https://bel.sputnik.by/20250115/byuleten-dlya-galasavannya-na-vybarakh-nadrukavany--belarus-1092699553.html
Бюлетэні для галасавання на выбарах надрукаваны ў Беларусі
Бюлетэні для галасавання на выбарах надрукаваны ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Беларускі Дом друку сёння пачаў адгрузку для выбарчых камісіяй надрукаванага тыражу бюлетэняў для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. 15.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-15T14:22+0300
2025-01-15T14:22+0300
2025-01-15T14:22+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
цвк рэспублікі беларусь
бюлетэнь
навіны
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0f/1092685500_0:77:1200:752_1920x0_80_0_0_5a40b904f3495593bf5f1c9b81bc4b49.jpg
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Больш за сем мільёнаў бюлетэняў для галасавання паступіць на выбарчыя ўчасткі перад пачаткам датэрміновага галасавання.За 11 дзён да асноўнага дня выбараў Беларускі Дом друку пачаў адгрузку надрукаваных бюлетэняў. Сёння ўпакаваныя пачкі адправіліся ў Магілёўскую і Брэсцкую вобласці.Паводле яе слоў, выраблена крыху больш за сем мільёнаў бюлетэняў і сёння па распрацаваным графіку пачалася іх выдача ў рэгіёны.У кіраўнікоў абласных выбарчых камісій і Мінскай гарадской выбарчай камісіі ёсць спецыяльная даверанасць, на падставе якой яны атрымліваюць у Беларускім Доме друку партыі бюлетэняў. У кожным пачку па адной тысячы бюлетэняў, важыць ён крыху больш за 3,5 кг.Толькі адзін разСакратар ЦВК нагадала, што ў адпаведнасці з заканадаўствам выбаршчык можа атрымаць толькі адзін бюлетэнь замест сапсаванага."У прынцыпе ёсць права толькі на адну памылку пры запаўненні бюлетэня. Калі выбаршчык па нейкай прычыне заблытаўся ці памылкова паставіў нейкі знак у квадраце бюлетэня, адпаведна ён можа толькі адзін раз звярнуцца ва ўчастковую камісію, і яна выдасць толькі адзін бюлетэнь замест сапсаванага", - растлумачыла Балдоўская.Паводле яе слоў, як паказвае вопыт мінулых выбарчых кампаній, зусім невялікая колькасць выбаршчыкаў псуюць бюлетэні."Такіх людзей няшмат. У асноўным людзі разумеюць, як правільна запаўняць бюлетэнь", - сказала яна.Пры гэтым сакратар ЦВК звярнула ўвагу, што ў кабінках галасавання і на самім бюлетэні ёсць інфармацыя аб парадку запаўнення."У бюлетэнь унесены даныя аб пяці кандыдатах, насупраць кожнага кандыдата размешчаны квадрат, у адным з гэтых квадратаў выбаршчык павінен паставіць знак, напрыклад "галачку", - паведаміла Балдоўская.Высокі ўзровень абароныФорма і колер бюлетэня зацвярджаецца ЦВК."З мэтай абароны бюлетэня ўстаноўлены яго памер, з адваротнага боку бюлетэня нанесена каляровая сетка, якая павінна паслужыць адным са спосабаў абароны бюлетэня ад падробкі", - адзначыла яна.Адміністрацыйная адказнасцьСакратар ЦВК адзначыла, што ў абноўленым некалькі гадоў таму заканадаўстве з’явілася адказнасць за фатаграфаванне запоўненага бюлетэня. Яна ўжо дзейнічала падчас Адзінага дня галасавання.Паводле яе слоў, за парушэнне забароны на фатаграфаванне і відэаздымку запоўненага бюлетэня ў Беларусі ўведзена адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу, яго памер складае 15 базавых велічынь.Па заказе ЦВКПа заказе ЦВК таксама надрукавана кніга "Сiмвалы суверэннай Беларусі", іх будуць уручаць разам з бюлетэнямі маладым выбаршчыкам, якія галасуюць упершыню.Сёння Беларускі Дом друку адгрузіў для адпраўкі ў рэгіёны дадзеную друкаваную прадукцыю. Аўтамабілі з бюлетэнямі і кнігамі да месца прызначэння будуць суправаджаць супрацоўнікі АМАПа.Акрамя гэтага, Беларускі Дом друку таксама вырабіў трафарэты для галасавання, якія заўсёды ёсць на выбарчых участках для людзей, якія маюць праблемы са зрокам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250115/bolsh-za-5-tysyach-supratsonka-mns-buduts-garantavats-byaspeku-vybara-1092681202.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0f/1092685500_48:0:1153:829_1920x0_80_0_0_2adb5d2329f175e3e43634d47514313a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025, выбары, прэзідэнт, цвк рэспублікі беларусь, бюлетэнь, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025, выбары, прэзідэнт, цвк рэспублікі беларусь, бюлетэнь, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
Бюлетэні для галасавання на выбарах надрукаваны ў Беларусі
Беларускі Дом друку сёння пачаў адгрузку для выбарчых камісіяй надрукаванага тыражу бюлетэняў для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Больш за сем мільёнаў бюлетэняў для галасавання паступіць на выбарчыя ўчасткі перад пачаткам датэрміновага галасавання.
