https://bel.sputnik.by/20250114/lukashenka-pravodzts-pershy--getym-godze-kadravy-dzen-1092635721.html
Міністры і паслы: Лукашэнка правёў першы ў гэтым годзе кадравы дзень
Міністры і паслы: Лукашэнка правёў першы ў гэтым годзе кадравы дзень
Sputnik Беларусь
Папярэдні раз кадравыя рашэнні кіраўнік дзяржавы прымаў больш за месяц таму – у пачатку снежня 2024 года. 14.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-14T11:36+0300
2025-01-14T11:36+0300
2025-01-14T13:02+0300
аляксандр лукашэнка
кадравы дзень
палітыка
навіны
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0e/1092647012_99:0:2300:1238_1920x0_80_0_0_273fcc679427cba615b20c95d5d934a4.jpg
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць першы ў 2025 годзе кадравы дзень, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".Сёння беларускі лідар прызначыў двух міністраў. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) узначаліў Артур Карповіч. Кіраўніком міністэрства па падатках і зборах прызначаны Дзмітрый Кійко.Кіраўнік дзяржавы таксама назначыў новых паслоў. У Казахстан адправіцца былы кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў, ва Узбекістан – Аляксандр Агароднікаў. Былы кіраўнік Мінздароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч прызначаны паслом Беларусі ў Азербайджане, Анатоль Глаз, які займаў пасаду прэс-сакратара МЗС Беларусі, узначаліць пасольства ў Турцыі.Паслом Беларусі ў Рэспубліцы Куба і па сумяшчальніцтве ў Дамінікане і Нікарагуа назначаны Віталь Барчук, у Ізраілі – Юрый Ярашэвіч.На сустрэчы ў Палацы Незалежнасці Лукашэнка адзначыў, што галоўнае патрабаванне ад дзяржслужачых – гэта дысцыпліна. ️"Вытрымаем гэты трэнд, будзем працаваць у гэтым ключы, у нас усё атрымаецца", - падкрэсліў ён.Прэзідэнт адзначыў, што галоўная задача паслоў – гандлёва-эканамічныя адносіны."Ёсць гандаль – добра. Няма гандлю – не працуеце", - растлумачыў ён.Іншыя назначэнніБеларускі лідар сёння таксама даў згоду на назначэнне Паўла Уцюпіна на пасаду намесніка міністра замежных спраў, у Дзяржкамітэце па стандартызацыі назначаны новыя першы намеснік старшыні (Аляксандр Бурак) і намеснік старшыні (Іван Кісленка).Пытанні будаўніцтва і ЖКГ у Віцебскай вобласці будзе курыраваць Дзмітрый Петруша, ён назначаны намеснікам старшыні аблвыканкама. Гендырэктарам ААТ "Белрэсурсы" – кіруючая кампанія холдынга "Белрэсурсы" прызначаны Аляксандр Скрундзеўскі.Пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД назначаны Ігар Назарук.Папярэдні раз кадравыя рашэнні беларускі лідар прымаў у пачатку снежня 2024 года.Тады прэзідэнт прызначыў новага міністра культуры, інспектара па Магілёўскай вобласці і іншых чыноўнікаў. У гэты ж дзень новых дырэктараў атрымалі прадпрыемствы "Белпалівагаз", ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" і алкагольны холдынг "Мінск Крышталь".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241202/lukashenku-novamu-mnstru-kultury-ts-pamerts-ts-navests-paradak-1091564932.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0e/1092647012_234:0:2034:1350_1920x0_80_0_0_a7d6cf243141c3480940a6e4cc9c83e4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, кадравы дзень, палітыка, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, кадравы дзень, палітыка, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
Міністры і паслы: Лукашэнка правёў першы ў гэтым годзе кадравы дзень
11:36 14.01.2025 (абноўлена: 13:02 14.01.2025) Папярэдні раз кадравыя рашэнні кіраўнік дзяржавы прымаў больш за месяц таму – у пачатку снежня 2024 года.
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць першы ў 2025 годзе кадравы дзень, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
Сёння беларускі лідар прызначыў двух міністраў. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) узначаліў Артур Карповіч. Кіраўніком міністэрства па падатках і зборах прызначаны Дзмітрый Кійко.
Кіраўнік дзяржавы таксама назначыў новых паслоў. У Казахстан адправіцца былы кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў, ва Узбекістан – Аляксандр Агароднікаў. Былы кіраўнік Мінздароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч прызначаны паслом Беларусі ў Азербайджане, Анатоль Глаз, які займаў пасаду прэс-сакратара МЗС Беларусі, узначаліць пасольства ў Турцыі.
Паслом Беларусі ў Рэспубліцы Куба і па сумяшчальніцтве ў Дамінікане і Нікарагуа назначаны Віталь Барчук, у Ізраілі – Юрый Ярашэвіч.
На сустрэчы ў Палацы Незалежнасці Лукашэнка адзначыў, што галоўнае патрабаванне ад дзяржслужачых – гэта дысцыпліна. ️
"Вытрымаем гэты трэнд, будзем працаваць у гэтым ключы, у нас усё атрымаецца", - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт адзначыў, што галоўная задача паслоў – гандлёва-эканамічныя адносіны.
"Ёсць гандаль – добра. Няма гандлю – не працуеце", - растлумачыў ён.
Беларускі лідар сёння таксама даў згоду на назначэнне Паўла Уцюпіна на пасаду намесніка міністра замежных спраў, у Дзяржкамітэце па стандартызацыі назначаны новыя першы намеснік старшыні (Аляксандр Бурак) і намеснік старшыні (Іван Кісленка).
Пытанні будаўніцтва і ЖКГ у Віцебскай вобласці будзе курыраваць Дзмітрый Петруша, ён назначаны намеснікам старшыні аблвыканкама. Гендырэктарам ААТ "Белрэсурсы" – кіруючая кампанія холдынга "Белрэсурсы" прызначаны Аляксандр Скрундзеўскі.
Пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД назначаны Ігар Назарук.
Папярэдні раз кадравыя рашэнні беларускі лідар прымаў у пачатку снежня 2024 года.
Тады прэзідэнт прызначыў новага міністра культуры, інспектара па Магілёўскай вобласці і іншых чыноўнікаў. У гэты ж дзень новых дырэктараў атрымалі прадпрыемствы "Белпалівагаз", ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" і алкагольны холдынг "Мінск Крышталь".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"