Боевое слаживание штурмовиков и расчетов БПЛА группировки Запад на Краснолиманском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мінабароны Расіі: УСУ страцілі ў Курскай вобласці больш за 50 тысяч вайскоўцаў

© Sputnik / Станислав Красильников / Перайсці ў медыябанкБаявая праца разліку гарматы 2С5 "Гиацинт-С" групоўкі "Цэнтр"
Баявая праца разліку гарматы 2С5 Гиацинт-С групоўкі Цэнтр - Sputnik Беларусь, 1920, 08.01.2025
Падпісацца
Толькі за мінулыя суткі расійскія вайскоўцы ў прымежных раёнах Курскай вобласці знішчылі амаль 300 украінскіх баевікоў.
МІНСК, 8 сту – Sputnik. УСУ страцілі за перыяд баявых дзеянняў у Курскай вобласці больш за 50 тысяч вайскоўцаў, паведаміла ў сераду расійскае абароннае ведамства.
"Усяго за час баявых дзеянняў на курскам напрамку праціўнік страціў больш як 50 120 ваеннаслужачых", - гаворыцца ў зводцы.
Акрамя гэтага, з пачатку баявых дзеянняў у Курскай вобласці былі знішчаны амаль 300 танкаў праціўніка, больш за 200 БПМ, 160 бронетранспарцёраў, больш за 1,5 тыс баявых браніраваных машын, больш за 1,4 тыс аўтамабіляў розных узораў.
У Мінабароны таксама паведамілі, што гэты час знішчаны амаль 350 артылерыйскіх гармат, больш за 40 пускавых установак рэактыўных сістэм залпавага агню, у тым ліку падбіты 13 амерыканскіх HIMARS і 6 MLRS.
Праціўнік таксама панёс страты і іншых відаў узбраення: станцый РЭБ, інжынерных машын, установак размініравання.
У Мінабароны паведамілі таксама, што толькі за мінулыя суткі падраздзяленні УС Расіі ў прыгранічных раёнах Курскай вобласці знішчылі больш за 290 баевікоў УСУ, танк, бронетранспарцёр, чатыры БПМ.
Нагадаем, УСУ перайшлі расійска-ўкраінскую мяжу і пачалі баявыя дзеянні ў Курскай вобласці ў жніўні 2024 года.
У адказ на ўдары УСУ дальнабойнымі ракетамі ATACMS і Storm Shadow па аб’ектах у Курскай і Бранскай абласцях 21 лістапада 2024 года Расія ўжыла найноўшую ракету "Орешник" у няядзерным выкананні па заводзе "Южмаш" у Днепрапятроўску.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Снайперы злучэння спецназа групоўкі Цэнтр - Sputnik Беларусь, 1920, 08.01.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
УСУ страцілі амаль 13 тысяч салдат за першы тыдзень года
Стужка навiн
0