https://bel.sputnik.by/20250115/upershynyu--gstory-krany-aryshtavany-prezdent-padnvay-kare-1092682656.html
Упершыню ў гісторыі краіны: арыштаваны прэзідэнт Паўднёвай Карэі
Упершыню ў гісторыі краіны: арыштаваны прэзідэнт Паўднёвай Карэі
Sputnik Беларусь
Аперацыя па арышце доўжылася больш за сем гадзін, для выканання былі мабілізаваны каля 200 паліцэйскіх і 40 следчых. 15.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-15T10:08+0300
2025-01-15T10:08+0300
2025-01-15T10:08+0300
паўднёвая карэя
прэзідэнт
навіны
палітыка
бяспека
крымінальная справа
здарэнні
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0f/1092678463_0:321:3071:2048_1920x0_80_0_0_cdb820eb06206ff6bac05e6e23928c6c.jpg
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Упершыню ў гісторыі Паўднёвай Карэі арыштаваны часова адхілены, але дзеючы прэзідэнт краіны Юн Сок Ёль, пра гэта паведаміла агенцтва Рэнхап.Следчыя прыбылі да рэзідэнцыі адхіленага прэзідэнта для выканання ордэра на яго арышт, але ўступілі ў супрацьстаянне з яго службай бяспекі пасля прад'яўлення ордэра.Праз некалькі гадзін супрацоўнікі паліцыі і Упраўлення па расследаванні карупцыі ў дачыненні да высокапастаўленых службовых асоб (CIO) праніклі ў рэзідэнцыю, ужыўшы лесвіцы.Яны прайшлі шэраг загарод, каля кожнага з якіх аховай прэзідэнта былі выбудаваны машыны і аўтобусы.Для выканання арышту былі мабілізаваны каля 200 паліцэйских і 40 следчых з CIO."Добраахвотная яўка"Сам прэзідэнт пры гэтым заявіў, што вырашыў сам з'явіцца ва ўпраўленне, каб прадухіліць кровапраліцце, і назваў тое, што адбываецца, "добраахвотнай яўкай". Ён таксама адмовіўся прызнаць законнасць расследавання.У праваахоўнікаў ёсць 48 гадзін, каб правесці допыт. Потым яны павінны будуць звярнуцца па яшчэ адзін ордэр для працягнення затрымання.Матэрыялы для допыту, які пачаўся ў 11:00 паводле мясцовага часу (5:00 паводле мінскага), перавышаюць 200 старонак.Расследаванне па ваенным становішчыЮн Сок Ёль увёў ваеннае становішча ў краіне 3 снежня. Яно працягнулася некалькі гадзін, пасля чаго парламент адмяніў рашэнне прэзідэнта. У краіне на гэтым фоне пачаліся пратэсты.Пазней прэзідэнт папрасіў прабачэння за ўвядзенне ваеннага становішча, адзначыўшы, што гэта больш не паўторыцца. Аднак гэта не паўплывала на рашэнне апазіцыі аб’явіць імпічмент кіраўніку дзяржавы. Парламент не змог набраць патрэбнай колькасці галасоў для адстаўкі Юн Сок Ёля: за яго адхіленне ад пасады прагаласавала 195 дэпутатаў пры неабходных 200.Пазней парламент аб’явіў прэзідэнту імпічмент, але да рашэння Канстытуцыйнага суда яго паўнамоцтвы лічацца прыпыненымі.Прэзідэнту Паўднёвай Карэі забаранілі пакідаць краіну ў сувязі з пачаткам расследавання. Суд выдаў ордэр на арышт прэзідэнта. Яго абвінавачваюць у аб’яўленні ваеннага становішча, спробе арганізацыі мяцяжу і злоўжыванні ўладай.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241214/parlament-padnvay-kare-padtryma-mpchment-prezdentu-1091899394.html
паўднёвая карэя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0f/1092678463_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_974909b1ae987e8632768491de9ee8d5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
паўднёвая карэя, прэзідэнт, навіны , палітыка, бяспека, крымінальная справа, здарэнні, у свеце
паўднёвая карэя, прэзідэнт, навіны , палітыка, бяспека, крымінальная справа, здарэнні, у свеце
Упершыню ў гісторыі краіны: арыштаваны прэзідэнт Паўднёвай Карэі
Аперацыя па арышце доўжылася больш за сем гадзін, для выканання былі мабілізаваны каля 200 паліцэйскіх і 40 следчых.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Упершыню ў гісторыі Паўднёвай Карэі арыштаваны часова адхілены, але дзеючы прэзідэнт краіны Юн Сок Ёль, пра гэта паведаміла агенцтва Рэнхап.
Следчыя прыбылі да рэзідэнцыі адхіленага прэзідэнта для выканання ордэра на яго арышт, але ўступілі ў супрацьстаянне з яго службай бяспекі пасля прад'яўлення ордэра.
Праз некалькі гадзін супрацоўнікі паліцыі і Упраўлення па расследаванні карупцыі ў дачыненні да высокапастаўленых службовых асоб (CIO) праніклі ў рэзідэнцыю, ужыўшы лесвіцы.
Яны прайшлі шэраг загарод, каля кожнага з якіх аховай прэзідэнта былі выбудаваны машыны і аўтобусы.
Для выканання арышту былі мабілізаваны каля 200 паліцэйских і 40 следчых з CIO.
Сам прэзідэнт пры гэтым заявіў, што вырашыў сам з'явіцца ва ўпраўленне, каб прадухіліць кровапраліцце, і назваў тое, што адбываецца, "добраахвотнай яўкай". Ён таксама адмовіўся прызнаць законнасць расследавання.
У праваахоўнікаў ёсць 48 гадзін, каб правесці допыт. Потым яны павінны будуць звярнуцца па яшчэ адзін ордэр для працягнення затрымання.
Матэрыялы для допыту, які пачаўся ў 11:00 паводле мясцовага часу (5:00 паводле мінскага), перавышаюць 200 старонак.
Расследаванне па ваенным становішчы
Юн Сок Ёль увёў ваеннае становішча ў краіне 3 снежня. Яно працягнулася некалькі гадзін, пасля чаго парламент адмяніў рашэнне прэзідэнта. У краіне на гэтым фоне пачаліся пратэсты.
Пазней прэзідэнт папрасіў прабачэння за ўвядзенне ваеннага становішча, адзначыўшы, што гэта больш не паўторыцца. Аднак гэта не паўплывала на рашэнне апазіцыі аб’явіць імпічмент кіраўніку дзяржавы. Парламент не змог набраць патрэбнай колькасці галасоў для адстаўкі Юн Сок Ёля: за яго адхіленне ад пасады прагаласавала 195 дэпутатаў пры неабходных 200.
Пазней парламент аб’явіў прэзідэнту імпічмент, але да рашэння Канстытуцыйнага суда яго паўнамоцтвы лічацца прыпыненымі.
Прэзідэнту Паўднёвай Карэі забаранілі пакідаць краіну ў сувязі з пачаткам расследавання. Суд выдаў ордэр на арышт прэзідэнта. Яго абвінавачваюць у аб’яўленні ваеннага становішча, спробе арганізацыі мяцяжу і злоўжыванні ўладай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"