https://bel.sputnik.by/20250117/makushyn-kolkasts-zayavak-ad-belarusa-na-navuchanne--rf-peravysla-kolkasts-kvot-1092775541.html
Макушын: колькасць заявак ад беларусаў на навучанне ў РФ перавысіла колькасць квот
Макушын: колькасць заявак ад беларусаў на навучанне ў РФ перавысіла колькасць квот
Sputnik Беларусь
Штогод урад РФ выдзяляе квоты на навучанне беларускіх студэнтаў за кошт федэральнага бюджэту. На 2025 год для таленавітых дзяцей выдзелена 1 300 месцаў. 17.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-17T17:45+0300
2025-01-17T17:45+0300
2025-01-17T17:45+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
рассупрацоўніцтва
юрый макушын
адукацыя
грамадства
меркаванне
абітурыенты
вну
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/07/1077310930_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_2b3b99f051aafbca813bce6a26d50c63.jpg
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Колькасць заявак беларускіх абітурыентаў на бясплатнае навучанне ў ВНУ Расіі ў 2025 годзе перавысіла колькасць квот, заявіў у прэс-цэнтры Sputnik Беларусь кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў рэспубліцы Юрый Макушын.Ён адзначыў, што праграма рэалізуецца ўжо некалькі гадоў і квота дастаткова хутка вырасла.Ён звярнуў увагу на тое, што ў беларусаў самая вялікая квота з усіх краін, якія ўдзельнічаюць у праграме.Паводле слоў кіраўніка прадстаўніцтва, гэта адлюстроўвае цесны характар узаемадзеяння, дружбы, супрацоўніцтва дзвюх краін. У 2025-м годзе ў праграме ўдзельнічае больш за 500 расійскіх ВНУ, прадстаўлена таксама вялікая колькасць напрамкаў навучання і спецыяльнасцей.Кампанія па прыёме беларускіх абітурыентаў на навучанне ў Расіі па квоце РФ стартавала 7 кастрычніка 2024-га і працягнулася да 15 студзеня 2025-га. Макушын падкрэсліў, што беларускія абітурыенты актыўна цікавіліся праграмай, задавалі пытанні.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250112/bolsh-za-170-belaruskkh-studenta-stal-prezdentskm-stypendyyatam-1092514037.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/07/1077310930_153:0:2884:2048_1920x0_80_0_0_494affd68f6fe94922467070723a13f5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, рассупрацоўніцтва, юрый макушын, адукацыя, грамадства, меркаванне, абітурыенты, вну, расія, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
саюзная дзяржава, рассупрацоўніцтва, юрый макушын, адукацыя, грамадства, меркаванне, абітурыенты, вну, расія, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Макушын: колькасць заявак ад беларусаў на навучанне ў РФ перавысіла колькасць квот
Штогод урад РФ выдзяляе квоты на навучанне беларускіх студэнтаў за кошт федэральнага бюджэту. На 2025 год для таленавітых дзяцей выдзелена 1 300 месцаў.
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Колькасць заявак беларускіх абітурыентаў на бясплатнае навучанне ў ВНУ Расіі ў 2025 годзе перавысіла колькасць квот,
заявіў у прэс-цэнтры Sputnik Беларусь кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў рэспубліцы Юрый Макушын.
Ён адзначыў, што праграма рэалізуецца ўжо некалькі гадоў і квота дастаткова хутка вырасла.
"Урад Расіі выдзяляе кожны год 30 тыс. месцаў на навучанне ў расійскіх ВНУ замежных грамадзян за кошт бюджэту Расійскай Федэрацыі. З іх 1,3 тыс. месцаў, у тым ліку, і ў бягучым годзе выдзелена на навучанне грамадзян Рэспублікі Беларусь", - сказаў Макушын.
Ён звярнуў увагу на тое, што ў беларусаў самая вялікая квота з усіх краін, якія ўдзельнічаюць у праграме.
Паводле слоў кіраўніка прадстаўніцтва, гэта адлюстроўвае цесны характар узаемадзеяння, дружбы, супрацоўніцтва дзвюх краін. У 2025-м годзе ў праграме ўдзельнічае больш за 500 расійскіх ВНУ, прадстаўлена таксама вялікая колькасць напрамкаў навучання і спецыяльнасцей.
Кампанія па прыёме беларускіх абітурыентаў на навучанне ў Расіі па квоце РФ стартавала 7 кастрычніка 2024-га і працягнулася да 15 студзеня 2025-га. Макушын падкрэсліў, што беларускія абітурыенты актыўна цікавіліся праграмай, задавалі пытанні.
"У выніку пададзена каля дзвюх тысяч заявак у бягучым годзе ад беларусаў. Гэта ў цэлым захоўвае дынаміку мінулага года, крыху лепш за мінулую кампанію. З гэтых заявак каля 1,6 тысяч пададзена на "бакалаўрыят", "спецыялітэт", - дадаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"