Колькасць загінулых на пажарах у Каліфорніі расце

© AP / Ethan SwopeГарыць жылы дом у Лос-Анджэлесе, ЗША
Гарыць жылы дом у Лос-Анджэлесе, ЗША - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2025
Падпісацца
Лясныя пажары, якія пачаліся ў студзені ў акрузе Лос-Анджэлес, прызнаны самымі маштабнымі ў гісторыі штата.
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Сама меней 24 чалавекі загінулі з-за пажараў у Каліфорніі, пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай дэпартамент судмедэкспертызы акругі Лос-Анджэлес.
Лясныя пажары пачаліся ў акрузе Лос-Анджэлес 7 студзеня. Агульная плошча ўзгаранняў перавышае 16 тыс гектараў. Знішчана больш за 12,3 тыс будынкаў, сярод якіх не толькі жылыя дамы, але таксама школы, бібліятэкі, цэрквы, сінагога, крамы, рэстараны, банкі. З-за пажару дамоў пазбавіліся многія зоркі Галівуду.
У зоне павышанай рызыкі ўзнікнення пажараў знаходзіцца больш за 8 млн чалавек.
З-за моцнага ветру, які садзейнічае распаўсюджванню агню, а таксама перашкаджае рабоце авіяцыі, лакалізаваць пажары не ўдаецца. У Каліфорніі быў уведзены рэжым маштабнага бедства.
Да тушэння агню, акрамя спецыяльных службаў, прыцягнута нацыянальная гвардыя Каліфорніі і зняволеныя.
Як заявіў губернатар штата Гэвін Ньюсам, пажары ў рэгіёне могуць стаць найбуйнейшым бедствам у гісторыі ЗША з пункту гледжання маштабу разбурэнняў і звязаных з гэтым затрат.
Да гэтага часу ўрон ужо ацэньваецца ў 135-150 млрд долараў.
Пры гэтым метэаролагі прагназіруюць моцны вецер і павышаную рызыку пажараў у рэгіёне таксама і на бягучым тыдні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дома на беразе мора знішчаны пажарам у Малібу, Каліфорнія - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
Пажары ў Лос-Анджэлесе: колькасць ахвяр расце, 360 тысяч чалавек эвакуююць
Стужка навiн
0