https://bel.sputnik.by/20250110/karpenka-rastlumachy-chamu-byuleten-na-vybarakh-buduts-na-belaruskay-move-1092562143.html
Карпенка растлумачыў, чаму бюлетэні на выбарах будуць на беларускай мове
Карпенка растлумачыў, чаму бюлетэні на выбарах будуць на беларускай мове
Sputnik Беларусь
Апошнія два тыдні ў сацсетках абмяркоўваюць, чаму бюлетэні для галасавання будуць толькі на беларускай мове. 10.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-10T14:58+0300
2025-01-10T14:58+0300
2025-01-10T14:58+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
ігар карпенка
бюлетэнь
цвк рэспублікі беларусь
палітыка
грамадства
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/19/1083945980_0:73:2654:1566_1920x0_80_0_0_818a28119e36d03867e09ab6f7fc136a.jpg
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Тэкст і фармат бюлетэняў на выбарах устанаўлівае Цэнтральная выбарчая камісія, гэта прадугледжана Выбарчым кодэксам Беларусі, сказаў журналістам кіраўнік ЦВК рэспублікі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён нагадаў, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская, і ў пытанні з бюлетэнямі ЦВК выканаў усе працэдуры ў адпаведнасці з заканадаўствам.Кіраўнік ЦВК падкрэсліў, што ўсе грамадзяне краіны ведаюць дзве дзяржаўныя мовы, якія вывучаюцца ў школе і іншых навучальных установах. Ён мяркуе, што прозвішча, імя і імя па бацьку кандыдатаў і некаторыя іх біяграфічныя даныя, зазанчаныя ў бюлетэні на беларускай мове, не будуць выклікаць цяжкасць у беларусаў.Разам з тым інфармацыя аб кандыдатах – у тым ліку на рускай мове – будзе размешчана на тэматычных стэндах на ўчастках для галасавання.Ён нагадаў, што цяпер у Беларусі пражываюць прадстаўнікі каля 150 нацый і народнасцей, у якіх таксама ёсць свае моўныя перавагі. Але яны з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, а значыць, павінны ведаць дзве дзяржаўныя мовы.Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 26 студзеня, датэрміновае галасаванне – з 21 па 25 студзеня.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250110/karpenka-prakamentsrava-zaklk-apaztsy-baykatavats-vybary--belarus-1092558723.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/19/1083945980_120:16:2141:1532_1920x0_80_0_0_5d5ec4317378b18141a97d14d9796ef1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, ігар карпенка, бюлетэнь, цвк рэспублікі беларусь, палітыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
выбары, прэзідэнт, ігар карпенка, бюлетэнь, цвк рэспублікі беларусь, палітыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Карпенка растлумачыў, чаму бюлетэні на выбарах будуць на беларускай мове
Апошнія два тыдні ў сацсетках абмяркоўваюць, чаму бюлетэні для галасавання будуць толькі на беларускай мове.
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Тэкст і фармат бюлетэняў на выбарах устанаўлівае Цэнтральная выбарчая камісія, гэта прадугледжана Выбарчым кодэксам Беларусі, сказаў журналістам кіраўнік ЦВК рэспублікі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён нагадаў, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская, і ў пытанні з бюлетэнямі ЦВК выканаў усе працэдуры ў адпаведнасці з заканадаўствам.
"Мы ў адкрытым публічным фармаце (была трансляцыя на сайце ЦВК у рэжыме анлайн), разгледзелі і прынялі пастанову адносна бюлетэня. Прынялі калегіяльнае рашэнне, за якое прагаласавалі. Значыць, гэтае рашэнне павінна выконвацца ўсімі дзяржаўнымі органамі і грамадзянамі, якія прымаюць удзел у галасаванні", - адзначыў Карпенка.
Кіраўнік ЦВК падкрэсліў, што ўсе грамадзяне краіны ведаюць дзве дзяржаўныя мовы, якія вывучаюцца ў школе і іншых навучальных установах. Ён мяркуе, што прозвішча, імя і імя па бацьку кандыдатаў і некаторыя іх біяграфічныя даныя, зазанчаныя ў бюлетэні на беларускай мове, не будуць выклікаць цяжкасць у беларусаў.
Разам з тым інфармацыя аб кандыдатах – у тым ліку на рускай мове – будзе размешчана на тэматычных стэндах на ўчастках для галасавання.
Ён нагадаў, што цяпер у Беларусі пражываюць прадстаўнікі каля 150 нацый і народнасцей, у якіх таксама ёсць свае моўныя перавагі. Але яны з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, а значыць, павінны ведаць дзве дзяржаўныя мовы.
"Таму некаторым такім грамадзянам, якія праяўляюць гэту непатрэбную актыўнасць адносна таго, на якой мове будзе выпушчаны бюлетэнь, (парада такая): прыйсці на выбарчы ўчастак, уважліва, папярэдне азнаёміцца з данымі кандыдатаў і зрабіць свой свядомы выбар", - сказаў на заканчэнне Карпенка.
Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 26 студзеня, датэрміновае галасаванне – з 21 па 25 студзеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"