https://bel.sputnik.by/20241226/tsvk-abnarodavala-danyya-ab-dakhodakh-kandydata-u-prezdenty-belarus-1092252754.html
ЦВК абнародавала даныя аб даходах кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
ЦВК абнародавала даныя аб даходах кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
Sputnik Беларусь
Інфармацыя аб даходах за 2023 год прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла апублікавана на сайце Цэнтрвыбаркама. 26.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-26T10:56+0300
2024-12-26T10:56+0300
2024-12-26T10:56+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
навіны
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
даходы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1e/1090725796_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_9506d8f09188e57ec90f44b0e5eecf4b.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Самы вялікі гадавы даход за 2023 год сярод кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі задэклараваў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, вынікае з інфармацыі, апублікаванай на сайце ЦВК рэспублікі.Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, даход Аляксандра Лукашэнкі ў мінулым годзе склаў 203 590,16 беларускага рубля, што ў доларавым эквіваленце роўна амаль 59,136 тысячы долараў. Удакладняецца, што ўся гэтая сума – заработная плата.Таксама ў ЦВК паступілі звесткі аб даходах у 2023-м жонкі беларускага лідара Галіны Лукашэнкі – 9 207,23 белрубля (або 2,674 тысячы долараў – пенсія і даходы ад акцый). У прыватнасці, адзначаецца, што ёй належаць жылы дом плошчай 196 квадратных метраў, зямельны ўчастак плошчай 0,1498 га ў Шклове Магілёўскай вобласці, адна другая долі ў праве ўласнасці на жылы дом плошчай 54 квадратныя метры ў вёсцы Вялікі Мяжнік Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, а таксама 56 акцый ААТ "Шклоўскі масларобны завод".Што да іншых кандыдатаў у прэзідэнты, то ў лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча за 2023 год даход склаў 157 707,92 беларускага рубля (45,8 тысячы долараў). Гэтая сума ўключае зарплату, выплаты па лініі прафсаюза, па дагаворы аб аказанні паслуг, а таксама ўзнагароджанне па дагаворы і грошы ад продажу аўтамабіля. Ва ўласнасці ў Гайдукевіча знаходзіцца кватэра плошчай 60,1 квадратнага метра ў сталіцы, легкавы аўтамабіль Dodge Challenger 2019 года выпуску, а таксама матацыклы Honda і "Мінск".Даходы першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі Сяргея Сыранкова, паводле пададзеных ім звестак, у 2023 годзе склалі 157 637,85 беларускага рубля, ці 45,789 тысячы долараў. Гэта заработная плата, прафвыплаты і грошы ад продажу аўтамабіля. Ва ўласнасці лідара беларускіх камуністаў значыцца жылы дом плошчай 96,5 квадратнага метра, які размешчаны ў пасёлку Краснаполле Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці, легкавы аўтамабіль Peugeot 5008 2018 года выпуску. Доход жонкі Сыранкова за мінулы год склаў 14 831,46 беларускага рубля (4,3 тысячы долараў – зарплата, матэрыяльная дапамога і даход ад продажу асабістых рэчаў).Іншы кандыдат у прэзідэнты – Аляксандр Хіжняк, лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці ў 2023 годзе стаў уладальнікам 121 255,82 беларускага рубля (35,221 тысячы долараў). У гэтую суму ўвайшлі заработная плата, прафсаюзныя выплаты, выплаты да падзяк і грамат, а таксама дывідэнды. Ва ўласнасці Хіжняка кватэра плошчай 76,5 квадратнага метра ў беларускай сталіцы, легкавыя аўтамабілі Toyota Camry 2008 года выпуску, Lexus LS600 2007 года выпуску і 37 простых акцый ААТ "Аўтаспецтранс". Даход жонкі партыйца ў 2023 годзе склаў 14 179,27 беларускага рубля, або 4,1 тысячы долараў – усе сродкі адносяцца да заработнай платы. Сын Хіжняка ў мінулым годзе займеў 16 857,48 беларускага рубля (4,9 тысячы долараў) – у гэтую суму ўвайшлі зарплата і грашовае забеспячэнне.Гадавы даход прадпрымальніка Ганны Канапацкай склаў у 2023 годзе 93 978,31 беларускага рубля (27,298 тысячы долараў). Гэта сума ўключае заработную плату, даход ад прадпрымальніцкай дзейнасці, даход ад дзейнасці, якая абкладаецца падаткам на прафесійны даход, а таксама дывідэнды. Канапацкая з’яўляецца ўладальніцай кватэры плошчай 88,4 квадратнага метра ў Мінску, таксама яна ўласніца адной другой долі адміністрацыйнага памяшкання плошчай 47,7 квадратнага метра ў сталіцы. Акрамя таго, Канапацкай належыць легкавы аўтамабіль Range Rover Evoque 2017 года выпуску. Таксама яна валодае 91 акцыяй ААТ "Пухавіцкі КХП" (камбінат хлебапрадуктаў) і 90% статутнага фонду ТАА "КІНС-АГРА".Выбары прэзідэнта пройдуць у Беларусі 26 студзеня.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241225/ermekbae-uznachalts-msyu-nazralnka-shas-na-vybarakh-prezdenta-belarus-1092221037.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1e/1090725796_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_9a2cd5a07ff4d617e35a8656e7de1f43.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, даходы
выбары, прэзідэнт, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, даходы
ЦВК абнародавала даныя аб даходах кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
Інфармацыя аб даходах за 2023 год прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла апублікавана на сайце Цэнтрвыбаркама.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Самы вялікі гадавы даход за 2023 год сярод кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі задэклараваў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, вынікае з інфармацыі, апублікаванай на сайце ЦВК рэспублікі.
Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, даход Аляксандра Лукашэнкі ў мінулым годзе склаў 203 590,16 беларускага рубля, што ў доларавым эквіваленце роўна амаль 59,136 тысячы долараў. Удакладняецца, што ўся гэтая сума – заработная плата.
Таксама ў ЦВК паступілі звесткі аб даходах у 2023-м жонкі беларускага лідара Галіны Лукашэнкі – 9 207,23 белрубля (або 2,674 тысячы долараў – пенсія і даходы ад акцый). У прыватнасці, адзначаецца, што ёй належаць жылы дом плошчай 196 квадратных метраў, зямельны ўчастак плошчай 0,1498 га ў Шклове Магілёўскай вобласці, адна другая долі ў праве ўласнасці на жылы дом плошчай 54 квадратныя метры ў вёсцы Вялікі Мяжнік Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, а таксама 56 акцый ААТ "Шклоўскі масларобны завод".
Што да іншых кандыдатаў у прэзідэнты, то ў лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча за 2023 год даход склаў 157 707,92 беларускага рубля (45,8 тысячы долараў). Гэтая сума ўключае зарплату, выплаты па лініі прафсаюза, па дагаворы аб аказанні паслуг, а таксама ўзнагароджанне па дагаворы і грошы ад продажу аўтамабіля. Ва ўласнасці ў Гайдукевіча знаходзіцца кватэра плошчай 60,1 квадратнага метра ў сталіцы, легкавы аўтамабіль Dodge Challenger 2019 года выпуску, а таксама матацыклы Honda і "Мінск".
Даходы першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі Сяргея Сыранкова, паводле пададзеных ім звестак, у 2023 годзе склалі 157 637,85 беларускага рубля, ці 45,789 тысячы долараў. Гэта заработная плата, прафвыплаты і грошы ад продажу аўтамабіля. Ва ўласнасці лідара беларускіх камуністаў значыцца жылы дом плошчай 96,5 квадратнага метра, які размешчаны ў пасёлку Краснаполле Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці, легкавы аўтамабіль Peugeot 5008 2018 года выпуску. Доход жонкі Сыранкова за мінулы год склаў 14 831,46 беларускага рубля (4,3 тысячы долараў – зарплата, матэрыяльная дапамога і даход ад продажу асабістых рэчаў).
Іншы кандыдат у прэзідэнты – Аляксандр Хіжняк, лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці ў 2023 годзе стаў уладальнікам 121 255,82 беларускага рубля (35,221 тысячы долараў). У гэтую суму ўвайшлі заработная плата, прафсаюзныя выплаты, выплаты да падзяк і грамат, а таксама дывідэнды. Ва ўласнасці Хіжняка кватэра плошчай 76,5 квадратнага метра ў беларускай сталіцы, легкавыя аўтамабілі Toyota Camry 2008 года выпуску, Lexus LS600 2007 года выпуску і 37 простых акцый ААТ "Аўтаспецтранс". Даход жонкі партыйца ў 2023 годзе склаў 14 179,27 беларускага рубля, або 4,1 тысячы долараў – усе сродкі адносяцца да заработнай платы. Сын Хіжняка ў мінулым годзе займеў 16 857,48 беларускага рубля (4,9 тысячы долараў) – у гэтую суму ўвайшлі зарплата і грашовае забеспячэнне.
Гадавы даход прадпрымальніка Ганны Канапацкай склаў у 2023 годзе 93 978,31 беларускага рубля (27,298 тысячы долараў). Гэта сума ўключае заработную плату, даход ад прадпрымальніцкай дзейнасці, даход ад дзейнасці, якая абкладаецца падаткам на прафесійны даход, а таксама дывідэнды. Канапацкая з’яўляецца ўладальніцай кватэры плошчай 88,4 квадратнага метра ў Мінску, таксама яна ўласніца адной другой долі адміністрацыйнага памяшкання плошчай 47,7 квадратнага метра ў сталіцы. Акрамя таго, Канапацкай належыць легкавы аўтамабіль Range Rover Evoque 2017 года выпуску. Таксама яна валодае 91 акцыяй ААТ "Пухавіцкі КХП" (камбінат хлебапрадуктаў) і 90% статутнага фонду ТАА "КІНС-АГРА".
Выбары прэзідэнта пройдуць у Беларусі 26 студзеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"