За 11 дзён да асноўнага дня выбараў Беларускі Дом друку пачаў адгрузку надрукаваных бюлетэняў. Сёння ўпакаваныя пачкі адправіліся ў Магілёўскую і Брэсцкую вобласці.
"Бюлетэні выраблены па заказе ЦВК, іх колькасць звязана з колькасцю выбаршчыкаў, закон прадугледжвае выраб невялікага запасу бюлетэняў на выпадак, калі выбаршчыкі будуць іх псаваць", - расказала журналістам сакратар ЦВК Алена Балдоўская.
Паводле яе слоў, выраблена крыху больш за сем мільёнаў бюлетэняў і сёння па распрацаваным графіку пачалася іх выдача ў рэгіёны.
У кіраўнікоў абласных выбарчых камісій і Мінскай гарадской выбарчай камісіі ёсць спецыяльная даверанасць, на падставе якой яны атрымліваюць у Беларускім Доме друку партыі бюлетэняў. У кожным пачку па адной тысячы бюлетэняў, важыць ён крыху больш за 3,5 кг.
Сакратар ЦВК нагадала, што ў адпаведнасці з заканадаўствам выбаршчык можа атрымаць толькі адзін бюлетэнь замест сапсаванага.
"У прынцыпе ёсць права толькі на адну памылку пры запаўненні бюлетэня. Калі выбаршчык па нейкай прычыне заблытаўся ці памылкова паставіў нейкі знак у квадраце бюлетэня, адпаведна ён можа толькі адзін раз звярнуцца ва ўчастковую камісію, і яна выдасць толькі адзін бюлетэнь замест сапсаванага", - растлумачыла Балдоўская.
Паводле яе слоў, як паказвае вопыт мінулых выбарчых кампаній, зусім невялікая колькасць выбаршчыкаў псуюць бюлетэні.
"Такіх людзей няшмат. У асноўным людзі разумеюць, як правільна запаўняць бюлетэнь", - сказала яна.
Пры гэтым сакратар ЦВК звярнула ўвагу, што ў кабінках галасавання і на самім бюлетэні ёсць інфармацыя аб парадку запаўнення.
"У бюлетэнь унесены даныя аб пяці кандыдатах, насупраць кожнага кандыдата размешчаны квадрат, у адным з гэтых квадратаў выбаршчык павінен паставіць знак, напрыклад "галачку", - паведаміла Балдоўская.
Форма і колер бюлетэня зацвярджаецца ЦВК.
"З мэтай абароны бюлетэня ўстаноўлены яго памер, з адваротнага боку бюлетэня нанесена каляровая сетка, якая павінна паслужыць адным са спосабаў абароны бюлетэня ад падробкі", - адзначыла яна.
Адміністрацыйная адказнасць
Сакратар ЦВК адзначыла, што ў абноўленым некалькі гадоў таму заканадаўстве з’явілася адказнасць за фатаграфаванне запоўненага бюлетэня. Яна ўжо дзейнічала падчас Адзінага дня галасавання.
Паводле яе слоў, за парушэнне забароны на фатаграфаванне і відэаздымку запоўненага бюлетэня ў Беларусі ўведзена адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу, яго памер складае 15 базавых велічынь.
Па заказе ЦВК таксама надрукавана кніга "Сiмвалы суверэннай Беларусі", іх будуць уручаць разам з бюлетэнямі маладым выбаршчыкам, якія галасуюць упершыню.
Сёння Беларускі Дом друку адгрузіў для адпраўкі ў рэгіёны дадзеную друкаваную прадукцыю. Аўтамабілі з бюлетэнямі і кнігамі да месца прызначэння будуць суправаджаць супрацоўнікі АМАПа.
Акрамя гэтага, Беларускі Дом друку таксама вырабіў трафарэты для галасавання, якія заўсёды ёсць на выбарчых участках для людзей, якія маюць праблемы са зрокам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"