https://bel.sputnik.by/20250120/kngu-pra-lukashenku-prezentaval--natsyyanalnay-bblyatetsy-1092847639.html
Кнігу пра Лукашэнку прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы
Кнігу пра Лукашэнку прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы
Sputnik Беларусь
Сярод аўтараў кнігі – прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, якая паведаміла, што аўтары не ставілі задачу раскрыць нейкія кулуары палітычнага... 20.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-20T15:49+0300
2025-01-20T15:49+0300
2025-01-20T15:50+0300
аляксандр лукашэнка
кніга
наталля эйсмант
навіны
палітыка
культура
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/14/1092846825_0:104:961:644_1920x0_80_0_0_7e9c94461bb3d2a6daf911bca4d56d3f.jpg
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Прэзентацыя дакументальна-біяграфічнага нарыса "Наш Прэзідэнт" прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант на прэзентацыі расказала, што аўтарскі калектыў прайшоў няпросты шлях пры напісанні кнігі."Не ставілі задачу напісаць біяграфію прэзідэнта, раскрыць нейкія кулуары палітычнага жыцця, якія шакіруюць", - цытуе БелТА словы Эйсмант.Паводле яе слоў, задачай калектыву аўтараў было нагадаць пра шлях, які прайшоў і які праходзіць прэзідэнт Лукашэнка, пра тое, што было зроблена і што робіцца зараз для краіны.Пры гэтым яна адзначыла, што аўтарскі калектыў вырашыў пры напісанні кнігі, што яна павінна выклікаць у чытачоў "пачуццё датычнасці да прэзідэнцкай работы, прэзідэнцкага лёсу".Таму ў ёй і з’явіліся рукапісныя тэзісы прэзідэнта, якія ён зрабіў у момант выступлення на пляцоўцы ААН у верасні 2015 года.У аўтарскім калектыве выдання – заслужаны дзеяч навукі Беларусі Аляксандр Радзькоў (першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ў 2011-2016 гадах), прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, вядомы беларускі пісьменнік, кіраўнік УП "Выдавецтва "Беларусь"" Аляксандр Карлюкевіч.Як паведаміў Telegram-канал "Пул Першага", кнігу "Наш прэзідэнт" купіць можна будзе ўжо сёння ў цэнтральных кнігарнях Мінска. Продаж стартаваў у 15:00.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241105/kngu-syny-bashkortostana-v-boyakh-za-belarus-prezentaval--mnsku-1090908240.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/14/1092846825_0:14:961:734_1920x0_80_0_0_435848d7f1084c2cd96d4ca396a9eb18.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, кніга, наталля эйсмант, навіны , палітыка, культура, грамадства, у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, кніга, наталля эйсмант, навіны , палітыка, культура, грамадства, у беларусі, беларусь
Кнігу пра Лукашэнку прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы
15:49 20.01.2025 (абноўлена: 15:50 20.01.2025) Сярод аўтараў кнігі – прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, якая паведаміла, што аўтары не ставілі задачу раскрыць нейкія кулуары палітычнага жыцця, якія шакіруюць.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Прэзентацыя дакументальна-біяграфічнага нарыса "Наш Прэзідэнт" прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант на прэзентацыі расказала, што аўтарскі калектыў прайшоў няпросты шлях пры напісанні кнігі.
"Не ставілі задачу напісаць біяграфію прэзідэнта, раскрыць нейкія кулуары палітычнага жыцця, якія шакіруюць", - цытуе
БелТА словы Эйсмант.
Паводле яе слоў, задачай калектыву аўтараў было нагадаць пра шлях, які прайшоў і які праходзіць прэзідэнт Лукашэнка, пра тое, што было зроблена і што робіцца зараз для краіны.
Пры гэтым яна адзначыла, што аўтарскі калектыў вырашыў пры напісанні кнігі, што яна павінна выклікаць у чытачоў "пачуццё датычнасці да прэзідэнцкай работы, прэзідэнцкага лёсу".
Таму ў ёй і з’явіліся рукапісныя тэзісы прэзідэнта, якія ён зрабіў у момант выступлення на пляцоўцы ААН у верасні 2015 года.
У аўтарскім калектыве выдання – заслужаны дзеяч навукі Беларусі Аляксандр Радзькоў (першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ў 2011-2016 гадах), прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, вядомы беларускі пісьменнік, кіраўнік УП "Выдавецтва "Беларусь"" Аляксандр Карлюкевіч.
Як паведаміў Telegram-канал "Пул Першага", кнігу "Наш прэзідэнт" купіць можна будзе ўжо сёння ў цэнтральных кнігарнях Мінска. Продаж стартаваў у 15:00.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"