Боевое слаживание штурмовиков и расчетов БПЛА группировки Запад на Краснолиманском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін: РФ пры неабходнасці можа выкарыстаць "Орешник" ізноў, але яна не спяшаецца

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкВаеннаслужачы РФ на працоўным месцы
Ваеннаслужачы РФ на працоўным месцы - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2024
Падпісацца
Найноўшы ракетны комплекс "Орешник" быў выпрабаваны Расіяй у баявых умовах – ёю, у адказ на ўдары УСУ дальнабойнымі заходнімі ракетамі ўглыб тэрыторыі РФ, было знішчана найбуйнейшае прадпрыемства ў Днепрапятроўску.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Расія ў выпадку неабходнасці можа зноў выкарыстаць "Орешник", але яна не спяшаецца гэтага рабіць, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках саміту ЕАЭС, які адбыўся сёння ў курортным комплексе "Игора" пад Санкт-Пецярбургам.
"Калі трэба будзе, і мы ўбачым, што патрабуецца выкарыстанне больш магутнай зброі сярэдняй далёкасці, мы, вядома, яе выкарыстаем", - сказаў ён.
Пуцін зазначыў, што пакуль у Расіі не шмат сістэм "Орешник", аднак "яны ёсць", і не адна сістэма.
"Але мы не спяшаемся іх выкарыстоўваць, таму што яна магутная, яна прызначана для вырашэння пэўных задач", - растлумачыў расійскі лідар.
Ён таксама паведаміў, што ўжо пачалася серыйная вытворчасць "Орешника", і гэтых сістэм будзе выраблена столькі, колькі трэба.
"Размесцім нешта ў Беларусі. Мы дзейнічаем сістэмна, але мы не выключаем магчымасць выкарыстання сёння або заўтра, калі будзе такая неабходнасць", - дадаў Пуцін.

"Орешник" у Беларусі

Аб размяшчэнні "Орешника" у Беларусі стала вядома пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 6 снежня ў Мінску. Тады прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што лічыць гэта магчымым і дадаў, што комплексы могуць перадаць у другой палове 2025 года.
З’яўленне сістэмы ў рэспубліцы можа стаць адказам на рашэнне ЗША і Германіі размясціць амерыканскія ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў ФРГ, аб якім раней заявіў нямецкі канцлер Олаф Шольц.
Расійскія вайскоўцы 21 лістапада ўпершыню ўжылі найноўшую гіпергукавую ракету "Орешник" па зброевым комплексе ВПК Украіны ў Днепрапятроўску, выпрабаваўшы яе ў баявых умовах. Ракета была ў няядзерным выкананні. Яна здольна развіваць вялікую хуткасць, яе не можа збіць ні адна з існуючых сістэм ПРА ў свеце.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2024
Лукашэнка: Беларусь размесціць дзясятак комплексаў "Орешник"
Стужка навiн
0