https://bel.sputnik.by/20250114/gaydukevch-belarus-pavnna-tsvrda-adstoyvats-svae-natsyyanalnyya-ntaresy-1092642911.html
Гайдукевіч: Беларусь павінна цвёрда адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы
Гайдукевіч: Беларусь павінна цвёрда адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы
Sputnik Беларусь
У сваёй перадвыбарнай праграме лідар ЛДПБ называе незалежнасць і суверэнітэт галоўнымі прыярытэтамі развіцця Беларусі і прапануе парламенцкую выбарчую рэформу. 14.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-14T12:05+0300
2025-01-14T12:05+0300
2025-01-14T12:05+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
навіны
палітыка
грамадства
алег гайдукевіч
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1e/1090733098_0:0:913:513_1920x0_80_0_0_72c7a05f28a5875f53bb4afe24cab7c4.jpg
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Беларусь павінна адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы і жорстка рэагаваць на спробы ўмяшання ў яе ўнутраныя справы, гаворыцца ў перадвыбарнай праграме кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча.Сёння беларускія дзяржаўныя газеты надрукавалі перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты. Яны апублікаваны ў дзвюх газетах – "Звяздзе" і "Рэспубліцы" на беларускай і рускай мовах. Кожная з праграм умясцілася на адной газетнай старонцы.Пры гэтым палітык выступае за тое, што Беларусі трэба "жорстка рэагаваць на любыя спробы ўмяшання" ў яе ўнутраныя справы.Гайдукевіч пазіцыянуе сябе як прыхільнік інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, адзначаючы, што яго партыя падтрымлівае саюз з Расіяй, ЕАЭС, АДКБ, ШАС, БРІКС."Саюз Беларусі і Расіі ўмацоўвае нашы дзяржаўнасць і суверэнітэт", - адзначаецца ў праграме.Частка перадвыбарнай праграмы Гайдукевіча прысвечана эканамічнай бяспецы краіны, палітык выступае за павышэнне даходаў насельніцтва, устойлівасць банкаўскай сістэмы, развіццё здаровай канкурэнцыі ў эканоміцы.На выбары палітык таксама ідзе са сваім даўнім тэзісам – аб рэфармаванні выбарчай сістэмы."Я выступаю за правядзенне выбараў дэпутатаў усіх узроўняў па прапарцыянальна-мажарытарнай сістэме, а не толькі па аднамандатных акругах", - гаворыцца ў перадвыбарнай праграме палітыка.Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня, у выбарах удзельнічаюць пяць кандыдатаў, у тым ліку дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250114/lukashenka-belarus-pratsyagne-supratsonchats-z-rf-dlya-zabespyachennya-byaspek-1092633709.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1e/1090733098_64:0:748:513_1920x0_80_0_0_05fc2d5aa8a15c91339531e31baa1c05.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, навіны , палітыка, грамадства, алег гайдукевіч, у беларусі, беларусь
выбары, прэзідэнт, навіны , палітыка, грамадства, алег гайдукевіч, у беларусі, беларусь
Гайдукевіч: Беларусь павінна цвёрда адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы
У сваёй перадвыбарнай праграме лідар ЛДПБ называе незалежнасць і суверэнітэт галоўнымі прыярытэтамі развіцця Беларусі і прапануе парламенцкую выбарчую рэформу.
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Беларусь павінна адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы і жорстка рэагаваць на спробы ўмяшання ў яе ўнутраныя справы, гаворыцца ў перадвыбарнай праграме кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча.
Сёння беларускія дзяржаўныя газеты надрукавалі перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты. Яны апублікаваны ў дзвюх газетах – "Звяздзе" і "Рэспубліцы" на беларускай і рускай мовах. Кожная з праграм умясцілася на адной газетнай старонцы.
"Я перакананы, што ўсюды неабходна цвёрда і паслядоўна адстойваць нашы нацыянальныя інтарэсы. Беларусь – міралюбівая дзяржава і выступае за роўныя добрасуседскія адносіны з усімі краінамі", - гаворыцца ў перадвыбарнай праграме Гайдукевіча.
Пры гэтым палітык выступае за тое, што Беларусі трэба "жорстка рэагаваць на любыя спробы ўмяшання" ў яе ўнутраныя справы.
Гайдукевіч пазіцыянуе сябе як прыхільнік інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, адзначаючы, што яго партыя падтрымлівае саюз з Расіяй, ЕАЭС, АДКБ, ШАС, БРІКС.
"Саюз Беларусі і Расіі ўмацоўвае нашы дзяржаўнасць і суверэнітэт", - адзначаецца ў праграме.
Частка перадвыбарнай праграмы Гайдукевіча прысвечана эканамічнай бяспецы краіны, палітык выступае за павышэнне даходаў насельніцтва, устойлівасць банкаўскай сістэмы, развіццё здаровай канкурэнцыі ў эканоміцы.
На выбары палітык таксама ідзе са сваім даўнім тэзісам – аб рэфармаванні выбарчай сістэмы.
"Я выступаю за правядзенне выбараў дэпутатаў усіх узроўняў па прапарцыянальна-мажарытарнай сістэме, а не толькі па аднамандатных акругах", - гаворыцца ў перадвыбарнай праграме палітыка.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня, у выбарах удзельнічаюць пяць кандыдатаў, у тым ліку дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"