https://bel.sputnik.by/20250102/marketpleysy-transpart--lchbavzatsyya--prapanovy-lukashenk-dlya-eaes-1092418549.html
Маркетплэйсы, транспарт і лічбавізацыя – прапановы Лукашэнкі для ЕАЭС
Маркетплэйсы, транспарт і лічбавізацыя – прапановы Лукашэнкі для ЕАЭС
Sputnik Беларусь
Прэс-служба беларускага лідара апублікавала асноўныя тэзісы старшынства Беларусі ў ЕАЭС, якое пачалося 1 студзеня 2025 года. 02.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-02T10:29+0300
2025-01-02T10:29+0300
2025-01-02T10:29+0300
еаэс
аляксандр лукашэнка
навіны
палітыка
эканоміка
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/04/1056205394_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_3fd9841ee92ea1fe5f4630c3f0beb95d.jpg
МІНСК, 2 сту – Sputnik. Трэцяе па ліку старшынства Беларусі ў ЕАЭС пачалося 1 студзеня 2025 года, гаворыцца ў звароце прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі да кіраўнікоў іншых дзяржаў Саюза.Лукашэнка нагадаў, што завяршаецца пяцігодка рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.Кіраўнік дзяржавы прапанаваў некалькі напрамкаў для работы аб’яднання. Напрыклад, ён заявіў, што неабходна завяршыць стварэнне адзінай транспартнай прасторы. Гэта прадугледжвае аднолькавыя ўмовы для ўсіх і справядлівую канкурэнцыю."…Асабліва пры выкананні паветраных перавозак паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў Лукашэнка.Таксама ён выступае за адмену дазвольнай сістэмы на ўсе віды міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў у трэція краіны і з іх. Патрэбны і новыя лагістычныя ланцужкі для бесперашкоднай дастаўкі грузаў, "бясшвовыя" і бяспечныя міжнародныя транспартныя калідоры. Старыя маршруты таксама трэба развіваць.Імпарт і аграсектарЛукашэнка мяркуе, што трэба развіваць тэхналагічны патэнцыял удзельнікаў ЕАЭС і ствараць агульную прастору "кааперацыйнага ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах эканомікі".Для гэтага беларускі лідар прапануе актывізавацца ў ІТ-сферы, у галіне штучнага інтэлекту, у электратранспарце і мікраэлектроніцы, а таксама ў сектарах робататэхнікі і новых матэрыялаў. Гэта дазволіць стварыць новыя вытворчасці па замяшчэнні імпарту, па выпуску сумеснай прадукцыі пад еўразійскім брэндам.Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на харчовую бяспеку. Трэба, на яго думку, развіваць селекцыю і насенняводства, павышаць генетычны патэнцыял племянных сельскагаспадарчых жывёлін.Роўныя ўмовыЛукашэнка заклікаў у цэлым ураўнаваць гаспадарчую дзейнасць. Трэба, на яго думку, прадоўжыць стварэнне агульнага і празрыстага канкурэнтнага асяроддзя ўнутры ЕАЭС.Акрамя таго, на яго думку, неабходны агульныя стандарты. Тэхнічныя патрабаванні ў ЕАЭС павінны грунтавацца на перадавой сусветнай практыцы і навуковай доказнай базе.Абарона рынкуУ той жа час кіраўнік дзяржавы заклікаў далей працаваць над абаронай рынку ЕАЭС, у тым ліку размова ідзе і аб мытных тарыфах. Закрануў Лукашэнка і тэму небяспечнай прадукцыі, якую не трэба пускаць на рынак Саюза."Неабходна стварыць ўмовы доступу, якія кантралююцца, імпартных тавараў на ўнутраны рынак, прадоўжыць эфектыўнае прымяненне сістэмы кіравання рызыкамі пры вызначэнні мытнага кошту тавараў", - адзначыў Лукашэнка.Новая біржавая сістэмаПрэзідэнт прапанаваў стварыць у ЕАЭС сваю сістэму біржавой сістэмы індыкатараў таварных рынкаў. Яны будуць улічваць такія тавары як, у прыватнасці нафтапрадукты, сельгаспрадукцыю, лес, будматэрыялы.Лукашэнка мяркуе, што можна выкарыстоўваць ужо створаныя інфармацыйныя, метадалагічныя і тэхналагічныя платформы дзяржаў-удзельніц."Патрэбен стымул для далейшага развіцця біржавога гандлю і фарміравання канкурэнтных цэн на тавары", - мяркуе прэзідэнт.