https://bel.sputnik.by/20250113/polshcha-ne-zbraetstsa-adkryvats-pagranperakhody-na-myazhy-z-belarussyu-1092617853.html
Польшча не збіраецца адкрываць пагранпераходы на мяжы з Беларуссю
Польшча не збіраецца адкрываць пагранпераходы на мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Цяпер у Польшчу можна трапіць толькі праз два пункты пропуску – "Казловічы" і "Брэст". 13.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-13T17:17+0300
2025-01-13T17:17+0300
2025-01-13T17:17+0300
калючая загарода еўрасаюза
загарода
польшча
еўрасаюз
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
пункт пропуску
палітыка
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104422/62/1044226228_1:0:1199:674_1920x0_80_0_0_51cda2ba7004901bdf6cdafca1ffcb0b.jpg
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Закрытыя пагранпераходы на польска-беларускай мяжы ў найбліжэйшы час не адкрыюцца, паведаміў у панядзелак журналістам міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.У мінулым годзе па ініцыятыве сумежнага боку былі зачынены ўсе пагранпераходы з Беларусі за выключэннем аднаго для легкавых аўто і аднаго для фур."Мы б вельмі хацелі, каб пагранічныя пераходы былі адкрыты, але нішто не паказвае на тое, што гэта наступіць у найбліжэйшай будучыні", - заявіў Семаняк.Ён таксама праінфармаваў, што пакуль з боку Беларусі не будзе добрай волі ў гэтым пытанні, у Польшчы "не будзе прасторы для супрацоўніцтва".Закрыццё пунктаў пропускуСумежныя з Беларуссю краіны Еўрапейскага саюза – Польшча, Літва і Латвія – на фоне абвастрэння адносін паступова сталі закрываць кантрольна-прапускныя пункты на сваіх межах. У выніку на дзяржмяжы Беларусі і трох суседніх краін Еўрасаюза працуюць толькі пяць пунктаў пропуску з 14-ці.Скарачэнне колькасці пунктаў пропуску, а таксама нерытмічны прыём транспарту сумежнымі краінамі прыводзіць да вялікіх чэрг на межах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241224/samn-adobry-praekt-mzhnarodnay-tekhdapamog--suvyaz-z-mgrantam-1092203394.html
польшча
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104422/62/1044226228_150:0:1049:674_1920x0_80_0_0_0e4dde88d29e3183760fe44a24b94a2b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
загарода, польшча, еўрасаюз, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, пункт пропуску, палітыка, грамадства, навіны , у свеце
загарода, польшча, еўрасаюз, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, пункт пропуску, палітыка, грамадства, навіны , у свеце
Польшча не збіраецца адкрываць пагранпераходы на мяжы з Беларуссю
Цяпер у Польшчу можна трапіць толькі праз два пункты пропуску – "Казловічы" і "Брэст".
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Закрытыя пагранпераходы на польска-беларускай мяжы ў найбліжэйшы час не адкрыюцца, паведаміў у панядзелак журналістам міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.
У мінулым годзе па ініцыятыве сумежнага боку былі зачынены ўсе пагранпераходы з Беларусі за выключэннем аднаго для легкавых аўто і аднаго для фур.
"Мы б вельмі хацелі, каб пагранічныя пераходы былі адкрыты, але нішто не паказвае на тое, што гэта наступіць у найбліжэйшай будучыні", - заявіў Семаняк.
Ён таксама праінфармаваў, што пакуль з боку Беларусі не будзе добрай волі ў гэтым пытанні, у Польшчы "не будзе прасторы для супрацоўніцтва".
Закрыццё пунктаў пропуску
Сумежныя з Беларуссю краіны Еўрапейскага саюза – Польшча, Літва і Латвія – на фоне абвастрэння адносін паступова сталі закрываць кантрольна-прапускныя пункты на сваіх межах. У выніку на дзяржмяжы Беларусі і трох суседніх краін Еўрасаюза працуюць толькі пяць пунктаў пропуску з 14-ці.
Скарачэнне колькасці пунктаў пропуску, а таксама нерытмічны прыём транспарту сумежнымі краінамі прыводзіць да вялікіх чэрг на межах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"