Відэа

Гарошак не забылі? "Камароўка" стварае мінчанам адчуванне свята – відэа

Падпісацца
Да навагодняга бою гадзіннікаў застаецца ўсё менш часу, а вы раптам знайшлі, што на святочным стале чагосьці не хапае? Тады бягом на рынак – там вас і атавараць, і створаць адчуванне свята.
На харчовым рынку ў цэнтры Мінска ў навагоднія дні можна бясконца разглядаць не толькі тавары, але і афармленне. Тут вам і паўсотні навагодніх ёлак рознай вышыні, і разнамасныя гірлянды на любы густ, і святочныя інсталяцыі з утульнымі панадворкамі, хаткамі, іх жыхарамі і нават хатнімі гадаванцамі.
Дарэчы, многія гараджане напярэдадні свята ідуць на "Камароўку" не толькі за пакупкамі, але і за ўдалымі сэлфі. Тут створаны некалькі самых удалых лакацый для святочных фатаграфій. Першая з іх сустракае публіку на цэнтральным уваходзе ў крыты рынак. Тут размясцілася галоўная ёлка "Камароўкі" – самая высокая і прыбраная, а побач з ёй эфектныя аркі са святлодыёднымі лямпачкамі – яны і адчуванне свята ствараюць, і энергію пры гэтым эканомяць.
Мноства навагодніх аздабленняў можна знайсці і ўнутры крытага рынку – парадаваць пакупнікоў імкнуліся і адміністрацыя "Камароўкі", і прадаўцы на кожным з латкоў. У кагосьці месца ўпрыгожана прасцей і ўтульней, каб стварыць настрой, але не адцягваць увагу пакупнікоў ад прапанаваных прадуктаў. А хтосьці, наадварот, на час змяніў прафесію прадаўца на дызайнера і разгарнуўся на ўсю шырыню душы. Ужо калі сустракаць Новы год, то з размахам.
Як святкаваць і што смачненькага прыгатаваць – выбіраць вам, бо галоўнае – гэта настрой! З надыходзячым! Ваш Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0