам цікавы наш саюз, я папрасіў бы іх прысутнічаць усё ж такі на пасяджэннях, а не па тэлевізары нам расказваць, як яны будуць з намі супрацоўнічаць", - сказаў Лукашэнка.Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта не датычыцца прэм’ера Арменіі Нікола Пашыняна, які ўдзельнічаў у гэтым саміце па відэасувязі з-за станоўчага тэста на каронавірус."Нікол Ваваевіч, гэта вас не датычыцца. Мы ведаем, што вы не толькі збрылі бараду, але і прыхварэлі крыху, таму мы вас успрымаем як новага, маладога, знешне па крайняй меры, члена нашага саюза", - сказаў Лукашэнка.Пашынян падзякаваў Лукашэнку і зрабіў рэмарку. Па словах кіраўніка армянскага ўрада, Ерэван не пярэчыць супраць правядзення наступнага саміту ў Мінску, але дэлегацыя Арменіі прыме ў ім удзел дыстанцыйна – па відэасувязі.У адказ кіраўнік рэспублікі пацікавіўся, у чым праблема і чаму армянскія калегі не могуць прыехаць у беларускую сталіцу. "Далёка да Мінска ці няма каму вас падвезці? Ну, мы арганізуем дастаўку вашай дэлегацыі, калі трэба", - сказаў ён.Пашынян растлумачыў, што ўжо выступаў наконт гэтага з публічнай заявай, якая застаецца ў сіле.Беларускі прэзідэнт адказаў на гэта, што "можа тэлевізара не будзе" ў маі на саміце ў Мінску, і тады Пашынян не зможа выступаць дыстанцыйна."Няма праблем, няма праблем", - сказаў на гэта кіраўнік Арменіі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241124/pavolney-za-s--eaes-tseny-rastuts-u-armen-1091357105.html
ленінградская вобласць
расія
беларусь
арменія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1a/1092275017_286:0:3017:2048_1920x0_80_0_0_45972ee9af175b5eb5e0b9484e44d347.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , саміт, еаэс, палітыка, эканоміка, у свеце, ленінградская вобласць, расія, беларусь, арменія, нікол пашынян
аляксандр лукашэнка, навіны , саміт, еаэс, палітыка, эканоміка, у свеце, ленінградская вобласць, расія, беларусь, арменія, нікол пашынян
Лукашэнка прапанаваў правесці наступны саміт ЕАЭС вясной у Мінску
16:44 26.12.2024 (абноўлена: 17:13 26.12.2024) Беларускі прэзідэнт прапанаваў кіраўнікам краін-назіральнікаў удзельнічаць у самітах ЕАЭС не анлайн, а ў вочным фармаце.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрасіў калег па ЕАЭС на саміт у Мінск у маі наступнага года.
Кіраўнік беларускай дзяржавы сказаў аб гэтым на пашыранай частцы нефармальнага саміту Саюза ў Ленінградскай вобласці.
"Прапаную арганізаваць гэтыя мерапрыемствы (саміт ЕАЭС і Еўразійскі эканамічны форум - Sputnik) у другой палове мая, прыкладна 29 мая наступнага года. Арыенціровачна", - сказаў Лукашэнка.
Ён таксама асобна звярнуўся да прадстаўнікоў краін-назіральнікаў (Кубы, Ірана і Узбекістана) і папрасіў іх удзельнічаць у самітах ЕАЭС вочна. Гаворка ідзе пра тое, што кубінскі прэзідэнт Мігель Дыяс-Канэль выступаў па відэа без асабістай прысутнасці.
"Калі нашым назіральнікам цікавы наш саюз, я папрасіў бы іх прысутнічаць усё ж такі на пасяджэннях, а не па тэлевізары нам расказваць, як яны будуць з намі супрацоўнічаць", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта не датычыцца прэм’ера Арменіі Нікола Пашыняна, які ўдзельнічаў у гэтым саміце па відэасувязі з-за станоўчага тэста на каронавірус.
"Нікол Ваваевіч, гэта вас не датычыцца. Мы ведаем, што вы не толькі збрылі бараду, але і прыхварэлі крыху, таму мы вас успрымаем як новага, маладога, знешне па крайняй меры, члена нашага саюза", - сказаў Лукашэнка.
Пашынян падзякаваў Лукашэнку і зрабіў рэмарку. Па словах кіраўніка армянскага ўрада, Ерэван не пярэчыць супраць правядзення наступнага саміту ў Мінску, але дэлегацыя Арменіі прыме ў ім удзел дыстанцыйна – па відэасувязі.
У адказ кіраўнік рэспублікі пацікавіўся, у чым праблема і чаму армянскія калегі не могуць прыехаць у беларускую сталіцу. "Далёка да Мінска ці няма каму вас падвезці? Ну, мы арганізуем дастаўку вашай дэлегацыі, калі трэба", - сказаў ён.
Пашынян растлумачыў, што ўжо выступаў наконт гэтага з публічнай заявай, якая застаецца ў сіле.
Беларускі прэзідэнт адказаў на гэта, што "можа тэлевізара не будзе" ў маі на саміце ў Мінску, і тады Пашынян не зможа выступаць дыстанцыйна.
"Няма праблем, няма праблем", - сказаў на гэта кіраўнік Арменіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"