https://bel.sputnik.by/20241230/yak-budaval-stantsyyu-metro-nemarshansk-sad-u-mnsku--vdea-za-adnu-khvlnu-1092366956.html
Як будавалі станцыю метро "Немаршанскі сад" у Мінску – відэа за адну хвіліну
Як будавалі станцыю метро "Немаршанскі сад" у Мінску – відэа за адну хвіліну
Sputnik Беларусь
Напярэдадні Новага года Зеленалужская лінія метро ў Мінску стане даўжэй на тры станцыі – "Аэрадромную", "Немаршанскі сад" і "Слуцкі Гасцінец". Увесь адыходзячы... 30.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-30T12:57+0300
2024-12-30T12:57+0300
2024-12-30T12:57+0300
відэа
метро
будаўніцтва метро
мінскі метрапалітэн
відэа
мінск
транспарт
грамадскі транспарт
грамадства
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1e/1092356202_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_b8c614ac1b1ae533b835047b9813c2c4.jpg
У панядзелак 30 снежня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адкрывае ў Мінску тры новыя станцыі на "зялёнай" лініі метро – "Аэрадромную", "Немаршанскі сад" і "Слуцкі Гасцінец", іх пачалі будаваць у 2018-м.Трэцяя лінія мінскага метро была адкрыта ў лістападзе 2020 года. Цяпер да чатырох дзеючых станцый – "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная плошча" – дададуцца яшчэ тры.З адкрыццём новых станцый спросцяцца паездкі ў цэнтр для жыхароў Лошыцы, раёна "Мінск-Мір" і Сеніцы. Адпаведна зменіцца і шэраг маршрутаў наземнага транспарту, некаторыя з іх будуць адменены або перанесены.Таксама раней паведамлялася, што для трэцяй веткі закупляюцца новыя цягнікі расійскай вытворчасці.Новыя станцыі метро ў Мінску адкрываюць да Новага года ўжо не ўпершыню. Так, у 1986 годзе 31 снежня была адкрыта для пасажыраў станцыя метро "Усход", у 1990 годзе таксама 31 снежня былі адкрыты "Фрунзенская", "Няміга", "Купалаўская", "Пралетарская" і "Трактарны завод".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1e/1092356202_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_9ef098d4107e703f38a8b87ec4c6213e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
метро, будаўніцтва метро, мінскі метрапалітэн, відэа, мінск, транспарт, грамадскі транспарт, грамадства, у беларусі, беларусь, видео
метро, будаўніцтва метро, мінскі метрапалітэн, відэа, мінск, транспарт, грамадскі транспарт, грамадства, у беларусі, беларусь, видео
Як будавалі станцыю метро "Немаршанскі сад" у Мінску – відэа за адну хвіліну
Напярэдадні Новага года Зеленалужская лінія метро ў Мінску стане даўжэй на тры станцыі – "Аэрадромную", "Немаршанскі сад" і "Слуцкі Гасцінец". Увесь адыходзячы год Sputnik здымаў унікальнае відэа – як будавалі адну з гэтых станцый.
У панядзелак 30 снежня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адкрывае ў Мінску тры новыя станцыі на "зялёнай" лініі метро – "Аэрадромную", "Немаршанскі сад" і "Слуцкі Гасцінец", іх пачалі будаваць у 2018-м.
Трэцяя лінія мінскага метро была адкрыта ў лістападзе 2020 года. Цяпер да чатырох дзеючых станцый – "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная плошча" – дададуцца яшчэ тры.
З адкрыццём новых станцый спросцяцца паездкі ў цэнтр для жыхароў Лошыцы, раёна "Мінск-Мір" і Сеніцы. Адпаведна зменіцца і шэраг маршрутаў наземнага транспарту, некаторыя з іх будуць адменены або перанесены.
Таксама раней паведамлялася, што для трэцяй веткі закупляюцца новыя цягнікі расійскай вытворчасці.
Новыя станцыі метро ў Мінску адкрываюць да Новага года ўжо не ўпершыню. Так, у 1986 годзе 31 снежня была адкрыта для пасажыраў станцыя метро "Усход", у 1990 годзе таксама 31 снежня былі адкрыты "Фрунзенская", "Няміга", "Купалаўская", "Пралетарская" і "Трактарны завод".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"