https://bel.sputnik.by/20241231/mnchane-raskazal-shto-chakayuts-ad-novaga-2025-goda--vdea-1092411484.html
Мінчане расказалі, што чакаюць ад Новага 2025 года – відэа
Мінчане расказалі, што чакаюць ад Новага 2025 года – відэа
Sputnik Беларусь
Міру, дабра, аптымізму і радавацца нават дробязям – што жадаюць мінчане і госці беларускай сталіцы ў Новым годзе самі сабе і суайчыннікам – самыя арыгінальныя... 31.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-31T18:26+0300
2024-12-31T18:26+0300
2024-12-31T18:26+0300
відэа
відэа
новы год - 2025
грамадства
свята
віншаванне
мінск
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1e/1092368774_0:0:1281:720_1920x0_80_0_0_2d766b7cbe093bedb0133ef6b8361a94.jpg
Кожны год навагодняе ўбранне Мінска ўражвае гараджан і гасцей горада сваёй разнастайнасцю. Як на цэнтральных плошчах, так і ў спальных раёнах ёсць свае разыначкі ў афармленні – дрэвы, якія свецяцца агнямі, рознакаляровае падсвятленне будынкаў, святочныя інсталяцыі ў выглядзе пернікавых домікаў, фігуры казачных персанажаў і мноства іншых нюансаў.Каля Нацыянальнай бібліятэкі размясцілася міні-рэзідэнцыя Дзеда Мароза, дзе можна пагутарыць з галоўным зімовым чараўніком, тут жа дзейнічае і навагодняя пошта, дзе можна адправіць і пісьмо з пажаданнямі на Новы год родным і сябрам.Па традыцыі галоўны навагодні кірмаш разгарнуўся каля Палаца Спорту. Тут можна пакаштаваць разнастайныя смачнасці, а таксама закупіцца навагоднімі падарункамі і сувенірамі."Настрой выдатны, вясёлы і па-сапраўднаму навагодні", - расказаў журналістам мінчанін. Мужчына пажадаў усім беларусам міру, дабра, шчасця і любві ў Новым годзе."Усіх віншую з надыходзячымі Новым годам і Калядамі, жадаю ўсім аптымізму ў новым годзе, шануйце кожны момант свайго жыцця і радуйцеся нават дробязям. Няхай больш будзе ў вас падстаў для радасці і пазітыву", - пажадала госця горада."Чакаю, напэўна, весялосці, чакаю свята, чакаю добрага настрою, добрага баўлення часу з сям’ёй, з сябрамі. Чакаю цуду, чакаю ўсяго добрага", - падзялілася з журналістамі мінчанка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1e/1092368774_140:0:1100:720_1920x0_80_0_0_2a8d343641792d055fd6a36e33aaf91b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, новы год - 2025, грамадства, свята, віншаванне, мінск, у беларусі, беларусь, видео
відэа, новы год - 2025, грамадства, свята, віншаванне, мінск, у беларусі, беларусь, видео
Мінчане расказалі, што чакаюць ад Новага 2025 года – відэа
Міру, дабра, аптымізму і радавацца нават дробязям – што жадаюць мінчане і госці беларускай сталіцы ў Новым годзе самі сабе і суайчыннікам – самыя арыгінальныя пажаданні глядзіце на відэа.
Кожны год навагодняе ўбранне Мінска ўражвае гараджан і гасцей горада сваёй разнастайнасцю. Як на цэнтральных плошчах, так і ў спальных раёнах ёсць свае разыначкі ў афармленні – дрэвы, якія свецяцца агнямі, рознакаляровае падсвятленне будынкаў, святочныя інсталяцыі ў выглядзе пернікавых домікаў, фігуры казачных персанажаў і мноства іншых нюансаў.
Каля Нацыянальнай бібліятэкі размясцілася міні-рэзідэнцыя Дзеда Мароза, дзе можна пагутарыць з галоўным зімовым чараўніком, тут жа дзейнічае і навагодняя пошта, дзе можна адправіць і пісьмо з пажаданнямі на Новы год родным і сябрам.
Па традыцыі галоўны навагодні кірмаш разгарнуўся каля Палаца Спорту. Тут можна пакаштаваць разнастайныя смачнасці, а таксама закупіцца навагоднімі падарункамі і сувенірамі.
"Настрой выдатны, вясёлы і па-сапраўднаму навагодні", - расказаў журналістам мінчанін. Мужчына пажадаў усім беларусам міру, дабра, шчасця і любві ў Новым годзе.
"Усіх віншую з надыходзячымі Новым годам і Калядамі, жадаю ўсім аптымізму ў новым годзе, шануйце кожны момант свайго жыцця і радуйцеся нават дробязям. Няхай больш будзе ў вас падстаў для радасці і пазітыву", - пажадала госця горада.
"Чакаю, напэўна, весялосці, чакаю свята, чакаю добрага настрою, добрага баўлення часу з сям’ёй, з сябрамі. Чакаю цуду, чакаю ўсяго добрага", - падзялілася з журналістамі мінчанка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"