https://bel.sputnik.by/20241229/natsbank-uv-lmty-na-znyatstse-nayanykh-groshay-z-zamezhnykh-kartak-1092269507.html
Нацбанк увёў ліміты на зняцце наяўных грошай з замежных картак
Нацбанк увёў ліміты на зняцце наяўных грошай з замежных картак
Sputnik Беларусь
Банкаўскі рэгулятар Беларусі да 1 лютага 2025 года абмежаваў некаторыя аперацыі для фізічных асоб, атрымаўшы некаторыя даныя ад праваахоўнікаў. 29.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-29T12:58+0300
2024-12-29T12:58+0300
2024-12-29T12:58+0300
нацбанк рб
плацёжная карта
расіяне
новы год - 2025
фінансы
грамадства
бяспека
навіны
свята
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102383/57/1023835744_0:155:3001:1843_1920x0_80_0_0_1858fa57d5d4bab210cafafd7f04250a.jpg
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Часовыя абмежаванні на зняцце грошай з банкаўскіх карт замежных эмітэнтаў уведзены з 20 снежня 2024 года, паведамляе Нацбанк Беларусі.Ліміты будуць дзейнічаць да 1 лютага наступнага года. На працягу месяца можна будзе зняць не больш за 25 базавых велічынь, гэта значыць да тысячы беларускіх рублёў (каля 29,7 тысячы расійскіх ці прыкладна 289 долараў). З 1 студзеня 2025 года гэта будзе сума не больш за 1 050 рублёў (31,2 тысячы расійскіх ці каля 302 долараў).Пры жаданні зняць больш грошай з замежнай карты трымальнік павінен звярнуцца ў касу банка, прад’явіўшы дакумент, які пацвярджае асобу.Уведзена і яшчэ адно абмежаванне. Уносіць наяўныя на рахунак праз банкаматы, інфакіёскі і іншыя падобныя прылады па сістэме АРІП можна толькі з карткай або з выкарыстаннем "іншага плацежнага інструмента, які прадугледжвае ідэнтыфікацыю яго трымальніка".Унесці грошы можна і праз касы банкаў, але таксама з дакументам, які сведчыць асобу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240201/slavk-vyyavl-kol-tsentry-makhlyaro-u-mnsku--maskve-1083278587.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102383/57/1023835744_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_5e96d8525f0c22d76fa63af814a5bf80.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нацбанк рб, плацёжная карта, расіяне, новы год - 2025, фінансы, грамадства, бяспека, навіны , свята, у беларусі, беларусь
нацбанк рб, плацёжная карта, расіяне, новы год - 2025, фінансы, грамадства, бяспека, навіны , свята, у беларусі, беларусь
Нацбанк увёў ліміты на зняцце наяўных грошай з замежных картак
Банкаўскі рэгулятар Беларусі да 1 лютага 2025 года абмежаваў некаторыя аперацыі для фізічных асоб, атрымаўшы некаторыя даныя ад праваахоўнікаў.
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Часовыя абмежаванні на зняцце грошай з банкаўскіх карт замежных эмітэнтаў уведзены з 20 снежня 2024 года, паведамляе Нацбанк Беларусі.
Ліміты будуць дзейнічаць да 1 лютага наступнага года. На працягу месяца можна будзе зняць не больш за 25 базавых велічынь, гэта значыць да тысячы беларускіх рублёў (каля 29,7 тысячы расійскіх ці прыкладна 289 долараў). З 1 студзеня 2025 года гэта будзе сума не больш за 1 050 рублёў (31,2 тысячы расійскіх ці каля 302 долараў).
"Адпаведнае рашэнне прынята Праўленнем Нацыянальнага банка з улікам аператыўнай інфармацыі, якая паступае ад праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, у мэтах зніжэння рызык учынення рознага роду супрацьпраўных дзеянняў у адносінах да грамадзян і юрыдычных асоб", - сказана ў паведамленні.
Пры жаданні зняць больш грошай з замежнай карты трымальнік павінен звярнуцца ў касу банка, прад’явіўшы дакумент, які пацвярджае асобу.
Уведзена і яшчэ адно абмежаванне. Уносіць наяўныя на рахунак праз банкаматы, інфакіёскі і іншыя падобныя прылады па сістэме АРІП можна толькі з карткай або з выкарыстаннем "іншага плацежнага інструмента, які прадугледжвае ідэнтыфікацыю яго трымальніка".
Унесці грошы можна і праз касы банкаў, але таксама з дакументам, які сведчыць асобу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"