ЛічбавізацыяЯшчэ адна прапанова – больш актыўна займацца лічбавай трансфармацыяй. Пры гэтым неабходна знять лічбавыя бар’еры ў ЕАЭС.Больш за тое, ён прапанаваў асобна рэгуляваць у ЕАЭС працу маркетплейсаў – знайсці аптымальны варыянт з улікам інтарэсаў і дзяржавы, і электронных пляцовак, і прадаўцоў, і спажыўцоў.БРІКС, ШАС і іншыяЛукашэнка прапанаваў і развіццё супрацоўніцтва на знешнім контуры ЕАЭС, каб лепш прасоўваць тавары на замежныя рынкі. У тым ліку размова ідзе аб узаемадзеянні з СНД, ШАС і БРІКС, аб развіцці гандлёва-эканамічных адносін з АСЕАН.Прычым, на думку беларускага прэзідэнта, прадаўжаць работу трэба з дружалюбнымі краінамі. У тым ліку гэта актывізацыя перагавораў з імі.Не толькі эканомікаКіраўнік беларускай дзяржавы заявіў, што развіццё ЕАЭС павінна быць непарыўна звязана з павышэннем дабрабыту грамадзян."...У полі нашай больш пільнай увагі павінна знаходзіцца супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, адукацыі, спорту, турызму, культуры, у іншых гуманітарных сферах", - адзначыў ён.Больш за тое, як лічыць беларускі лідар, трэба перайсці на новы ўзровень інфармацыйнага ўзаемадзеяння і прымаць меры супраць "розных дэструктыўных рэсурсаў". Агульную інфапалітыку прэзідэнт Беларусі прапануе будаваць на павазе да традыцыйных каштоўнасцей краін ЕАЭС, гістарычнай і культурнай спадчыны народаў.Развіваючы гэтую тэму, ён нагадаў, што хутка будзе адзначацца 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250101/starshynstva--eaes-perayshlo-da-belarus-1092413699.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/04/1056205394_310:0:2735:1819_1920x0_80_0_0_2d5c1a74d5449615b399fd59e404c801.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, эканоміка, беларусь, у свеце
еаэс, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, эканоміка, беларусь, у свеце
Маркетплэйсы, транспарт і лічбавізацыя – прапановы Лукашэнкі для ЕАЭС
Прэс-служба беларускага лідара апублікавала асноўныя тэзісы старшынства Беларусі ў ЕАЭС, якое пачалося 1 студзеня 2025 года.
МІНСК, 2 сту – Sputnik. Трэцяе па ліку старшынства Беларусі ў ЕАЭС пачалося 1 студзеня 2025 года, гаворыцца ў звароце прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі да кіраўнікоў іншых дзяржаў Саюза.
Лукашэнка нагадаў, што завяршаецца пяцігодка рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.
"…Закладваецца фундамент для старту новага этапу і ўвасаблення ў жыццё Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045 года "Еўразійскі эканамічны шлях", - звярнуў увагу беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы прапанаваў некалькі напрамкаў для работы аб’яднання. Напрыклад, ён заявіў, што неабходна завяршыць стварэнне адзінай транспартнай прасторы. Гэта прадугледжвае аднолькавыя ўмовы для ўсіх і справядлівую канкурэнцыю.
"…Асабліва пры выкананні паветраных перавозак паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў Лукашэнка.
Таксама ён выступае за адмену дазвольнай сістэмы на ўсе віды міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў у трэція краіны і з іх. Патрэбны і новыя лагістычныя ланцужкі для бесперашкоднай дастаўкі грузаў, "бясшвовыя" і бяспечныя міжнародныя транспартныя калідоры. Старыя маршруты таксама трэба развіваць.
Лукашэнка мяркуе, што трэба развіваць тэхналагічны патэнцыял удзельнікаў ЕАЭС і ствараць агульную прастору "кааперацыйнага ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах эканомікі".
Для гэтага беларускі лідар прапануе актывізавацца ў ІТ-сферы, у галіне штучнага інтэлекту, у электратранспарце і мікраэлектроніцы, а таксама ў сектарах робататэхнікі і новых матэрыялаў. Гэта дазволіць стварыць новыя вытворчасці па замяшчэнні імпарту, па выпуску сумеснай прадукцыі пад еўразійскім брэндам.
Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на харчовую бяспеку. Трэба, на яго думку, развіваць селекцыю і насенняводства, павышаць генетычны патэнцыял племянных сельскагаспадарчых жывёлін.
Лукашэнка заклікаў у цэлым ураўнаваць гаспадарчую дзейнасць. Трэба, на яго думку, прадоўжыць стварэнне агульнага і празрыстага канкурэнтнага асяроддзя ўнутры ЕАЭС.
"Пры гэтым ключавое значэнне мае рэзультатыўнае завяршэнне фарміравання агульных энергетычных рынкаў ЕАЭС", - акцэнтаваў увагу прэзідэнт.
Акрамя таго, на яго думку, неабходны агульныя стандарты. Тэхнічныя патрабаванні ў ЕАЭС павінны грунтавацца на перадавой сусветнай практыцы і навуковай доказнай базе.
У той жа час кіраўнік дзяржавы заклікаў далей працаваць над абаронай рынку ЕАЭС, у тым ліку размова ідзе і аб мытных тарыфах. Закрануў Лукашэнка і тэму небяспечнай прадукцыі, якую не трэба пускаць на рынак Саюза.
"Неабходна стварыць ўмовы доступу, якія кантралююцца, імпартных тавараў на ўнутраны рынак, прадоўжыць эфектыўнае прымяненне сістэмы кіравання рызыкамі пры вызначэнні мытнага кошту тавараў", - адзначыў Лукашэнка.
Прэзідэнт прапанаваў стварыць у ЕАЭС сваю сістэму біржавой сістэмы індыкатараў таварных рынкаў. Яны будуць улічваць такія тавары як, у прыватнасці нафтапрадукты, сельгаспрадукцыю, лес, будматэрыялы.
Лукашэнка мяркуе, што можна выкарыстоўваць ужо створаныя інфармацыйныя, метадалагічныя і тэхналагічныя платформы дзяржаў-удзельніц.
"Патрэбен стымул для далейшага развіцця біржавога гандлю і фарміравання канкурэнтных цэн на тавары", - мяркуе прэзідэнт.
Яшчэ адна прапанова – больш актыўна займацца лічбавай трансфармацыяй. Пры гэтым неабходна знять лічбавыя бар’еры ў ЕАЭС.
"…Прапануецца канчаткова ўрэгуляваць пытанне аб узаемным прызнанні электроннага лічбавага подпісу дзяржаў-членаў Саюза і садзейнічаць далейшаму прасоўванню лічбавых інструментаў у гэтай сферы", - сказана ў звароце Лукашэнкі.
Больш за тое, ён прапанаваў асобна рэгуляваць у ЕАЭС працу маркетплейсаў – знайсці аптымальны варыянт з улікам інтарэсаў і дзяржавы, і электронных пляцовак, і прадаўцоў, і спажыўцоў.
Лукашэнка прапанаваў і развіццё супрацоўніцтва на знешнім контуры ЕАЭС, каб лепш прасоўваць тавары на замежныя рынкі. У тым ліку размова ідзе аб узаемадзеянні з СНД, ШАС і БРІКС, аб развіцці гандлёва-эканамічных адносін з АСЕАН.
Прычым, на думку беларускага прэзідэнта, прадаўжаць работу трэба з дружалюбнымі краінамі. У тым ліку гэта актывізацыя перагавораў з імі.
Кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў, што развіццё ЕАЭС павінна быць непарыўна звязана з павышэннем дабрабыту грамадзян.
"...У полі нашай больш пільнай увагі павінна знаходзіцца супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, адукацыі, спорту, турызму, культуры, у іншых гуманітарных сферах", - адзначыў ён.
Больш за тое, як лічыць беларускі лідар, трэба перайсці на новы ўзровень інфармацыйнага ўзаемадзеяння і прымаць меры супраць "розных дэструктыўных рэсурсаў". Агульную інфапалітыку прэзідэнт Беларусі прапануе будаваць на павазе да традыцыйных каштоўнасцей краін ЕАЭС, гістарычнай і культурнай спадчыны народаў.
Развіваючы гэтую тэму, ён нагадаў, што хутка будзе адзначацца 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
"Сёння важна дэманстраваць сусветнай супольнасці, што, толькі паважаючы адзін аднаго і выконваючы прававыя нормы, магчыма развівацца, будаваць будучыню, дасягаць дабрабыту", - падкрэсліў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"