Відэа

Саміт ЕАЭС у Ленінградскай вобласці – поўная версія

Падпісацца
Саміт краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) прайшоў сёння на курорце "Игора" ў Ленінградскай вобласці. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Як раней паведамлялі ў Крамлі, на сённяшнім пасяджэнні лідары краін ЕАЭС абмяркуюць далейшае паглыбленне інтэграцыі. Размова таксама пойдзе і аб фарміраванні агульнага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў.
Падчас саміту плануецца зацвердзіць асноўныя кірункі дзейнасці на 2025 год, у тым ліку і бюджэт арганізацыі.
У 2025 годзе старшынства ў ЕАЭС пяройдзе да Беларусі. Чакаецца, што прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка падчас сённяшняга пасяджэння акрэсліць прыярытэты свайго старшынства на будучы год.
З лідараў краін ЕАЭС на саміце не прысутнічае асабіста толькі прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян – ён адмяніў паездку ў Расію з-за станоўчага тэста на каронавірус і будзе ўдзельнічаць у пасяджэнні па відэасувязі.
У ЕАЭС уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0