Президентские выборы 26 января 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Усе кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі – інфаграфіка

Падпісацца
ЦВК 23 снежня зарэгістравала кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Інфармацыю аб усіх кандыдатах на пасаду кіраўніка дзяржавы глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
Раней прэтэндэнты ў кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду падалі ў ЦВК для праверкі сабраныя ў сваю падтрымку подпісы. Па выніках праверкі ЦВК зарэгістравала пяць кандыдатаў у прэзідэнты.
Удзел у прэзідэнцкіх выбарах-2025 прымуць: лідар ЛДБП Сяргей Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, лідар КПБ Сяргей Сыранкоў і лідар РППС Аляксандр Хіжняк.
Згодна з Каляндарным планам па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, наступны этап выбарчай кампаніі, – гэта перадвыбарная агітацыя, яна пачынаецца 1 студзеня. Ужо вядомы і графік выступлення кандыдатаў.
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах пройдзе з 21 па 25 студзеня, 26 студзеня – асноўны дзень галасавання.
Не пазней за 5 лютага ЦВК павінна падвесці вынікі выбараў прэзідэнта. У выпадку неабходнасці другі тур галасавання пройдзе да 9 лютага.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0