https://bel.sputnik.by/20250118/drug-etap-repetytsyynaga-testsravannya-startava-u-belarus-1092735915.html
Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартаваў у Беларусі
Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартаваў у Беларусі
Sputnik Беларусь
У пробным тэсціраванні могуць удзельнічаць старшакласнікі і выпускнікі мінулых гадоў, якія плануюць паступленне ў ВНУ. 18.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-18T12:57+0300
2025-01-18T12:57+0300
2025-01-18T12:57+0300
абітурыенты
рэпетыцыйнае тэсціраванне
цэнтралізаваны экзамен
экзамены
адукацыя
вышэйшая адукацыя
школьнікі
грамадства
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101490/57/1014905799_0:219:2863:1829_1920x0_80_0_0_84c2d2cf1a17f1ba202adefc7d169be3.jpg
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання, праходзіць у Беларусі паведамляе Sputnik.Чарговая праверка ведаў для старшакласнікаў беларускіх школ будзе праходзіць да канца лютага. Школьнікі могуць здаць некалькі экзаменаў на выбар, у спіску – 15 навучальных прадметаў.Рэгістрацыя на РТ праводзіцца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Там жа можна выбраць любы з пунктаў здачы, усяго іх 138.Нагадаем, што першы этап РТ праходзіў з кастрычніка да снежня 2024 года ўключна. Трэці заключны этап адбудзецца ў сакавіку-красавіку.Кошт вырасКошт удзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні ў новым навучальным годзе вырас і складае 10 рублёў 90 капеек за адзін навучальны прадмет. Да гэтага здаць РТ было танней на адзін рубель.На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў апублікавана інструкцыя, як аплаціць РТ. Для пачатку ў асабістым кабінеце неабходна аформіць заяўку на праходжанне, запоўніўшы пашпартныя даныя. Далей – здзейсніць плацёж праз мабільны ці інтэрнэт-банкінг, або ў аддзяленні банка.Для праходжання рэпетыцыйнага тэсціравання трэба таксама раздрукаваць пропуск. Зрабіць гэта можна праз асабісты кабінет, у якім пасля статусу "Аплачана" з’явіцца кнопка "Раздрукаваць пропуск".Рэпетыцыя ЦЭАкрамя рэпетыцыйнага тэсціравання, у лютым усіх выпускнікоў школ чакае абавязковы пробны экзамен па двух прадметах. Гэта будзе рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену, які ў маі давядзецца здаваць усім 11-класнікам.РЦЭ пройдзе 8 лютага. Школьнікі здадуць адзін абавязковы прадмет (рускую або беларускую мову) і другі на выбар – у залежнасці ад пераваг і будучай спецыяльнасці ў ВНУ. Вызначыцца з ім павінны былі да 13 снежня.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250106/sta-vyadomy-grafk-tst-2025-1092420305.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101490/57/1014905799_66:0:2797:2048_1920x0_80_0_0_a9fb63fdc301b051ee8410ebd9019a95.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыенты, рэпетыцыйнае тэсціраванне, цэнтралізаваны экзамен, экзамены, адукацыя, вышэйшая адукацыя, школьнікі, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
абітурыенты, рэпетыцыйнае тэсціраванне, цэнтралізаваны экзамен, экзамены, адукацыя, вышэйшая адукацыя, школьнікі, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартаваў у Беларусі
У пробным тэсціраванні могуць удзельнічаць старшакласнікі і выпускнікі мінулых гадоў, якія плануюць паступленне ў ВНУ.
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання, праходзіць у Беларусі паведамляе Sputnik.
Чарговая праверка ведаў для старшакласнікаў беларускіх школ будзе праходзіць да канца лютага. Школьнікі могуць здаць некалькі экзаменаў на выбар, у спіску – 15 навучальных прадметаў.
Рэгістрацыя на РТ праводзіцца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Там жа можна выбраць любы з пунктаў здачы, усяго іх 138.
Нагадаем, што першы этап РТ праходзіў з кастрычніка да снежня 2024 года ўключна. Трэці заключны этап адбудзецца ў сакавіку-красавіку.
Кошт удзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні ў новым навучальным годзе вырас і складае 10 рублёў 90 капеек за адзін навучальны прадмет. Да гэтага здаць РТ было танней на адзін рубель.
На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў апублікавана інструкцыя, як аплаціць РТ. Для пачатку ў асабістым кабінеце неабходна аформіць заяўку на праходжанне, запоўніўшы пашпартныя даныя. Далей – здзейсніць плацёж праз мабільны ці інтэрнэт-банкінг, або ў аддзяленні банка.
Для праходжання рэпетыцыйнага тэсціравання трэба таксама раздрукаваць пропуск. Зрабіць гэта можна праз асабісты кабінет, у якім пасля статусу "Аплачана" з’явіцца кнопка "Раздрукаваць пропуск".
Акрамя рэпетыцыйнага тэсціравання, у лютым усіх выпускнікоў школ чакае абавязковы пробны экзамен па двух прадметах. Гэта будзе рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену, які ў маі давядзецца здаваць усім 11-класнікам.
РЦЭ пройдзе 8 лютага. Школьнікі здадуць адзін абавязковы прадмет (рускую або беларускую мову) і другі на выбар – у залежнасці ад пераваг і будучай спецыяльнасці ў ВНУ. Вызначыцца з ім павінны былі да 13 снежня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"