https://bel.sputnik.by/20241226/pashynyan-pryme-dzel-u-pasyadzhenn-eaes-pa-vdeasuvyaz-1092263534.html
Пашынян прыме ўдзел у пасяджэнні ЕАЭС па відэасувязі
Пашынян прыме ўдзел у пасяджэнні ЕАЭС па відэасувязі
Sputnik Беларусь
Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета адбудзецца ў курортным комплексе "Игора" пад Санкт-Пецярбургам. 26.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-26T12:56+0300
2024-12-26T12:56+0300
2024-12-26T13:13+0300
еаэс
саміт
расія
нікол пашынян
навіны
арменія
у свеце
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/18/1069411262_0:69:3072:1797_1920x0_80_0_0_6178c2484d79fb1bc344b7280530e76a.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета па відэасувязі, аб гэтым паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Пасяджэнне савета пройдзе ў 26 снежня ў курортным комплексе "Игора" пад Санкт-Пецярбургам. Паколькі ў 2024 годзе старшынствавала ў ЕАЭС Арменія, праводзіць яго павінен прэм’ер-міністр краіны.Напярэдадні Пашынян паведаміў аб станоўчым тэсце на каронавірус.У мерапрыемстве прымуць удзел прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Кыргызстана. Чакаюцца выступленні таксама кіраўнікоў дзяржаў-назіральнікаў пры ЕАЭС – узбекскага і кубінскага лідараў.Што абмяркуюцьРаней у Крамлі паведамлялі, што на пасяджэнні будуць абмяркоўвацца пытанні функцыянавання саюза, паглыбленне інтэграцыйных працэсаў. У прыватнасці, лідары дзяржаў разгледзяць ход работы па ўстараненні бар’ераў і абмежаванняў на ўнутраным рынку аб’яднання.Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння зацвердзяць асноўныя кірункі міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на 2025 год і бюджэт арганізацыі.Таксама ў рамках мерапрыемства чакаецца выступленне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўленнем прыярытэтаў старшынства рэспублікі ў саюзе ў наступным годзе.Першая частка пасяджэння пройдзе ў вузкім складзе, а потым саміт пяройдзе да пашыранага.Затым адбудзецца падпісанне шэрага дакументаў, іх больш за дваццаць, у тым ліку даванне Ірану статусу краіны-назіральніка ў інтэграцыйным аб’яднанні.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241213/mshustsn-patrebny-suchasnyya-rashenn--lagstytsy-eaes-1091878735.html
расія
арменія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/18/1069411262_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_e911e325d8a982221cf31507880ae78e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, саміт, расія, нікол пашынян, навіны , арменія, у свеце, палітыка, эканоміка
еаэс, саміт, расія, нікол пашынян, навіны , арменія, у свеце, палітыка, эканоміка
Пашынян прыме ўдзел у пасяджэнні ЕАЭС па відэасувязі
12:56 26.12.2024 (абноўлена: 13:13 26.12.2024) Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета адбудзецца ў курортным комплексе "Игора" пад Санкт-Пецярбургам.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета па відэасувязі, аб гэтым паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Пасяджэнне савета пройдзе ў 26 снежня ў курортным комплексе "Игора" пад Санкт-Пецярбургам. Паколькі ў 2024 годзе старшынствавала ў ЕАЭС Арменія, праводзіць яго павінен прэм’ер-міністр краіны.
Напярэдадні Пашынян паведаміў аб станоўчым тэсце на каронавірус.
"У вузкім складзе адкрытымі для прэсы будуць уступнае слова прэзідэнта (Уладзіміра) Пуціна і затым словы прэм’ер-міністра Арменіі Пашыняна, які будзе прымаць удзел пры дапамозе відэа-канферэнцсувязі", - сказаў Пяскоў журналістам у чацвер.
У мерапрыемстве прымуць удзел прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Кыргызстана. Чакаюцца выступленні таксама кіраўнікоў дзяржаў-назіральнікаў пры ЕАЭС – узбекскага і кубінскага лідараў.
Раней у Крамлі паведамлялі, што на пасяджэнні будуць абмяркоўвацца пытанні функцыянавання саюза, паглыбленне інтэграцыйных працэсаў. У прыватнасці, лідары дзяржаў разгледзяць ход работы па ўстараненні бар’ераў і абмежаванняў на ўнутраным рынку аб’яднання.
Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння зацвердзяць асноўныя кірункі міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на 2025 год і бюджэт арганізацыі.
Таксама ў рамках мерапрыемства чакаецца выступленне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўленнем прыярытэтаў старшынства рэспублікі ў саюзе ў наступным годзе.
Першая частка пасяджэння пройдзе ў вузкім складзе, а потым саміт пяройдзе да пашыранага.
Затым адбудзецца падпісанне шэрага дакументаў, іх больш за дваццаць, у тым ліку даванне Ірану статусу краіны-назіральніка ў інтэграцыйным аб’яднанні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"