https://bel.sputnik.by/20250110/barbn-zsha-stvarayuts-u-grenlandy-nfrastrukturu-dlya-znshchalnka-z-yadzernay-zbroyay-1092552599.html
Барбін: ЗША ствараюць у Грэнландыі інфраструктуру для знішчальнікаў з ядзернай зброяй
Барбін: ЗША ствараюць у Грэнландыі інфраструктуру для знішчальнікаў з ядзернай зброяй
Sputnik Беларусь
Расійскі бок адзначае, што Вашынгтон траціць мільярды долараў на мадэрнізацыю сваёй ваеннай базы ў Грэнландыі. 10.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-10T09:25+0300
2025-01-10T09:25+0300
2025-01-10T09:34+0300
зша
грэнландыя
ядзерная зброя
бяспека
навіны
палітыка
данія
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0a/1092551521_1:0:3000:1687_1920x0_80_0_0_5fc6e3a2ea72d59fa800993e84913a7a.jpg
МІНСК, 10 сту – Sputnik. ЗША будуюць на сваёй ваеннай базе ў Грэнландыі інфраструктуру для знішчальнікаў, якія могуць несці ядзерную зброю, заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол РФ у Даніі Уладзімір Барбін.Раней выбраны амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп зрабіў заяву аб тым, што Грэнландыя павінна ўвайсці ў склад ЗША. Па словах палітыка, гэта трэба для нацыянальнай бяспекі, каб абараніць краіну ад Пекіна і Масквы.Барбін нагадаў, што ваенная прысутнасць у Грэнландыі Вашынгтона праводзіцца больш за 80 гадоў.Масква ж заўсёды выступала за тое, каб умацоўваць стабільнасць у Арктыцы."Гэта магчыма толькі на аснове будаўніцтва сістэмы міжнароднай бяспекі, роўнай для ўсіх арктычных дзяржаў", - адзначыў ён.У канцы мінулага года Трамп таксама агучваў амбіцыі ЗША на валоданне Грэнландыяй. Прэм’ер-міністр Грэнландыі Муце Эгедэ на гэта заявіў, што востраў не прадаецца і ніколі не будзе прадавацца.Да сярэдзіны мінулага стагоддзя Грэнландыя была калоніяй Даніі. Яна і зараз застаецца часткай каралеўства, але ў 2009 годзе атрымала аўтаномію.Расія ўлічыцьДыпламат адзначыў таксама, што падыход Трампа да Грэнландыі можа прывесці да дэградацыі абстаноўкі ў рэгіёне. Імкненне выбранага амерыканскага прэзідэнта атрымаць кантроль над востравам кажа аб нежаданні ўмацоўваць стабільнасць і развіваць дыялог у Арктыцы.Па словах Барбіна, Масква ўлічыць гэтую пазіцыю пры ваенным планаванні.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241210/putsn-oreshnik-mnmzue-neabkhodnasts-vykarystannya-yadzernay-zbro-1091778544.html
зша
грэнландыя
данія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0a/1092551521_376:0:2625:1687_1920x0_80_0_0_1489d9ac0f6a3b20b6c836bceb41073d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зша, грэнландыя, ядзерная зброя, бяспека, навіны , палітыка, данія, у свеце
зша, грэнландыя, ядзерная зброя, бяспека, навіны , палітыка, данія, у свеце
Барбін: ЗША ствараюць у Грэнландыі інфраструктуру для знішчальнікаў з ядзернай зброяй
09:25 10.01.2025 (абноўлена: 09:34 10.01.2025) Расійскі бок адзначае, што Вашынгтон траціць мільярды долараў на мадэрнізацыю сваёй ваеннай базы ў Грэнландыі.
МІНСК, 10 сту – Sputnik. ЗША будуюць на сваёй ваеннай базе ў Грэнландыі інфраструктуру для знішчальнікаў, якія могуць несці ядзерную зброю, заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол РФ у Даніі Уладзімір Барбін.
Раней выбраны амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп зрабіў заяву аб тым, што Грэнландыя павінна ўвайсці ў склад ЗША. Па словах палітыка, гэта трэба для нацыянальнай бяспекі, каб абараніць краіну ад Пекіна і Масквы.
"Там (на ваеннай базе ЗША ў Грэнландыі - Sputnik) ствараецца аэрадромная інфраструктура для знішчальнікаў F-35, якія здольны несці ядзерную зброю", - сказаў расійскі дыпламат агенцтву РІА Навіны.
Барбін нагадаў, што ваенная прысутнасць у Грэнландыі Вашынгтона праводзіцца больш за 80 гадоў.
Масква ж заўсёды выступала за тое, каб умацоўваць стабільнасць у Арктыцы.
"Гэта магчыма толькі на аснове будаўніцтва сістэмы міжнароднай бяспекі, роўнай для ўсіх арктычных дзяржаў", - адзначыў ён.
У канцы мінулага года Трамп таксама агучваў амбіцыі ЗША на валоданне Грэнландыяй. Прэм’ер-міністр Грэнландыі Муце Эгедэ на гэта заявіў, што востраў не прадаецца і ніколі не будзе прадавацца.
Да сярэдзіны мінулага стагоддзя Грэнландыя была калоніяй Даніі. Яна і зараз застаецца часткай каралеўства, але ў 2009 годзе атрымала аўтаномію.
Дыпламат адзначыў таксама, што падыход Трампа да Грэнландыі можа прывесці да дэградацыі абстаноўкі ў рэгіёне. Імкненне выбранага амерыканскага прэзідэнта атрымаць кантроль над востравам кажа аб нежаданні ўмацоўваць стабільнасць і развіваць дыялог у Арктыцы.
Па словах Барбіна, Масква ўлічыць гэтую пазіцыю пры ваенным планаванні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"