https://bel.sputnik.by/20250120/myazhevch-kal-tramp--budze-sykhodzts-z-ukrany-to-pavolna-1092845260.html
Мяжэвіч: калі Трамп і будзе сыходзіць з Украіны, то павольна
Мяжэвіч: калі Трамп і будзе сыходзіць з Украіны, то павольна
Sputnik Беларусь
Вядомы расійскі эксперт Мікалай Мяжэвіч мяркуе, што палітыкі Байдэна больш не будзе, а будзе іншая, накіраваная на зняцце фінансавай нагрузкі з ЗША. 20.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-20T14:19+0300
2025-01-20T14:19+0300
2025-01-20T14:19+0300
радыё
радыё
дональд трамп
украіна
спецаперацыя
саюзная дзяржава
мікалай мяжэвіч
меркаванне
палітыка
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/14/1092838611_122:0:1077:537_1920x0_80_0_0_be8d7fdf9e0210671b96ac76313215df.jpg
Межевич: если Трамп и будет уходить из Украины, то медленно
Sputnik Беларусь
"Политики Байдена больше не будет. Это будет другая политика, направленная на снятие финансовой нагрузки с США", - полагает известный российский эксперт Николай Межевич.
Лічаныя гадзіны застаюцца да інаўгурацыі ізноў выбранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які пасля шэрага абавязковых мерапрыемстваў, накшталт сумеснага чаяпіцця з Джо Байдэнам, які сыходзіць, у 20:00 па маскоўскім часе прынясе прысягу і афіцыйна ўступіць на пасаду.Як паведаміў тэлеканал CNN са спасылкай на дасведчаныя крыніцы, Трамп ужо даручыў арганізаваць для яго тэлефонную размову з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным, таксама ён мае намер падпісаць 200 указаў, якія, паводле яго слоў, "узрадуюць амерыканцаў".У той жа час яшчэ пакуль прэзідэнт ЗША Байдэн, напярэдадні наведваючы хрысціянскі сход афраамерыканцаў у штаце Паўднёвая Караліна, заявіў наступнае: "Я нікуды не сыходжу. Акрамя жартаў". Тут, як кажуць, пакуль без каментарыяў.Сваімі чаканнямі, звязанымі з вяртаннем Трампа ў Белы дом, са слухачамі радыё Sputnik, падзяліўся кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН, прэзідэнт Расійскай асацыяцыі прыбалтыйскіх даследаванняў, прафесар Мікалай Мяжэвіч."Прыход Трампа для нас, жыхароў Расіі і Беларусі, важны з пункту гледжання беларускіх і расійскіх інтарэсаў. З пункту гледжання Грэнландыі няхай гэта ацэньваюць грэнландцы і датчане, калі ў іх ёсць такое жаданне. Пакуль Трамп праяўляе абсалютна відавочную стрыманасць у пытаннях рэгіянальнай бяспекі на ўсходзе Еўропы, і вось гэта нас сапраўды цікавіць. Палітыкі Байдэна больш не будзе. Якая будзе палітыка? – Пытанне! Але гэта будзе іншая палітыка", - разважае Мяжэвіч.На думку субяседніка Sputnik, новы прэзідэнт не будзе сыходзіць з Украіны, а калі і будзе, то павольна, імкнучыся перафармаціраваць кіеўскі рэжым, здымаючы фінансавую нагрузку з ЗША."Украіна – гэта гіганцкая праблема для Расіі, хаця б з пункту гледжання працягласці дзяржаўнай мяжы, і такая ж праблема для Рэспублікі Беларусь. Але нашым беларускім сябрам дапамагаюць пінскія балоты – гэта рэч сур’ёзная. Ні зімой, ні летам іх з лёгкасцю не пройдзеш і не пераплывеш таксама. Тым не менш, выдаткі, якія нясе Саюзная дзяржава, вельмі вялікія. Пазбавіцца ад іх было б здорава, мы маглі б больш засяродзіцца на мірным будаўніцтве, аб якім зусім нядаўна гаварыў Аляксандр Лукашэнка ў сваіх перадвыбарных выступленнях", - рэзюміруе эксперт.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
украіна
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/14/1092838611_241:0:957:537_1920x0_80_0_0_2cb0cd6fd02a37ff3411a2a96118f3ea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
радыё, дональд трамп, украіна, спецаперацыя, саюзная дзяржава, мікалай мяжэвіч, меркаванне, палітыка, расія, беларусь, у свеце, аудио
радыё, дональд трамп, украіна, спецаперацыя, саюзная дзяржава, мікалай мяжэвіч, меркаванне, палітыка, расія, беларусь, у свеце, аудио
Мяжэвіч: калі Трамп і будзе сыходзіць з Украіны, то павольна
Вядомы расійскі эксперт Мікалай Мяжэвіч мяркуе, што палітыкі Байдэна больш не будзе, а будзе іншая, накіраваная на зняцце фінансавай нагрузкі з ЗША.
