https://bel.sputnik.by/20250118/dzyarzhkamvaenpram-paspyakhova-vyprabava-uzory-belaruskaga-btr-v-2-1092736426.html
Дзяржкамваенпрам паспяхова выпрабаваў узоры беларускага БТР V-2
Дзяржкамваенпрам паспяхова выпрабаваў узоры беларускага БТР V-2
Sputnik Беларусь
Бронетранспарцёр V-2 быў зроблены на Мінскім заводзе колавых цягачоў і валодае высокай агнявой магутнасцю і манеўранасцю. 18.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-18T14:41+0300
2025-01-18T14:41+0300
2025-01-18T14:41+0300
узбраенні
бтр
бтр v-2
бяспека
зброя
навіны
дзяржкамваенпрам
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/14/1081276533_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_f058b2a4e388a692cb476e31b567a0b4.jpg
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Завяршаюцца дзяржаўныя выпрабаванні доследнага ўзору бронетранспарцёра V-2, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.У відэа ведамства дэманструецца стральба БТР з 30-міліметровай аўтагарматы, а таксама пускі супрацьтанкавай кіраванай ракеты.Акрамя таго, былі выпрабаваны хадавыя характарыстыкі бронетранспарцёра ў розных умовах, у тым ліку ў вадзе.БТР V-2 базіруецца на створаным у ААТ "МЗКЦ" шасі і аснашчаны баявым модулем ад ААТ "КБ "Дысплей".У Дзяржкамваенпраме дадалі, што падчас выпрабаванняў узор пацвердзіў характарыстыкі, якія закладзены ў тактыка-тэхнічным заданні.Унікальны БТРУпершыню V-2 прадэманстравалі на выставе ўзбраенняў MILEX-2021. Яго распрацавалі для таго, каб замяніць сямейства БТР і БМП, якія знаходзяцца на ўзбраенні арміі Беларусі.V-2 мае ў якасці асноўнага ўзбраення 30-міліметровую аўтаматычную гармату, якая здольна паражаць жывую сілу на дыстанцыях да чатырох кіламетраў. Яна можа знішчаць і лёгкабраніраваную тэхніку на адлегласці да паўтара кіламетра.Таксама на ўзбраенні V-2 ёсць 7,62-міліметровы кулямёт ПКТ. Весці агонь можна адразу з двух прылад сінхронна і на аднолькавыя вуглы. БТР аснашчаны тэлекамерай, цеплавізарам і лазерным дальнамерам. Бронетранспарцёр можна выкарыстоўваць у любы час сутак без значных абмежаванняў па метэаўмовах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241226/lukashenka-belarus-razmeststs-dzesyatak-kompleksa-oreshnik-1092277396.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/14/1081276533_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_4e9b7696b34841842f73b58d430ce64d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
узбраенні, бтр, бтр v-2, бяспека, зброя, навіны , дзяржкамваенпрам, у беларусі, беларусь
узбраенні, бтр, бтр v-2, бяспека, зброя, навіны , дзяржкамваенпрам, у беларусі, беларусь
Дзяржкамваенпрам паспяхова выпрабаваў узоры беларускага БТР V-2
Бронетранспарцёр V-2 быў зроблены на Мінскім заводзе колавых цягачоў і валодае высокай агнявой магутнасцю і манеўранасцю.
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Завяршаюцца дзяржаўныя выпрабаванні доследнага ўзору бронетранспарцёра V-2, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.
У відэа ведамства дэманструецца стральба БТР з 30-міліметровай аўтагарматы, а таксама пускі супрацьтанкавай кіраванай ракеты.
Акрамя таго, былі выпрабаваны хадавыя характарыстыкі бронетранспарцёра ў розных умовах, у тым ліку ў вадзе.
"Завяршаюцца дзяржаўныя выпрабаванні доследнага ўзору бронетранспарцёра V-2, які распрацоўваецца ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" у інтарэсах Міністэрства абароны", - гаворыцца ў паведамленні.
БТР V-2 базіруецца на створаным у ААТ "МЗКЦ" шасі і аснашчаны баявым модулем ад ААТ "КБ "Дысплей".
У Дзяржкамваенпраме дадалі, што падчас выпрабаванняў узор пацвердзіў характарыстыкі, якія закладзены ў тактыка-тэхнічным заданні.
Упершыню V-2 прадэманстравалі на выставе ўзбраенняў MILEX-2021. Яго распрацавалі для таго, каб замяніць сямейства БТР і БМП, якія знаходзяцца на ўзбраенні арміі Беларусі.
V-2 мае ў якасці асноўнага ўзбраення 30-міліметровую аўтаматычную гармату, якая здольна паражаць жывую сілу на дыстанцыях да чатырох кіламетраў. Яна можа знішчаць і лёгкабраніраваную тэхніку на адлегласці да паўтара кіламетра.
Таксама на ўзбраенні V-2 ёсць 7,62-міліметровы кулямёт ПКТ. Весці агонь можна адразу з двух прылад сінхронна і на аднолькавыя вуглы. БТР аснашчаны тэлекамерай, цеплавізарам і лазерным дальнамерам. Бронетранспарцёр можна выкарыстоўваць у любы час сутак без значных абмежаванняў па метэаўмовах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"