Президентские выборы 26 января 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі выступіў за змену законаў аб выбарах

© Sputnik / Виктор ТолочкоУрны для галасавання, архіўнае фота
Урны для галасавання, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 08.01.2025
Падпісацца
Па словах палітыка, да наступных прэзідэнцкіх выбараў трэба так змяніць заканадаўства, каб абараніць беларускія электаральныя кампаніі.
МІНСК, 8 сту – Sputnik. Законы ў сферы выбарчага права патрабуюць унясення змяненняў і дапаўненняў, каб да наступных прэзідэнцкіх выбараў абмежаваць удзел у іх выпадковых людзей, заявіў кандыдат у прэзідэнты, дэпутат Алег Гайдукевіч.
Сёння ў Беларусі пачаліся выступленні па радыё кандыдатаў у прэзідэнты, якія выкладаюць свае перадвыбарныя праграмы. Гайдукевіч у сваім выступленні заклікаў да змены выбарчага заканадаўства.
"Мы павінны быць абаронены ад палітыканаў, ад тых, хто хоча ісці на прэзідэнцкія выбары для таго, каб вырашаць свае асабістыя пытанні", - заявіў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Гайдукевіч.
Выступаючы са сваёй перадвыбарнай праграмай, Гайдукевіч таксама падкрэсліў, што змена выбарчага заканадаўства патрэбна для таго, каб выключыць у будучых прэзідэнцкіх кампаніях выпадковых людзей.
"Мы прапануем на заканадаўчым узроўні абмежаваць удзел у выбарах некампетэнтных палітыкаў, здраднікаў, прадстаўнікоў пятай калоны", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, змяніць законы трэба так, каб кандыдатаў у прэзідэнты вылучалі парламенцкія партыі і Усебеларускі народны сход (УНС).

Выбары дэпутатаў

Акрамя гэтага, Гайдукевіч заявіў аб неабходнасці змяніць выбарчае заканадаўства, якое датычыцца выбараў у парламент. Палітык перакананы, што наступныя выбары дэпутатаў павінны прайсці па прапарцыянальна-мажарытарнай сістэме, а не толькі па аднамандатных акругах, як зараз адбываецца ў Беларусі.
На думку Гайдукевіча, у Беларусі наступны дэпутацкі корпус павінен быць выбраны напалову па партыйных спісках.
"Гэта дасць больш канкурэнцыі і альтэрнатывы на ўсіх узроўнях улады", - сказаў Гайдукевіч. Пры гэтым ён падкрэсліў, што такая сістэма выбараў дэпутатаў узмоцніць патрыятычны складальнік у парламенце.
1 студзеня 2025 года ў Беларусі пачаўся самы актыўны этап прэзідэнцкай гонкі – агітацыя за кандыдатаў. У выбарах удзельнічаюць старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч, індывідуальны прадпрымальнік Ганна Канапацкая, дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, першы сакратар ЦК Кампартыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Алег Гайдукевіч - Sputnik Беларусь, 1920, 08.01.2025
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Гайдукевіч: саюз з Расіяй умацоўвае суверэнітэт Беларусі
Стужка навiн
0