Лічаныя гадзіны застаюцца да інаўгурацыі ізноў выбранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які пасля шэрага абавязковых мерапрыемстваў, накшталт сумеснага чаяпіцця з Джо Байдэнам, які сыходзіць, у 20:00 па маскоўскім часе прынясе прысягу і афіцыйна ўступіць на пасаду.
Як паведаміў тэлеканал CNN са спасылкай на дасведчаныя крыніцы, Трамп ужо даручыў арганізаваць для яго тэлефонную размову з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным, таксама ён мае намер падпісаць 200 указаў, якія, паводле яго слоў, "узрадуюць амерыканцаў".
У той жа час яшчэ пакуль прэзідэнт ЗША Байдэн, напярэдадні наведваючы хрысціянскі сход афраамерыканцаў у штаце Паўднёвая Караліна, заявіў наступнае: "Я нікуды не сыходжу. Акрамя жартаў". Тут, як кажуць, пакуль без каментарыяў.
Сваімі чаканнямі, звязанымі з вяртаннем Трампа ў Белы дом, са слухачамі радыё Sputnik, падзяліўся кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН, прэзідэнт Расійскай асацыяцыі прыбалтыйскіх даследаванняў, прафесар Мікалай Мяжэвіч.
"Прыход Трампа для нас, жыхароў Расіі і Беларусі, важны з пункту гледжання беларускіх і расійскіх інтарэсаў. З пункту гледжання Грэнландыі няхай гэта ацэньваюць грэнландцы і датчане, калі ў іх ёсць такое жаданне. Пакуль Трамп праяўляе абсалютна відавочную стрыманасць у пытаннях рэгіянальнай бяспекі на ўсходзе Еўропы, і вось гэта нас сапраўды цікавіць. Палітыкі Байдэна больш не будзе. Якая будзе палітыка? – Пытанне! Але гэта будзе іншая палітыка", - разважае Мяжэвіч.
На думку субяседніка Sputnik, новы прэзідэнт не будзе сыходзіць з Украіны, а калі і будзе, то павольна, імкнучыся перафармаціраваць кіеўскі рэжым, здымаючы фінансавую нагрузку з ЗША.
"
Украіна – гэта гіганцкая праблема для Расіі, хаця б з пункту гледжання працягласці дзяржаўнай мяжы, і такая ж праблема для Рэспублікі Беларусь. Але нашым беларускім сябрам дапамагаюць пінскія балоты – гэта рэч сур’ёзная. Ні зімой, ні летам іх з лёгкасцю не пройдзеш і не пераплывеш таксама. Тым не менш, выдаткі, якія нясе
Саюзная дзяржава, вельмі вялікія. Пазбавіцца ад іх было б здорава, мы маглі б больш засяродзіцца на мірным будаўніцтве, аб якім зусім нядаўна гаварыў Аляксандр Лукашэнка ў сваіх перадвыбарных выступленнях", - рэзюміруе эксперт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"