Снегу ў стужку: зімовыя пейзажы з усяго свету – фота
Снегу ў стужку: зімовыя пейзажы з усяго свету – фота
Sputnik Беларусь
Зіма сёлета анамальна цёплая, сапраўднага снегу беларусы амаль што і не ўбачылі, так, сыпала крышку з неба. Для тых, хто засумаваў па снежных краявідах, –... 17.01.2025, Sputnik Беларусь
Метэаралагічная служба Вялікабрытаніі яшчэ ў сярэдзіне снежня мінулага года папярэдзіла: 2025 год можа ўвайсці ў тройку самых гарачых за ўсю гісторыю чалавецтва.І хоць год толькі пачаўся, у гэтага прагнозу ёсць падставы спраўдзіцца – як мінімум у Беларусі. Тэмпература ў рэспубліцы захоўваецца нетыпічная для зімовага перыяду, нават вадохрышчанскіх маразоў – векавой прыкметы студзеня – не прадбачыцца. У некаторых рэгіёнах Расіі з-за гэтага нават адмянілі вадохрышчанскія купанні: занадта тонкі лёд, каб зрабіць купелі. Спецыялісты папярэджваюць, што сёлета нават возера Байкал лёдам, хутчэй за ўсё, не пакрыецца.Калі вам не хапае снегу, які ўтульна пахруствае пад нагамі, фігуркі снежнай бабы пад акном, прагулак на лыжах і катання на санках – прапануем прасякнуцца зімовым настроем на фатаграфіях.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Зіма сёлета анамальна цёплая, сапраўднага снегу беларусы амаль што і не ўбачылі, так, сыпала крышку з неба. Для тых, хто засумаваў па снежных краявідах, – фотападборка на Sputnik Беларусь.
Метэаралагічная служба Вялікабрытаніі яшчэ ў сярэдзіне снежня мінулага года папярэдзіла: 2025 год можа ўвайсці ў тройку самых гарачых за ўсю гісторыю чалавецтва.
І хоць год толькі пачаўся, у гэтага прагнозу ёсць падставы спраўдзіцца – як мінімум у Беларусі. Тэмпература ў рэспубліцы захоўваецца нетыпічная для зімовага перыяду, нават вадохрышчанскіх маразоў – векавой прыкметы студзеня – не прадбачыцца. У некаторых рэгіёнах Расіі з-за гэтага нават адмянілі вадохрышчанскія купанні: занадта тонкі лёд, каб зрабіць купелі. Спецыялісты папярэджваюць, што сёлета нават возера Байкал лёдам, хутчэй за ўсё, не пакрыецца.
Калі вам не хапае снегу, які ўтульна пахруствае пад нагамі, фігуркі снежнай бабы пад акном, прагулак на лыжах і катання на санках – прапануем прасякнуцца зімовым настроем на фатаграфіях.
Рэтрацягнік "Рускеальский экспресс", які курсіруе ў Рэспубліцы Карэлія паміж горадам Сартавала і галоўнай славутасцю Паўночнага Прыладажжа – горным паркам Рускеала.
Рэтрацягнік "Рускеальский экспресс", які курсіруе ў Рэспубліцы Карэлія паміж горадам Сартавала і галоўнай славутасцю Паўночнага Прыладажжа – горным паркам Рускеала.