Досрочное голосование  - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Канапацкая выступае за скарачэнне прэзідэнцкіх тэрмінаў у Беларусі

© Sputnik / Тамара БеляеваПерадвыбарная праграма Ганны Канапацкай
Перадвыбарная праграма Ганны Канапацкай - Sputnik Беларусь, 1920, 14.01.2025
Падпісацца
Адзіная жанчына-кандыдат на гэтых прэзідэнцкіх выбарах прапануе зрабіць Беларусь парламенцкай рэспублікай.
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Ганна Канапацкая выступае за рэфарміраванне ўлады ў краіне і скарачэнне прэзідэнцкіх тэрмінаў, вынікае з перадвыбарнай праграмы палітыка, якая апублікавана ў дзяржаўных газетах у аўторак.
Канапацкая не першы раз бярэ ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі, кандыдатам у прэзідэнты яна таксама была зарэгістравана ў 2020 годзе. Акрамя таго, у яе ёсць вопыт працы ў парламенце, яна была дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Сёння беларускія дзяржаўныя газеты надрукавалі перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты. Яны апублікаваны ў дзвюх газетах – "Звяздзе" і "Рэспубліцы" на беларускай і рускай мовах. Кожная з праграм умясцілася на адной газетнай старонцы.
У перадвыбарнай праграме Канапацкая прапануе "заканадаўча замацаваць абмежаванне двума чатырохгадовымі тэрмінамі знаходжанне адной асобы на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе".
Акрамя гэтага, палітык упэўнена, што Беларусь у будучыні павінна стаць парламенцкай рэспублікай, для гэтага трэба правесці рэферэндум.
"У перыяд свайго прэзідэнцтва ініцыюю правядзенне рэферэндуму па пытанні пераўтварэння сістэмы дзяржаўнага кіравання ў форму парламенцкай рэспублікі", - гаворыцца ў перадвыбарнай праграме Канапацкай.
Пэўная частка перадвыбарнай праграмы палітыка прысвечана міжнародным адносінам. Канапацкая ўпэўнена, што актуальная задача для Беларусі – умацаванне міру ў рэгіёне.
"Ёсць дакладнае разуменне, што сёння ў Еўрапейскім саюзе Беларусь не чакаюць, а ўваходжанне яе ў склад Расійскай Федэрацыі, відавочна, не патрэбна ні нам, беларусам, ні расіянам, ні еўрапейцам", - гаворыцца ў праграме Канапацкай.
Яна ўпэўнена, што для Беларусі важна нармалізацыя адносін з усімі партнёрамі, у тым ліку і краінамі Еўрасаюза, і дзяржавамі, якія прэтэндуюць на членства ў ім.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня, у выбарах удзельнічаюць пяць кандыдатаў, у тым ліку дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0