https://bel.sputnik.by/20250117/kubrako-pranstruktava-stalchnuyu-mltsyyu-napyaredadn-vybara-1092752643.html
Кубракоў праінструктаваў сталічную міліцыю напярэдадні выбараў
Кубракоў праінструктаваў сталічную міліцыю напярэдадні выбараў
Sputnik Беларусь
Усе выбарчыя ўчасткі, якія задзенічаны на прэзідэнцкіх выбарах, прайшлі праверку і абсталяваны ўсімі рэсурсамі для гарантавання бяспекі. 17.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-17T09:35+0300
2025-01-17T09:35+0300
2025-01-17T09:35+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
грамадства
палітыка
бяспека
мус рб
іван кубракоў
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/09/1088660555_0:38:1280:758_1920x0_80_0_0_02b0e3ffb25b2b65b5de5346edd99868.jpg
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў правёў інструктаж асабовага складу сталічнай міліцыі напярэдадні будучых выбараў прэзідэнта, паведамілі ў МУС рэспублікі.Мерапрыемства было прысвечана забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі падчас правядзення выбараў.У ходзе інструктажу начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб, кіраўнікі міліцыі грамадскай бяспекі глаўка і прадстаўнікі сумежных сілавых структур паведамілі міністру аб поўнай гатоўнасці да забеспячэння правапарадку на выбарчых участках і прадухіленні любой дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў перыяд правядзення выбараў.Як адзначыў міністр, з 20 студзеня органы ўнутраных спраў і ўнутраныя войскі будуць пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Усе выбарчыя ўчасткі прайшлі ўжо праверку, абсталяваны сістэмамі відэаназірання і кнопкамі трывожнай сігналізацыі. Ён таксама ўдакладніў, што ўсе выбарчыя ўчасткі будуць пад кругласутачнай аховай.Для забеспячэння парадку і бяспекі падчас галасавання, міліцыянерам будзе аказана ўсебаковая падтрымка з боку добраахвотных дружын, ветэранаў органаў унутраных спраў і курсантаў ведамасных адукацыйных устаноў.У ГУУС разгорнецца аператыўна-сітуацыйны штаб, які будзе забяспечваць імгненнае рэагаванне на любыя выклікі. Таксама будзе задзейнічаны рэсурс Цэнтра маніторынгу грамадскай бяспекі.Асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта рэспублікі назначаны на 26 студзеня 2025 года, датэрміновае галасаванне пройдзе з 21 па 25 студзеня.Цэнтрвыбаркам рэспублікі зарэгістраваў у якасці кандыдатаў наступных палітыкаў: Алег Гайдукевіч, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Хіжняк.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250116/nazralnk-ad-snd-adznachayuts-gatonasts-uchastka-dlya-galasavannya--belarus-1092732491.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/09/1088660555_108:0:1245:853_1920x0_80_0_0_e1b0e0a4556d637776b1b4881837ed57.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, бяспека, мус рб, іван кубракоў, навіны , у беларусі, беларусь
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, бяспека, мус рб, іван кубракоў, навіны , у беларусі, беларусь
Кубракоў праінструктаваў сталічную міліцыю напярэдадні выбараў
Усе выбарчыя ўчасткі, якія задзенічаны на прэзідэнцкіх выбарах, прайшлі праверку і абсталяваны ўсімі рэсурсамі для гарантавання бяспекі.
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў правёў інструктаж асабовага складу сталічнай міліцыі напярэдадні будучых выбараў прэзідэнта, паведамілі ў МУС рэспублікі.
Мерапрыемства было прысвечана забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі падчас правядзення выбараў.
У ходзе інструктажу начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб, кіраўнікі міліцыі грамадскай бяспекі глаўка і прадстаўнікі сумежных сілавых структур паведамілі міністру аб поўнай гатоўнасці да забеспячэння правапарадку на выбарчых участках і прадухіленні любой дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў перыяд правядзення выбараў.
"Упэўнен, што мінская міліцыя гарантуе бяспеку падчас правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", - заявіў міністр Кубракоў.
Як адзначыў міністр, з 20 студзеня органы ўнутраных спраў і ўнутраныя войскі будуць пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Усе выбарчыя ўчасткі прайшлі ўжо праверку, абсталяваны сістэмамі відэаназірання і кнопкамі трывожнай сігналізацыі. Ён таксама ўдакладніў, што ўсе выбарчыя ўчасткі будуць пад кругласутачнай аховай.
Для забеспячэння парадку і бяспекі падчас галасавання, міліцыянерам будзе аказана ўсебаковая падтрымка з боку добраахвотных дружын, ветэранаў органаў унутраных спраў і курсантаў ведамасных адукацыйных устаноў.
У ГУУС разгорнецца аператыўна-сітуацыйны штаб, які будзе забяспечваць імгненнае рэагаванне на любыя выклікі. Таксама будзе задзейнічаны рэсурс Цэнтра маніторынгу грамадскай бяспекі.
Асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта рэспублікі назначаны на 26 студзеня 2025 года, датэрміновае галасаванне пройдзе з 21 па 25 студзеня.
Цэнтрвыбаркам рэспублікі зарэгістраваў у якасці кандыдатаў наступных палітыкаў: Алег Гайдукевіч, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Хіжняк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"