https://bel.sputnik.by/20250110/zakharava-parekamendavala-ltoskm-paltykam-vuchyts-gstoryyu-1092558431.html
Захарава парэкамендавала літоўскім палітыкам вучыць гісторыю
Захарава парэкамендавала літоўскім палітыкам вучыць гісторыю
Sputnik Беларусь
Дыпламат нагадала аб тым, што Літва шмат атрымала менавіта дзякуючы Савецкаму Саюзу. 10.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-10T12:32+0300
2025-01-10T12:32+0300
2025-01-10T12:32+0300
марыя захарава
мзс рф
палітыка
расія
літва
гітанас наўседа
навіны
калінінградская вобласць
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/1b/1091439447_0:0:3091:1739_1920x0_80_0_0_88918f211b90033974b13a4bacc1862b.jpg
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Сучасным літоўскім палітыкам неабходна вучыць гісторыю, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, каментуючы такім чынам дамаганні прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы Калінінградскай вобласці.Некаторы час таму Наўседа размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х пост, у якім негатыўна паставіўся да змены назвы Мемарыяльнага музея Крысціёнаса Данэлайціса ў пасёлку Чыстыя Пруды. Палітык указаў, што гістарычна Калінінград з’яўляецца нібыта гістарычна літоўскім горадам і павінен насіць адпаведную назву.Афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС звярнула ўвагу на тое, што літоўская сталіца называецца Вільнюс, а не Вільня і Каўнас дзякуючы рашэнню савецкага лідара."Гэта было рашэнне Іосіфа Сталіна, які ў 1939 годзе заключыў з літоўскім бокам Дагавор аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільна і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім Саюзам і Літвой", - указала яна.Палітык дадала, што найбуйнейшы літоўскі порт на Балтыцы быў перайменаваны ў Клайпеду і стаў лічыцца канчаткова літоўскім толькі дзякуючы подзвігу Чырвонай арміі ў 1945 годзе. Пры гэтым зараз "перапісвалкі гісторыі" зносяць помнікі байцам гэтай арміі, указала Захарава.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240228/pyasko-adkaza-na-pagrozy-lnkyavchusa-neytralzavats-kalnngrad-1084052657.html
расія
літва
калінінградская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/1b/1091439447_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_fd17fde23c056f7c5db90a570ff75c72.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марыя захарава, мзс рф, палітыка, расія, літва, гітанас наўседа, навіны , калінінградская вобласць, у свеце
марыя захарава, мзс рф, палітыка, расія, літва, гітанас наўседа, навіны , калінінградская вобласць, у свеце
Захарава парэкамендавала літоўскім палітыкам вучыць гісторыю
Дыпламат нагадала аб тым, што Літва шмат атрымала менавіта дзякуючы Савецкаму Саюзу.
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Сучасным літоўскім палітыкам неабходна вучыць гісторыю, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, каментуючы такім чынам дамаганні прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы Калінінградскай вобласці.
Некаторы час таму Наўседа размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х пост, у якім негатыўна паставіўся да змены назвы Мемарыяльнага музея Крысціёнаса Данэлайціса ў пасёлку Чыстыя Пруды. Палітык указаў, што гістарычна Калінінград з’яўляецца нібыта гістарычна літоўскім горадам і павінен насіць адпаведную назву.
"Сучасным літоўскім палітыкам рэкамендую вучыць гісторыю і заклапаціцца захаваннем праў чалавека ў сваёй краіне, а таксама наваліцца на "народную" гаспадарку, якая загінаецца. Ёсць чым заняцца, калі так клапоцяцца аб сваёй ідэнтычнасці, ад якой за пару дзесяцігоддзяў "незалежнасці" ўжо амаль нічога не засталося", - заявіла Захарава.
Афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС звярнула ўвагу на тое, што літоўская сталіца называецца Вільнюс, а не Вільня і Каўнас дзякуючы рашэнню савецкага лідара.
"Гэта было рашэнне Іосіфа Сталіна, які ў 1939 годзе заключыў з літоўскім бокам Дагавор аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільна і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім Саюзам і Літвой", - указала яна.
Палітык дадала, што найбуйнейшы літоўскі порт на Балтыцы быў перайменаваны ў Клайпеду і стаў лічыцца канчаткова літоўскім толькі дзякуючы подзвігу Чырвонай арміі ў 1945 годзе. Пры гэтым зараз "перапісвалкі гісторыі" зносяць помнікі байцам гэтай арміі, указала Захарава.
"Усе гэтыя "падарункі" Савецкага Саюза Літве, якія мясцовыя нашчадкі недабітых "лясных братоў" да гэтага часу не могуць дараваць Маскве, Вільнюс можа і назад вярнуць, калі гісторыя так цісне літоўскаму прэзідэнту", - напісала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ у сваім Telegram-канале.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"