https://bel.sputnik.by/20250105/mntrans-praz-belarus-lyatayuts-134-avyakampan-z-30-kran-1092419562.html
Мінтранс: праз Беларусь лятаюць 134 авіякампаніі з 30 краін
Мінтранс: праз Беларусь лятаюць 134 авіякампаніі з 30 краін
Sputnik Беларусь
Заходнія авіяперавозчыкі аблятаюць рэспубліку з лета 2021 года, марнуючы неймаверныя грошы, аднак з іх боку ёсць зацікаўленасць аднавіць палёты. 05.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-05T14:56+0300
2025-01-05T14:56+0300
2025-01-05T14:56+0300
самалёт
"белавія"
турызм
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104423/00/1044230007_0:101:1393:884_1920x0_80_0_0_d398917819ff057c4d41c7bc09f4545f.jpg
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Праз паветраную прастору Беларусі рэйсы выконваюць 134 авіякампаніі з 30 дзяржаў, паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Ігар Голуб.Такія лічбы паказаў аналіз звестак, праведзены ў мінулым годзе.Паводле яго слоў, многія перавозчыкі павялічылі частату палётаў праз рэспубліку: напрыклад, кітайская авіякампанія нарасціла іх у 10 разоў.Авіяблакада ЕСШто да байкоту з боку Еўрасаюза, які доўжыцца з чэрвеня 2021 года (абмежаванні на палёты еўрапейскіх кампаній праз Беларусь і забарона для беларускіх авіяперавозчыкаў выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай), у Дэпартаменце па авіяцыі адзначаюць, што некаторыя авіякампаніі гатовы аднавіць палёты.Ён дадаў, што авіяцыя – гэта бізнес, і аблятаць тэрыторыю Беларусі многім заходнім авіякампаніям нявыгадна. Аднак гэтую нішу зараз займаюць іншыя перавозчыкі.Дзесяць новых напрамкаўГолуб таксама праінфармаваў, што за апошнія два гады паміж Беларуссю і Расіяй было адкрыта 10 новых паветраных напрамкаў. Толькі за мінулы год для жыхароў нашай краіны сталі даступны Ульянаўск, Самара, Мінеральныя Воды, Чэлябінск, Махачкала, Архангельск.Вялікая ўвага надаецца і рабоце абласных аэрапортаў."Літаральна ў кастрычніку 2023 года запусцілі рэгулярныя авіязносіны паміж аэрапортам Гомель і Масквой. Вясной гэтага года Гомель мы злучылі з Санкт-Пецярбургам, Брэст злучылі з Масквой", - нагадаў ён.Пасля чаго дадаў, што ў бягучым годзе плануецца адкрыць рэйсы з Брэста ў Санкт-Пецярбург.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241218/avyareysy-novasbrsk--mnsk-moguts-adnavtstsa-1092009802.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104423/00/1044230007_42:0:1279:928_1920x0_80_0_0_f30ea37804d488fd3b0a16fd2344c4e2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
самалёт, "белавія", турызм, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
самалёт, "белавія", турызм, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Мінтранс: праз Беларусь лятаюць 134 авіякампаніі з 30 краін
Заходнія авіяперавозчыкі аблятаюць рэспубліку з лета 2021 года, марнуючы неймаверныя грошы, аднак з іх боку ёсць зацікаўленасць аднавіць палёты.
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Праз паветраную прастору Беларусі рэйсы выконваюць 134 авіякампаніі з 30 дзяржаў, паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Ігар Голуб.
Такія лічбы паказаў аналіз звестак, праведзены ў мінулым годзе.
Паводле яго слоў, многія перавозчыкі павялічылі частату палётаў праз рэспубліку: напрыклад, кітайская авіякампанія нарасціла іх у 10 разоў.
"Авіякампанія Казахстана – у 3,5 раза, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў – 1,3 раза. Зноў аднавілі палёты праз нашу паветраную прастору авіякампаніі Азербайджана. Гэта людзям выгадна, людзі ўмеюць лічыць грошы", - сказаў Голуб у эфіры тэлеканала "Першы інфармацыйны".
Што да байкоту з боку Еўрасаюза, які доўжыцца з чэрвеня 2021 года (абмежаванні на палёты еўрапейскіх кампаній праз Беларусь і забарона для беларускіх авіяперавозчыкаў выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай), у Дэпартаменце па авіяцыі адзначаюць, што некаторыя авіякампаніі гатовы аднавіць палёты.
"Зацікаўлены па лініі авіяцыйных улад і авіякампаній-перавозчыкаў, пакуль не зацікаўлены на ўзроўні палітыкаў. Але мы спадзяемся, што ўсё ж крыху гэтыя гарачыя галовы астынуць і будуць слухаць і нашага кіраўніка дзяржавы, і іншых дзяржаўных асоб", - канстатаваў Голуб.
Ён дадаў, што авіяцыя – гэта бізнес, і аблятаць тэрыторыю Беларусі многім заходнім авіякампаніям нявыгадна. Аднак гэтую нішу зараз займаюць іншыя перавозчыкі.
Голуб таксама праінфармаваў, што за апошнія два гады паміж Беларуссю і Расіяй было адкрыта 10 новых паветраных напрамкаў. Толькі за мінулы год для жыхароў нашай краіны сталі даступны Ульянаўск, Самара, Мінеральныя Воды, Чэлябінск, Махачкала, Архангельск.
Вялікая ўвага надаецца і рабоце абласных аэрапортаў.
"Літаральна ў кастрычніку 2023 года запусцілі рэгулярныя авіязносіны паміж аэрапортам Гомель і Масквой. Вясной гэтага года Гомель мы злучылі з Санкт-Пецярбургам, Брэст злучылі з Масквой", - нагадаў ён.
Пасля чаго дадаў, што ў бягучым годзе плануецца адкрыць рэйсы з Брэста ў Санкт-Пецярбург.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"