https://bel.sputnik.by/20241230/aryna-sabalenka-zavyarshyla-god-pershay-raketkay-svetu-1092369066.html
Арына Сабаленка завяршыла год першай ракеткай свету
Арына Сабаленка завяршыла год першай ракеткай свету
Sputnik Беларусь
Другая лепшая беларуская тэнісістка ў сусветным рэйтынгу – Вікторыя Азаранка – замкнула першую дваццатку. 30.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-30T14:14+0300
2024-12-30T14:14+0300
2024-12-30T14:26+0300
арына сабаленка
тэніс
wta
рэйтынг wta
спорт
беларусь
у свеце
новы год - 2025
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1b/1083142086_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_4c391eb58590cc10b2f5d1929c474752.jpg
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў канцы года захавала за сабой тытул першай ракеткі свету, абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі быў апублікаваны ў панядзелак.У лепшай з беларусак на канец года ў актыве 9 416 ачкоў, на другім месцы – прадстаўніца Польшчы Іга Швентэк (8 295), на трэцім – амерыканка Коры Гауф (6 530).У першай дзясятцы змен не адбылося, у яе па-ранейшаму ўваходзяць Жасмін Пааліні (4, Італія), Чжэн Цыньвэнь (5, Кітай), Алена Рыбакіна (6, Казахстан), Джэсіка Пегула (7, ЗША), Эма Навара (8, ЗША), Дар’я Касаткіна (9, Расія) і Барбара Крэйчыкава (10, Чэхія).Вікторыя Азаранка ў абноўленым рэйтынгу захавала 20-ю пазіцыю (2 127). Аляксандра Сасновіч палепшыла сваё становішча на адзін радок, узняўшыся на 143-е месца.У бягучым годзе 26-гадовая Сабаленка была прызнана WTA "Гульцом года". У сезоне-2024 беларуска выйграла чатыры турніры: Australian Open, спаборніцтвы ў Цынцынаці, US Open і чэмпіянат ва Ухане.Новы сезон тэнісістка пачне з турніру WTA-500 у Брысбене, з 1/16 яна згуляе з мексіканкай Рэнатай Сарасуа (75 WTA). У мінулым годзе на гэтых спаборніцтвах Сабаленка дайшла да фіналу, у якім уступіла Рыбакінай.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241230/avechkn-zaknu-870-yu-shaybu--nkhl-1092352779.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1b/1083142086_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_d010c20628d87315f46ed1a9a00621fd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арына сабаленка, тэніс, wta, рэйтынг wta, спорт, беларусь, у свеце, новы год - 2025
арына сабаленка, тэніс, wta, рэйтынг wta, спорт, беларусь, у свеце, новы год - 2025
Арына Сабаленка завяршыла год першай ракеткай свету
14:14 30.12.2024 (абноўлена: 14:26 30.12.2024) Другая лепшая беларуская тэнісістка ў сусветным рэйтынгу – Вікторыя Азаранка – замкнула першую дваццатку.
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў канцы года захавала за сабой тытул першай ракеткі свету, абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі быў апублікаваны ў панядзелак.
У лепшай з беларусак на канец года ў актыве 9 416 ачкоў, на другім месцы – прадстаўніца Польшчы Іга Швентэк (8 295), на трэцім – амерыканка Коры Гауф (6 530).
У першай дзясятцы змен не адбылося, у яе па-ранейшаму ўваходзяць Жасмін Пааліні (4, Італія), Чжэн Цыньвэнь (5, Кітай), Алена Рыбакіна (6, Казахстан), Джэсіка Пегула (7, ЗША), Эма Навара (8, ЗША), Дар’я Касаткіна (9, Расія) і Барбара Крэйчыкава (10, Чэхія).
Вікторыя Азаранка ў абноўленым рэйтынгу захавала 20-ю пазіцыю (2 127). Аляксандра Сасновіч палепшыла сваё становішча на адзін радок, узняўшыся на 143-е месца.
У бягучым годзе 26-гадовая Сабаленка была прызнана WTA "Гульцом года". У сезоне-2024 беларуска выйграла чатыры турніры: Australian Open, спаборніцтвы ў Цынцынаці, US Open і чэмпіянат ва Ухане.
Новы сезон тэнісістка пачне з турніру WTA-500 у Брысбене, з 1/16 яна згуляе з мексіканкай Рэнатай Сарасуа (75 WTA). У мінулым годзе на гэтых спаборніцтвах Сабаленка дайшла да фіналу, у якім уступіла Рыбакінай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"