Пуцін выступіў з навагоднім зваротам да расіян

© Photo : Телеканал "Россия 1"Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 31.12.2024
Падпісацца
Па словах расійскага прэзідэнта, у адыходзячым 2024 РФ змагла даць адказ на найскладанейшыя выклікі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін звярнуўся з традыцыйным навагоднім віншаваннем да грамадзян РФ.
Першымі навагодні зварот расійскага лідара ўбачылі жыхары самых усходніх рэгіёнаў РФ – Камчацкага краю і Чукоцкай аўтаномнай акругі, дзе Новы год ужо наступіў. Розніца ў часе з Масквой тут складае 9 гадзін.
Навагодні зварот доўжыўся каля трох хвілін, прэзідэнт звярнуўся да расіян з Крамля.
Як падкрэсліў у віншаванні кіраўнік дзяржавы, у адыходзячым 2024 годзе Расія змагла даць адказ на вельмі складаныя выклікі. Але шмат яшчэ трэба вырашыць, дадаў ён. Разам з тым, паводле слоў Пуціна, "можна па праве ганарыцца тым, што ўжо зроблена".
"Гэта наш агульны здабытак, надзейная аснова для далейшага развіцця", - падкрэсліў ён.
Па словах кіраўніка РФ, краіна ставіла перад сабой вялікія мэты і дасягала іх, пераадольваючы выпрабаванні. Менавіта таму мацнела вера ва ўласныя сілы і магчымасці.
Таксама прэзідэнт назваў расійскіх вайскоўцаў сапраўднымі героямі, якія з гонарам абараняюць радзіму. Пуцін сказаў, што іх мужнасцю і адвагай ганарыцца РФ, і нагадаў, што 2025 год у краіне аб’яўлены Годам абаронцы Айчыны.
Пуцін пажадаў дабрабыту і працвітання Расіі і кожнай сям’і.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0