https://bel.sputnik.by/20241227/prezdent-serb-pradkaza-zapusk-gazapravoda-panochny-patok-praz-god-1092300383.html
Прэзідэнт Сербіі прадказаў запуск газаправода "Паўночны паток" праз год
Прэзідэнт Сербіі прадказаў запуск газаправода "Паўночны паток" праз год
Sputnik Беларусь
Расследаваннем тэрактаў на расійскіх экспартных газаправодах у Балтыйскім моры зараз займаюцца ўлады Германіі. 27.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-27T15:14+0300
2024-12-27T15:14+0300
2024-12-27T15:14+0300
сербія
аляксандр вучыч
"паўночны паток - 2"
паўночны паток
газ
газаправод
эканоміка
палітыка
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1b/1092300747_0:0:3173:1785_1920x0_80_0_0_17c6ec24aa7e66e78fcd460d40914cda.jpg
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Праз год трубаправод "Паўночны паток" будзе належаць амерыканскаму інвестару і пастаўкі газу з Расіі ў Еўропу адновяцца, такую здагадку выказаў прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч.У якасці прыкладу ён прывёў Германію, якая падтрымлівала сваю эканоміку канкурэнтаздольнай за кошт таннага расійскага газу. Цяпер ФРГ мае вострую патрэбу ў таннай энергіі.Таргі і банкруцтваРаней шэраг СМІ паведамляў, што амерыканскі інвестар Стывен Лінч выказаў жаданне ўдзельнічаць у таргах па "Паўночным патоку 2" у выпадку, калі трубаправод будзе выстаўлены на аўкцыён. Гэта можа адбыцца ў рамках працэдуры банкруцтва аператара праекта Nord Stream 2 AG, які зарэгістраваны ў Швейцарыі.Раней суд працягнуў Nord Stream 2 AG мараторый на банкруцтва да 10 студзеня 2025 года.Канкрэтная дата прыняцця рашэння аб ліквідацыі аператара "Паўночнага патоку 2" пакуль не вызначана.Паўночны паток"Паўночны паток 2" – газаправод, які праходзіць з Расіі ў Еўропу праз Балтыйскае мора. Магутнасць дзвюх нітак складае 55 млрд кубаметраў газу за год.Будаўніцтва газаправода завяршылася ў верасні 2021 года. У эксплуатацыю ён уведзены не быў.У верасні 2022 года ў выніку выбухаў адна з нітак "Паўночнага патоку 2" і абедзве ніткі "Паўночнага патоку" атрымалі пашкоджанні, якія зрабілі немагчымай транспарціроўку газу.Расследаваннем інцыдэнту заняліся праваахоўнікі Швецыі і Даніі пры ўдзеле Нарвегіі. Пазней і Капенгаген, і Стакгольм паведамілі аб спыненні расследавання. Справу працягнула Германія.У лістападзе Берлін паведаміў, што ўстаноўлены асобы двух падазроных у падрыве, што з’яўляецца "поспехам, на які спачатку не разлічвалі".У МЗС Расіі заявілі, што Масква мае цвёрды намер дабівацца выяўлення і прыцягнення да адказнасці ўсіх выканаўцаў тэрактаў на "Паўночных патоках", а спробы Захаду "замясці справу пад дыван" не пройдуць.Генпракуратура Расіі ініцыявала справу аб акце міжнароднага тэрарызму.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241115/nyametskaya-partyya-zaklkala-aan-pravests-rassledavanne-padryva-panochnykh-patoka-1091143590.html
сербія
германія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1b/1092300747_296:0:3027:2048_1920x0_80_0_0_a9c1dfaa0fcf45de43cf3998665806dc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сербія, аляксандр вучыч, "паўночны паток - 2", паўночны паток, газ, газаправод, эканоміка, палітыка, у свеце, навіны , германія
сербія, аляксандр вучыч, "паўночны паток - 2", паўночны паток, газ, газаправод, эканоміка, палітыка, у свеце, навіны , германія
Прэзідэнт Сербіі прадказаў запуск газаправода "Паўночны паток" праз год
Расследаваннем тэрактаў на расійскіх экспартных газаправодах у Балтыйскім моры зараз займаюцца ўлады Германіі.
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Праз год трубаправод "Паўночны паток" будзе належаць амерыканскаму інвестару і пастаўкі газу з Расіі ў Еўропу адновяцца, такую здагадку выказаў прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч.
У якасці прыкладу ён прывёў Германію, якая падтрымлівала сваю эканоміку канкурэнтаздольнай за кошт таннага расійскага газу. Цяпер ФРГ мае вострую патрэбу ў таннай энергіі.
"Рызыкую зрабіць прагноз: не пазней чым праз год "Паўночны паток" будзе належаць амерыканскаму інвестару, і газ па ім будзе паступаць з Расіі ў Еўропу. Падумайце над маімі словамі. Адзін год да запуску Паўночнага патоку!" - сказаў Вучыч у інтэрв’ю нямецкай газеце Handelsblatt.
Раней шэраг СМІ паведамляў, што амерыканскі інвестар Стывен Лінч выказаў жаданне ўдзельнічаць у таргах па "Паўночным патоку 2" у выпадку, калі трубаправод будзе выстаўлены на аўкцыён. Гэта можа адбыцца ў рамках працэдуры банкруцтва аператара праекта Nord Stream 2 AG, які зарэгістраваны ў Швейцарыі.
Раней суд працягнуў Nord Stream 2 AG мараторый на банкруцтва да 10 студзеня 2025 года.
Канкрэтная дата прыняцця рашэння аб ліквідацыі аператара "Паўночнага патоку 2" пакуль не вызначана.
"Паўночны паток 2" – газаправод, які праходзіць з Расіі ў Еўропу праз Балтыйскае мора. Магутнасць дзвюх нітак складае 55 млрд кубаметраў газу за год.
Будаўніцтва газаправода завяршылася ў верасні 2021 года. У эксплуатацыю ён уведзены не быў.
У верасні 2022 года ў выніку выбухаў адна з нітак "Паўночнага патоку 2" і абедзве ніткі "Паўночнага патоку" атрымалі пашкоджанні, якія зрабілі немагчымай транспарціроўку газу.
Расследаваннем інцыдэнту заняліся праваахоўнікі Швецыі і Даніі пры ўдзеле Нарвегіі. Пазней і Капенгаген, і Стакгольм паведамілі аб спыненні расследавання. Справу працягнула Германія.
У лістападзе Берлін паведаміў, што ўстаноўлены асобы двух падазроных у падрыве, што з’яўляецца "поспехам, на які спачатку не разлічвалі".
У МЗС Расіі заявілі, што Масква мае цвёрды намер дабівацца выяўлення і прыцягнення да адказнасці ўсіх выканаўцаў тэрактаў на "Паўночных патоках", а спробы Захаду "замясці справу пад дыван" не пройдуць.
Генпракуратура Расіі ініцыявала справу аб акце міжнароднага тэрарызму.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"