https://bel.sputnik.by/20250110/prezdentskaya-bblyateka-pakazala-nkalny-adryny-kalyandar-1945-goda-1092565123.html
Прэзідэнцкая бібліятэка паказала ўнікальны адрыўны каляндар 1945 года
Прэзідэнцкая бібліятэка паказала ўнікальны адрыўны каляндар 1945 года
Sputnik Беларусь
Sputnik зазірнуў у "святая святых" – аддзелы і сховішчы рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі і, у прыватнасці, убачыў, каму была прысвечана старонка... 10.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-10T16:31+0300
2025-01-10T16:31+0300
2025-01-10T16:35+0300
відэа
відэа
бібліятэка
мінск
у беларусі
беларусь
грамадства
гісторыя
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0a/1092563018_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_8118aa5c32489ffb546366aa8dc1627d.jpg
Аддзел старадрукаваных і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі налічвае дзясяткі тысяч рэдкіх друкаваных, перыядычных выданняў. Адна з унікальных калекцый – гэта адрыўныя календары розных гадоў, расказала журналістам намеснік загадчыка аддзела старадрукаваных і рэдкіх выданняў бібліятэкі Наталля Івашынка.10 студзеня Прэзідэнцкая бібліятэка арганізавала прэс-тур для СМІ і пусціла журналістаў у "святая святых" – аддзелы і сховішчы рэдкіх выданняў."У нашым фондзе захоўваецца асобная калекцыя адрыўных календароў. Адзін з першых – каляндар 1945 года, першага мірнага года для Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны", - адзначыла Наталля Івашынка.Паводле яе слоў, у 1945 годзе 10 студзеня гэта была серада. На ілюстрацыі лістка гэтага дня партрэт маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага.У сваю чаргу намеснік дырэктара Прэзідэнцкай бібліятэкі Ала Пенда расказала, што ў адрыўных календарах заўсёды быў адваротны бок лістка, на якім змяшчалася актуальная інфармацыя, якая адпавядае гэтаму дню."Гэта цяпер мы з "Пула Першага" даведаемся пра ўсё, а раней "Пул Першага" быў вось тут", - жартуе Ала Аляксееўна.Sputnik папрасіў дагартаць каляндар 1945 года да даты 26 студзеня, каб убачыць, якая інфармацыя ў 1945 годзе была на лістку, што адпавядае даце прэзідэнцкіх выбараў 2025 года.Аказалася, што 80 гадоў таму гэты лісток адрыўнога календара быў прысвечаны рускаму канструктару і арганізатару вытворчасці стралковай зброі генерал-маёру Сяргею Мосіну (1849-1902).Прэзідэнцкая бібліятэка Беларусі – адна з самых буйных і старых бібліятэк краіны. Яна была заснавана ў 1933 годзе як філіял Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Леніна. У гады Вялікай Айчыннай вайны фонд бібліятэкі, якая размяшчалася ў Доме ўрада, быў практычна ліквідаваны, найбольш каштоўную частку нацысты вывезлі ў Германію. Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў бібліятэка аднавіла сваю дзейнасць. 30 гадоў таму Урадавая бібліятэка была перайменавана ў Прэзідэнцкую бібліятэку.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0a/1092563018_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_bec87a7709c3d32a7d89ab1dfa74372c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, бібліятэка, мінск, у беларусі, беларусь, грамадства, гісторыя, видео, культура, цiкавосткi
відэа, бібліятэка, мінск, у беларусі, беларусь, грамадства, гісторыя, видео, культура, цiкавосткi
Прэзідэнцкая бібліятэка паказала ўнікальны адрыўны каляндар 1945 года
16:31 10.01.2025 (абноўлена: 16:35 10.01.2025) Sputnik зазірнуў у "святая святых" – аддзелы і сховішчы рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі і, у прыватнасці, убачыў, каму была прысвечана старонка календара 26 студзеня 1945 года. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Аддзел старадрукаваных і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі налічвае дзясяткі тысяч рэдкіх друкаваных, перыядычных выданняў. Адна з унікальных калекцый – гэта адрыўныя календары розных гадоў, расказала журналістам намеснік загадчыка аддзела старадрукаваных і рэдкіх выданняў бібліятэкі Наталля Івашынка.
10 студзеня Прэзідэнцкая бібліятэка арганізавала прэс-тур для СМІ і пусціла журналістаў у "святая святых" – аддзелы і сховішчы рэдкіх выданняў.
"У нашым фондзе захоўваецца асобная калекцыя адрыўных календароў. Адзін з першых – каляндар 1945 года, першага мірнага года для Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны", - адзначыла Наталля Івашынка.
Паводле яе слоў, у 1945 годзе 10 студзеня гэта была серада. На ілюстрацыі лістка гэтага дня партрэт маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага.
У сваю чаргу намеснік дырэктара Прэзідэнцкай бібліятэкі Ала Пенда расказала, што ў адрыўных календарах заўсёды быў адваротны бок лістка, на якім змяшчалася актуальная інфармацыя, якая адпавядае гэтаму дню.
"Гэта цяпер мы з "Пула Першага" даведаемся пра ўсё, а раней "Пул Першага" быў вось тут", - жартуе Ала Аляксееўна.
Sputnik папрасіў дагартаць каляндар 1945 года да даты 26 студзеня, каб убачыць, якая інфармацыя ў 1945 годзе была на лістку, што адпавядае даце прэзідэнцкіх выбараў 2025 года.
Аказалася, што 80 гадоў таму гэты лісток адрыўнога календара быў прысвечаны рускаму канструктару і арганізатару вытворчасці стралковай зброі генерал-маёру Сяргею Мосіну (1849-1902).
Прэзідэнцкая бібліятэка Беларусі – адна з самых буйных і старых бібліятэк краіны. Яна была заснавана ў 1933 годзе як філіял Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Леніна. У гады Вялікай Айчыннай вайны фонд бібліятэкі, якая размяшчалася ў Доме ўрада, быў практычна ліквідаваны, найбольш каштоўную частку нацысты вывезлі ў Германію. Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў бібліятэка аднавіла сваю дзейнасць. 30 гадоў таму Урадавая бібліятэка была перайменавана ў Прэзідэнцкую бібліятэку.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"