https://bel.sputnik.by/20250112/amal-3-tysyachy-kultavykh-abekta-nalchvaetstsa--belarus-1092512272.html
Амаль 3 тысячы культавых аб’ектаў налічваецца ў Беларусі
Амаль 3 тысячы культавых аб’ектаў налічваецца ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Дзяржава дапамагае аднаўляць і шукаць спонсараў для рэканструкцыі храмаў. 12.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-12T10:45+0300
2025-01-12T10:45+0300
2025-01-12T10:45+0300
рэлігія
грамадства
турызм
навіны
у беларусі
беларусь
храм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103318/77/1033187713_0:0:5184:2916_1920x0_80_0_0_d5e273a4bdd0faf4229c5f1243a08c3e.jpg
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Усе культавыя аб’екты ў Беларусі ўнікальныя, паведаміў намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Сяргей Герасіменя.Ён адзначыў, што для развіцця рэлігійнага турызму важную ролю адыгрывае стварэнне неабходнай інфраструктуры. Паводле яго слоў, у рэспубліцы дастаткова аб’ектаў такога кшталту – 2 871. Яшчэ 184 культавыя збудаванні цяпер знаходзяцца на стадыі будаўніцтва.Намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей удакладніў, што толькі ў Мінску за апошнія гады з’явілася некалькі сакральных збудаванняў – Усіхсвяцкі храм у 2008-м, Саборная мячэць у 2016-м, Армянская апостальская царква ў 2024-м.Што да аднаўлення храмаў, то ён растлумачыў, што ў дадзены момант дзяржава робіць усё магчымае для гэтага."Кожны (рэлігійны - Sputnik) аб’ект аднаўляецца па-рознаму, няма адзінага алгарытму. Дзесьці замежныя спонсары аб’яўляюцца. Некаторыя аб’екты быццам бы на слыху і на вачах, як Слонімская сінагога, але не лёс. Мабыць, не час. Дзяржава дапамагае аднаўляць інфраструктуру, знаходзіць спонсараў. Але тут першую скрыпку павінны іграць самі канфесіі, прыходы, таму што вера – гэта свабода кожнага чалавека, і менавіта ад яго ініцыятывы залежыць, ці будзе тут новы храм узведзены, адноўлены.Ён таксама заявіў, што ў 2025 годзе рэлігійны турызм у Беларусі чакае шмат падзей. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў рэгіёнах: 900-годдзе Свята-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку, 555 гадоў Жыровіцкаму абразу Божай Маці, 505 гадоў Жыровіцкаму манастыру.Акрамя таго, стагоддзе будзе адзначаць Пінская дыяцэзія Рымскай каталіцкай царквы, 125 гадоў споўніцца Гродзенскай епархіі і 1020 гадоў – Тураўскай епархіі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241219/putsn-va-ukrane-dze-sapradnae-razarvanne-rpts-na-vachakh-va-syago-svetu-1092063442.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103318/77/1033187713_48:0:4656:3456_1920x0_80_0_0_0934f7d17485b1361acc568213f101fb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэлігія, грамадства, турызм, навіны , у беларусі, беларусь, храм
рэлігія, грамадства, турызм, навіны , у беларусі, беларусь, храм
Амаль 3 тысячы культавых аб’ектаў налічваецца ў Беларусі
Дзяржава дапамагае аднаўляць і шукаць спонсараў для рэканструкцыі храмаў.
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Усе культавыя аб’екты ў Беларусі ўнікальныя, паведаміў намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Сяргей Герасіменя.
Ён адзначыў, што для развіцця рэлігійнага турызму важную ролю адыгрывае стварэнне неабходнай інфраструктуры. Паводле яго слоў, у рэспубліцы дастаткова аб’ектаў такога кшталту – 2 871. Яшчэ 184 культавыя збудаванні цяпер знаходзяцца на стадыі будаўніцтва.
"Хачу адзначыць, што культавыя аб’екты ў нас унікальныя. Унікальныя і помнікі гісторыка-культурнай каштоўнасці, помнікі культурнага дойлідства. У асноўным яны дзеючыя. Там, дзе няма прыходаў, яны чакаюць сваёй чаргі да аднаўлення. Але ўзнікаюць і абсалютна новыя, якіх за гады незалежнасці нашай краіны з’явілася шмат", - сказаў Герасіменя на прэс-канферэнцыі.
Намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей удакладніў, што толькі ў Мінску за апошнія гады з’явілася некалькі сакральных збудаванняў – Усіхсвяцкі храм у 2008-м, Саборная мячэць у 2016-м, Армянская апостальская царква ў 2024-м.
Што да аднаўлення храмаў, то ён растлумачыў, што ў дадзены момант дзяржава робіць усё магчымае для гэтага.
"Кожны (рэлігійны - Sputnik) аб’ект аднаўляецца па-рознаму, няма адзінага алгарытму. Дзесьці замежныя спонсары аб’яўляюцца. Некаторыя аб’екты быццам бы на слыху і на вачах, як Слонімская сінагога, але не лёс. Мабыць, не час. Дзяржава дапамагае аднаўляць інфраструктуру, знаходзіць спонсараў. Але тут першую скрыпку павінны іграць самі канфесіі, прыходы, таму што вера – гэта свабода кожнага чалавека, і менавіта ад яго ініцыятывы залежыць, ці будзе тут новы храм узведзены, адноўлены.
Ён таксама заявіў, што ў 2025 годзе рэлігійны турызм у Беларусі чакае шмат падзей. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў рэгіёнах: 900-годдзе Свята-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку, 555 гадоў Жыровіцкаму абразу Божай Маці, 505 гадоў Жыровіцкаму манастыру.
Акрамя таго, стагоддзе будзе адзначаць Пінская дыяцэзія Рымскай каталіцкай царквы, 125 гадоў споўніцца Гродзенскай епархіі і 1020 гадоў – Тураўскай епархіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"