https://bel.sputnik.by/20250113/usu-vypustsl-bolsh-za-50-drona-pa-belgarodskay-voblasts-za-sutk-1092603632.html
УСУ выпусцілі больш за 50 дронаў па Белгародскай вобласці за суткі
УСУ выпусцілі больш за 50 дронаў па Белгародскай вобласці за суткі
Sputnik Беларусь
У прыгранічным расійскім рэгіёне ў жніўні мінулага года быў уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, затым абстаноўку прызналі надзвычайнай сітуацыяй... 13.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-13T10:26+0300
2025-01-13T10:26+0300
2025-01-13T10:26+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
белгародская вобласць
беспілотнікі
дроны
бяспека
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1c/1089882763_0:153:3361:2044_1920x0_80_0_0_6db82c2fcb3fa00be9152fd8008fb5c3.jpg
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Украінскія вайскоўцы за мінулыя суткі атакавалі сем прыгранічных раёнаў Белгародскай вобласці больш як 50 беспілотнікамі, пра гэта паведаміў кіраўнік рэгіёна Вячаслаў Гладкоў.У выніку раненні атрымалі тры мірныя жыхары, яны шпіталізаваны.Па даных губернатара, за суткі падвергліся ўдарам з боку Украіны 30 населеных пунктаў. УСУ выпусцілі 43 боепрыпасы і здзейснілі атакі 53 беспілотнікамі.Розныя пашкоджанні па выніках атакі выяўлены ў васьмі прыватных дамах, камерцыйным аб’екце, прамысловым прадпрыемстве, адміністрацыйным будынку, таксама пашкоджанні атрымалі дзевяць аўтамабіляў.Кіеўскі рэжым рэгулярна робіць спробы атакаваць беспілотнікамі прыгранічныя расійскія тэрыторыі. У Маскве падкрэслівалі, што атакі УСУ на расійскія грамадзянскія аб’екты не застануцца без адказу.Працягласць украінскай мяжы з Белгародскай вобласцю складае 350 км.З красавіка 2022 года на ўсёй тэрыторыі Белгародскай вобласці быў устаноўлены высокі (жоўты) узровень тэрарыстычнай небяспекі. Прычынай стала абвастрэнне сітуацыі на ўкраінска-расійскай мяжы і павышэнне актыўнасці УСУ ў прымежжы.З 9 жніўня 2024 года ў вобласці ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, а з 15 жніўня абстаноўка ў рэгіёне прызнана надзвычайнай сітуацыяй федэральнага характару.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250110/kreml-krantstva-zsha-robts-us-dlya-pratsyagu-kanflktu-va-ukrane-1092562794.html
белгародская вобласць
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1c/1089882763_227:0:2956:2047_1920x0_80_0_0_c1cf489117bdae4cb2e3ca73df2a194e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , белгародская вобласць, беспілотнікі, дроны, бяспека, расія, украіна
спецаперацыя, навіны , белгародская вобласць, беспілотнікі, дроны, бяспека, расія, украіна
УСУ выпусцілі больш за 50 дронаў па Белгародскай вобласці за суткі
У прыгранічным расійскім рэгіёне ў жніўні мінулага года быў уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, затым абстаноўку прызналі надзвычайнай сітуацыяй федэральнага характару.
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Украінскія вайскоўцы за мінулыя суткі атакавалі сем прыгранічных раёнаў Белгародскай вобласці больш як 50 беспілотнікамі, пра гэта паведаміў кіраўнік рэгіёна Вячаслаў Гладкоў.
У выніку раненні атрымалі тры мірныя жыхары, яны шпіталізаваны.
Па даных губернатара, за суткі падвергліся ўдарам з боку Украіны 30 населеных пунктаў. УСУ выпусцілі 43 боепрыпасы і здзейснілі атакі 53 беспілотнікамі.
Розныя пашкоджанні па выніках атакі выяўлены ў васьмі прыватных дамах, камерцыйным аб’екце, прамысловым прадпрыемстве, адміністрацыйным будынку, таксама пашкоджанні атрымалі дзевяць аўтамабіляў.
Кіеўскі рэжым рэгулярна робіць спробы атакаваць беспілотнікамі прыгранічныя расійскія тэрыторыі. У Маскве падкрэслівалі, што атакі УСУ на расійскія грамадзянскія аб’екты не застануцца без адказу.
Працягласць украінскай мяжы з Белгародскай вобласцю складае 350 км.
З красавіка 2022 года на ўсёй тэрыторыі Белгародскай вобласці быў устаноўлены высокі (жоўты) узровень тэрарыстычнай небяспекі. Прычынай стала абвастрэнне сітуацыі на ўкраінска-расійскай мяжы і павышэнне актыўнасці УСУ ў прымежжы.
З 9 жніўня 2024 года ў вобласці ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, а з 15 жніўня абстаноўка ў рэгіёне прызнана надзвычайнай сітуацыяй федэральнага характару.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"