https://bel.sputnik.by/20250108/da-u-belarus-za-try-dn-adbylosya-bolsh-za-650-dtz-1092513341.html
ДАІ: у Беларусі за тры дні адбылося больш за 650 ДТЗ
ДАІ: у Беларусі за тры дні адбылося больш за 650 ДТЗ
Sputnik Беларусь
Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў быць пільнымі і папярэджвае аб тым, што дарожнае становішча ў бліжэйшыя дні ўскладняць ападкі і туман. 08.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-08T17:54+0300
2025-01-08T17:54+0300
2025-01-08T17:54+0300
даі
даі мус
дтз
здарэнні
бяспека
грамадства
надвор'е
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/18/1091379024_2:0:1078:605_1920x0_80_0_0_fbd9307514f04f2bd62649d8d50e93f8.jpg
МІНСК, 8 сту – Sputnik. З 4 па 7 студзеня ў Беларусі было зарэгістравана 652 ДТЗ з матэрыяльным уронам, паведаміла прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык.Яна ўдакладніла, што ў гэты перыяд не абышлося без трагедый.Таксама праваахоўнікі з 4 па 7 студзеня затрымалі 149 нецвярозых вадзіцеляў, спынілі 528 фактаў кіравання транспартам без праў кіроўцы. А за адсутнасць зімовых шын да адказнасці прыцягнулі 292 вадзіцелі.Банадык звярнула ўвагу, што ў найбліжэйшыя дні сітуацыю на дарогах у рэспубліцы ўскладняць ападкі і туманы. Акрамя таго, з-за перападаў тэмпературы можа ўтварацца галалёдзіца. Таму вадзіцелям трэба выбіраць бяспечную ў існуючых умовах надвор’я хуткасць.Пешаходам важна пазначыць сябе ў цемры святлоадбівальнымі элементамі, а пераходзіць дарогу варта з асаблівай асцярожнасцю.У ДАІ нагадалі, што ў школьнікаў скончыліся зімовыя канікулы, таму вадзіцеляў просяць быць пільнымі пры праездзе пешаходных пераходаў, руху каля ўстаноў адукацыі і ў дварах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250108/mns-45-chalavek-atrymal-tramy-ad-pratekhnk-1092510940.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/18/1091379024_137:0:944:605_1920x0_80_0_0_f090cafd5c91ecf226cb87046a6b790b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
даі, даі мус, дтз, здарэнні, бяспека, грамадства, надвор'е, навіны , у беларусі, беларусь
даі, даі мус, дтз, здарэнні, бяспека, грамадства, надвор'е, навіны , у беларусі, беларусь
ДАІ: у Беларусі за тры дні адбылося больш за 650 ДТЗ
Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў быць пільнымі і папярэджвае аб тым, што дарожнае становішча ў бліжэйшыя дні ўскладняць ападкі і туман.
МІНСК, 8 сту – Sputnik. З 4 па 7 студзеня ў Беларусі было зарэгістравана 652 ДТЗ з матэрыяльным уронам, паведаміла прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык.
Яна ўдакладніла, што ў гэты перыяд не абышлося без трагедый.
"Зарэгістравана 25 ДТЗ, у якіх пяць чалавек загінулі, 38 траўміраваны, у тым ліку сем дзяцей", - сказала Банадык.
Таксама праваахоўнікі з 4 па 7 студзеня затрымалі 149 нецвярозых вадзіцеляў, спынілі 528 фактаў кіравання транспартам без праў кіроўцы. А за адсутнасць зімовых шын да адказнасці прыцягнулі 292 вадзіцелі.
Банадык звярнула ўвагу, што ў найбліжэйшыя дні сітуацыю на дарогах у рэспубліцы ўскладняць ападкі і туманы. Акрамя таго, з-за перападаў тэмпературы можа ўтварацца галалёдзіца. Таму вадзіцелям трэба выбіраць бяспечную ў існуючых умовах надвор’я хуткасць.
Пешаходам важна пазначыць сябе ў цемры святлоадбівальнымі элементамі, а пераходзіць дарогу варта з асаблівай асцярожнасцю.
У ДАІ нагадалі, што ў школьнікаў скончыліся зімовыя канікулы, таму вадзіцеляў просяць быць пільнымі пры праездзе пешаходных пераходаў, руху каля ўстаноў адукацыі і ў дварах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"