https://bel.sputnik.by/20250108/bolsh-za-45-tysyachy-belarusa-atrymal-galaldnyya-tramy-1092503917.html
Больш за 4,5 тысячы беларусаў атрымалі галалёдныя траўмы
Больш за 4,5 тысячы беларусаў атрымалі галалёдныя траўмы
Sputnik Беларусь
Найбольш ад галалёду і холаду пацярпелі жыхары Віцебскай вобласці, дзе зафіксавана амаль 1,5 тысячы выпадкаў траўм. 08.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-08T12:32+0300
2025-01-08T12:32+0300
2025-01-08T12:32+0300
здароўе
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
галалёдзіца
грамадства
навіны
зіма
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1b/1081493039_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_e1a3c9f253ddac40039d0e3e387a29f1.jpg
МІНСК, 8 сту – Sputnik. Больш за 4,5 тыс выпадкаў галалёдных і халадовых траўм было зарэгістравана ў Беларусі ў перыяд з 21 лістапада па 8 студзеня, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў афіцыйным Telegram-канале ведамства.Больш за ўсё пацярпелых за гэты час аказалася ў Віцебскай вобласці – 1 483 выпадкі, з іх 1 468 – галалёдныя траўмы, яшчэ 15 – халадовыя. Пры гэтым 91 траўміраванаму прыйшлося застацца ў бальніцы, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу і змаглі пазбегнуць шпіталізацыі.Другое месца па колькасці траўм займае Магілёўская вобласць. Там зарэгістраваны 931 пацыент (897 выпадкаў галалёдных траўм і 34 – халадовых). Шпіталізацыя спатрэбілася 128 пацярпелым.На трэцім месцы размясцілася Гомельская вобласць, дзе пацярпелі 698 чалавек, з іх 688 атрымалі галалёдную траўму і 10 – халадовую. За гэты перыяд шпіталізавалі 53 чалавекі.Далей ідзе Мінская вобласць (622 пацыенты з галалёднымі і халадовымі траўмамі), Брэсцкая (327 выпадкаў) і Гродзенская (189).Што да Мінска, то за гэты час у беларускай сталіцы таксама адбылося нямала выпадкаў траўміравання. У прыватнасці, 307 чалавек пацярпелі ад галалёду і чатыры ад холаду.У Міністэрстве аховы здароўя звярнулі ўвагу, што зімой колькасць зваротаў да медыкаў з-за траўм павялічваецца ў 2-3 разы. У сувязі з гэтым у ведамстве заклікаюць беларусаў быць вельмі асцярожнымі.Там таксама падкрэслілі, што патэнцыяльна траўманебяспечнымі месцамі ў перыяд галалёду з’яўляюцца прыступкі пад’ездаў, падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна, а таксама прыпынкі грамадскага транспарту, дзіцячыя горкі.Як знізіць зімовы траўматызм?Каб знізіць зімовы траўматызм, урачы-траўматолагі рэкамендуюць насіць абутак на плоскай падэшве або на нізкім квадратным абцасе.У непагадзь лепш падыдзе абутак з мяккай гумавай падэшвай. Пажадана, каб яна была рыфлёная. Вельмі важна быць асцярожнымі і ўважлівымі, хадзіць лепш не прамым крокам, а слізгаючы. Чым меншы крок, тым менш сур’ёзнай будзе траўма пры падзенні. Таксама пажадана не спяшацца.Акрамя таго, не варта хадзіць каля будынкаў, бо ёсць верагоднасць падзення ледзяшоў. А яшчэ непажадана насіць сумку на плячы, таму што гэта мяняе цэнтр раўнавагі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250103/zakhvorvanne-na-vr--mnsku-kharaktaryzuetstsa-nzkay-ntensnastsyu-1092416253.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1b/1081493039_100:0:1700:1200_1920x0_80_0_0_5c99223b8f5b3458162a12c733cfa32c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, галалёдзіца, грамадства, навіны , зіма, у беларусі, беларусь
здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, галалёдзіца, грамадства, навіны , зіма, у беларусі, беларусь
Больш за 4,5 тысячы беларусаў атрымалі галалёдныя траўмы
Найбольш ад галалёду і холаду пацярпелі жыхары Віцебскай вобласці, дзе зафіксавана амаль 1,5 тысячы выпадкаў траўм.
МІНСК, 8 сту – Sputnik. Больш за 4,5 тыс выпадкаў галалёдных і халадовых траўм было зарэгістравана ў Беларусі ў перыяд з 21 лістапада па 8 студзеня, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў афіцыйным Telegram-канале ведамства.
Больш за ўсё пацярпелых за гэты час аказалася ў Віцебскай вобласці – 1 483 выпадкі, з іх 1 468 – галалёдныя траўмы, яшчэ 15 – халадовыя. Пры гэтым 91 траўміраванаму прыйшлося застацца ў бальніцы, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу і змаглі пазбегнуць шпіталізацыі.
Другое месца па колькасці траўм займае Магілёўская вобласць. Там зарэгістраваны 931 пацыент (897 выпадкаў галалёдных траўм і 34 – халадовых). Шпіталізацыя спатрэбілася 128 пацярпелым.
На трэцім месцы размясцілася Гомельская вобласць, дзе пацярпелі 698 чалавек, з іх 688 атрымалі галалёдную траўму і 10 – халадовую. За гэты перыяд шпіталізавалі 53 чалавекі.
Далей ідзе Мінская вобласць (622 пацыенты з галалёднымі і халадовымі траўмамі), Брэсцкая (327 выпадкаў) і Гродзенская (189).
Што да Мінска, то за гэты час у беларускай сталіцы таксама адбылося нямала выпадкаў траўміравання. У прыватнасці, 307 чалавек пацярпелі ад галалёду і чатыры ад холаду.
У Міністэрстве аховы здароўя звярнулі ўвагу, што зімой колькасць зваротаў да медыкаў з-за траўм павялічваецца ў 2-3 разы. У сувязі з гэтым у ведамстве заклікаюць беларусаў быць вельмі асцярожнымі.
Там таксама падкрэслілі, што патэнцыяльна траўманебяспечнымі месцамі ў перыяд галалёду з’яўляюцца прыступкі пад’ездаў, падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна, а таксама прыпынкі грамадскага транспарту, дзіцячыя горкі.
Як знізіць зімовы траўматызм?
Каб знізіць зімовы траўматызм, урачы-траўматолагі рэкамендуюць насіць абутак на плоскай падэшве або на нізкім квадратным абцасе.
У непагадзь лепш падыдзе абутак з мяккай гумавай падэшвай. Пажадана, каб яна была рыфлёная. Вельмі важна быць асцярожнымі і ўважлівымі, хадзіць лепш не прамым крокам, а слізгаючы. Чым меншы крок, тым менш сур’ёзнай будзе траўма пры падзенні. Таксама пажадана не спяшацца.
Акрамя таго, не варта хадзіць каля будынкаў, бо ёсць верагоднасць падзення ледзяшоў. А яшчэ непажадана насіць сумку на плячы, таму што гэта мяняе цэнтр раўнавагі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"