Боевое дежурство зенитного ракетного комплекса (ЗРК) Тор-М1 на Красноармейском направлении СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Армія Расіі вызваліла Украінку ў Данбасе

© Sputnik / Станислав Красильников / Перайсці ў медыябанкБаявая праца РСЗА БМ-21 "Град"
Баявая праца РСЗА БМ-21 Град - Sputnik Беларусь, 1920, 15.01.2025
Падпісацца
Расійскія вайскоўцы працягваюць наступленне на захад ад Курахава: толькі з пачатку гэтага тыдня УС РФ узялі пад свой кантроль ужо чатыры населеныя пункты.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Расійскія войскі вызвалілі сяло Украінка ў Данецкай Народнай Рэспубліцы, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Аперацыю правялі падраздзяленні групоўкі войск "Цэнтр". Раней на гэтым тыдні армія Расіі ўзяла пад кантроль населеныя пункты Нясумнае і Тэрны, а таксама сяло Пясчанае – усе яны знаходзяцца ў ДНР.
Акрамя таго, раніцай 15 студзеня расійскія Узброеныя сілы нанеслі групавы ўдар высокадакладнай зброяй і беспілотнікамі па крытычна важных аб’ектах газавай і энергетычнай інфраструктуры Украіны, якая забяспечвае працу ВПК. У ваенным ведамстве РФ адзначылі, што цэлі дасягнуты, усе аб’екты знішчаны.

Страты УСУ

На харкаўскім напрамку, дзе задзейнічана расійская групоўка войск "Поўнач", украінская армія страціла за мінулыя суткі да 30 вайскоўцаў, РСЗА "Град", самаходную артустаноўку Paladin, шэсць аўтамабіляў і тры гарматы палявой артылерыі.
Падраздзяленні групоўкі войск "Захад" у сваю чаргу знішчылі больш за 460 салдат УСУ, два амерыканскія БТР, 13 пікапаў і іншую НАТАўскую тэхніку.
"Паўднёвая" групоўка ліквідавала за мінулыя суткі да 230 украінскіх вайскоўцаў, танк, тры бронемашыны, чатыры пікапы і чатыры артылерыйскія гарматы.
Ваенныя "Цэнтра" знішчылі больш за 560 баевікоў УСУ (сярод іх наёмнікі "Замежнага легіёна"), а таксама танк Leopard і іншую тэхніку.
Падраздзяленні "Усходу" нанеслі паражэнне фарміраванням трох механізаваных і дэсантна-штурмавой брыгад УСУ: страты праціўніка склалі да 200 ваенных. А байцы групоўкі "Днепр" на сваім участку фронту разбілі каля 100 украінскіх салдат.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Расійскі вайсковец падчас СВА - Sputnik Беларусь, 1920, 15.01.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Украінская разведка абяцала вайскоўцам РФ 1 млн долараў за пазіцыі ў Горлаўцы
Стужка навiн
0